Свята тых, хто корміць мясам, малаком і хлебам…

Колькі б ні гаварылі пра надоі, кармы, цяжкасці жніва і планы, асновай заўсёды застаюцца людзі. Не кожны зможа жыць і працаваць на сяле. У гонар тых, хто сее, жне і косіць, хто корміць хлебам, мясам, малаком, 17 лістапада ў зале ГДК адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Да прафесійнага свята ўзнагароды атрымалі амаль сто працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці. 
Да прафесійнага свята ўзнагароды атрымалі амаль сто працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці.  / Фото: Юлия Полесская

Каб адзначыць свята, у адной зале сабраліся работнікі гаспадарак, хлебазавода, ПМС, рыбгаса, райвет- і племстанцый… Амаль сто працаўнікоў да прафесійнага свята атрымалі падзякі, граматы і грашовыя прэміі.

Першым перад прысутнымі выступіў кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў. Ён павіншаваў усіх з прафесійным святам і назваў тых, на каго патрэбна раўняцца. «Няхай праца будзе ў радасць і прыносіць дастатак, а сонца і дождж заўсёды будуць у патрэбны час.

Няхай кожны дзень напоўніцца добрымі падзеямі і новымі дасягненнямі. І самае галоўнае, каб усе былі жывыя і здаровыя. Са святам!» – сказаў Уладзімір Бялоў пасля ўзнагароджання працаўнікоў сяла.

Ад Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза ганцаўчан павіншаваў выканаўчы дырэктар Мікалай Казак. Ён назваў сімвалічным тое, што гэтае свята адзначаецца, калі з палёў усё прыбрана. Праўда, ён заўважыў, што кукурузу, якая засталася ў полі, усё ж прыбраць патрэбна.

Працаўнікам сяла з нагоды свята госць даў такі наказ: «Жыццё цяжкае, таму беражыце адзін аднаго, не рабіце адзін аднаму балюча, падтрымлівайце адзін аднаго. Толькі так можна прадоўжыць наша жыццё».

Работнікаў сельскай гаспадаркі павіншавалі і дашкольнікі з садка №7 г. Ганцавічы. Дзеці расказалі вершы пра дырэктараў гаспадарак, якімі вельмі рассмяшылі і саміх герояў, і прысутных у зале.

Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзілі:

Сяргея Дзічку, начальніка ўчастка Малькавіцкага ААТ «Бярозавец»;
Марыю Занька, заатэхніка па штучным асемяненні БРЖ племянной станцыі;
Святлану Літвіновіч, жывёлавода ААТ «Люсіна Агра»;
Мікалая Палазка, начальніка вытворчасці механізаванага атрада Ганцавіцкага райаграсэрвіса;
Яніну Шаматульскую, аператара машыннага даення ААТ «Дубнякі»;
Наталлю Шкор, галоўнага інжынера філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Ганцавіцкага хлебазавода.

Віктар Дрозд уручае грамату Юрыю Вялічку, ветэрынарнаму ўрачу-гінеколагу ААТ «Любашава». 
Віктар Дрозд уручае грамату Юрыю Вялічку, ветэрынарнаму ўрачу-гінеколагу ААТ «Любашава». 

Пісьмо-падзяку раённага выканаўчага камітэта ўручылі:

Івану Карпеню, трактарысту — машынiсту ААТ «Любашава»;
Генадзію Коберцу, трактарысту-машыністу ААТ «Будча»;
Але Кулан, галоўнаму бугалтару ААТ «Агарэвічы»;
Аляксандру Рабцэвічу, машыністу экскаватара Ганцавіцкага ПМС;
Івану Сенько, трактарысту-машыністу ААТ «Крышылавічы».

Ганаровай граматай Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагародзілі:

Юрыя Вялічку, ветэрынарнага ўрача-гінеколага ААТ «Любашава»;
Ніну Волах, фуражыра ААТ «Дубнякі»;
Валянціну Макарскую, трактарыста-машыніста ААТ «Адраджэнне»;
Аляксандра Савеню, трактарыста-машыніста ААТ «Будча»;
Анатолія Дайліда, галоўнага заатэхніка ААТ «Бярозавец».

Пісьмо падзякі раённага Савета дэпутатаў адрымалі:

Галіна Наумік, брыгадзір МТФ ААТ «Хатынічы»;
Уладзімір Дулік, газаэлектразваршчык ААТ «Агарэвічы»;
Ганна Лелес, бухгалтар ААТ «Крышылавічы»;
Міхаіл Савеня, рыбавод ААТ «Рыбгас «Лактышы» ;
Уладзімір Рылка, вадзіцель райветстанцыі.

Пісьмом падзякі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ «Дубнякі» Іван Шаматульскі.

Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана аператар машыннага даення ААТ «Бярозавец» Людміла Зялёнка.

Пісьмом Падзякі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны Сяргей Кісялевіч, трактарыст-машыніст ААТ «Адраджэнне».

Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы i харчаванні Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана жывёлавод прафілакторыя па вырошчванні цялят ААТ «Будча» Святлана Гушчэня.

Падзяка Брэсцкага абласнога аграпрамысловага Саюза ўручана Валянціне Савеня, аператару машыннага даення ААТ «Будча».

Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога аграпрамысловага Саюза ўзнагароджаны Сяргей Зяньковіч, дырэктар ААТ «Любашава».
Медалём «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны Уладзімір Грыгаран, выканаўчы дырэктар ААТ «Дубнякі».

Ганаровай граматай раённага аб`яднання прафсаюзаў узнагароджаны:

Святлана Вайцяховіч, начальнік вытворча-планавага аддзела прадпрыемства меліярацыйных сістэм;
Алена Сенько, бухгалтар філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Ганцавіцкі хлебазавод;
Таццяна Ясько, інспектар па кадрах ААТ «Люсіна Агра»;
Святлана Курловіч, аператар машыннага даення ААТ «Любашава»;
Ніна Рабцэвіч, трактарыст-машыніст ААТ «Адраджэнне»;
Мікалай Канановіч, трактарыст-машыніст ААТ «Хатынічы».

Уладзімір Бялоў узнагароджвае Наталлю Шкор, галоўнага інжынера філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Ганцавіцкага хлебазавода. 
Уладзімір Бялоў узнагароджвае Наталлю Шкор, галоўнага інжынера філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Ганцавіцкага хлебазавода. 

Граматай абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны дырэктар ААТ «Люсіна Агра» Аляксандр Амельяновіч і галоўны аграном ААТ «Хатынічы» Галіна Пічыц.

Пісьмом падзякі абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:

Уладзімір Гурман, трактарыст-машыніст ААТ «Люсіна Агра»;
Анатоль Кандраценя, трактарыст-машыніст ААТ «Будча»;
Віктар Ясько, трактарыст-машыніст ААТ «Ганцавіцкі райаграсервіс».

Граматай раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:

Анатоль Занька, трактарыст-машыніст ААТ «Бярозавец»;
Віктар Пішч, трактарыст-машыніст Ганцавіцкага ПМС;
Уладзімір Корань, вадзіцель ААТ «Крышылавічы».

Падзякай райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:

Яўген Стрэльчык, вадзіцель ААТ «Любашава»;
Таццяна Занька, аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ «Бярозавец»;
Святлана Бруй, лабарант Ганцавіцкай райветстанцыі;
Аляксандр Фядосаў, майстар нагульнай сістэмы адкрытага акцыянернага таварыства «Рыбгас «Лактышы»;
Станіслаў Макарэвіч, майстар Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

Граматамі ад БРСМ узнагароджаны:

заатэхнік-селекцыянер ААТ «Агарэвічы» Вадзім Коўш;
галоўны бухгалтар ААТ «Люсіна Агра» Надзея Храпіцкая.

За добрыя пастаўкі малака на Баранавіцкі малочны камбінат узнагароджаны кіраўнікі гаспадарак Валерый Макарскі, Уладзімір Грыгаран, Дмітрый Слонімскі.

Ад Бярозаўскага мясакамбіната за найбольшую колькасць пастаўленага мяса ўзнагароджаны кіраўнік «Бярозаўца» Генадзій Жыбурт, тэхнік па штучным асемяненні Валянціна Антановіч і загадчык МТФ Соф’я Занька. Адзначана і ААТ «Будча» – кіраўнік Сяргей Мышкавец і галоўны заатэхнік Валянціна Ярашэвіч, аператар па вырошчванні БРЖ Рыгор Кролік. Сярод лепшых і ААТ «Хатынічы» – выконваючы абавязкі дырэктара Міхаіл Сергіеня, аператары па вырошчванні БРЖ Тамара Валуевіч і Наталля Канановіч.

Из рубрики