Categories: Новости

Люсінцы паскардзіліся ў Камітэт дзяржкантролю

Сход доўжыўся амаль дзве гадзіны. У зале сабралася каля 20 чалавек вяскоўцаў і прадстаўнікі ўлады: старшыня Баранавіцкага дзяржкантролю Алег Данілаў, кіраўнік райвыканкама Уладзімір Бялоў, старшыня райсавета Віктар Дрозд, намеснік старшыні райвыканкама Артур Грыгаран, начальнік інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў Юрый Шапель і работнікі лясгаса.

Люсінцы збіралі подпісы яшчэ ў красавіку гэтага года. Тады яны патрабавалі спыніць суцэльную высечку лесу каля вёскі. І часткова іх патрабаванні былі задаволены. У пісьме Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусь рэкамендавала не праводзіць суцэльныя высечкі лесу ў радыусе 5 км ад вёскі. Таму вяскоўцы супакоіліся. Але калі высечкі прадоўжыліся, зноў паслалі зварот, пад якім людзі падпісаліся яшчэ раней. Люсінцы накіравалі больш за 100 подпісаў, падмацаваўшы зварот новымі дадзенымі, фота і відэаматэрыяламі.

Аргументы прадстаўнікоў Люсінскага лясніцтва і Ганцавіцкага лясгаса, якія тлумачылі, што вырубкі – вымушаная мера, звязаная з паражэннем ляснога масіву вяршынным караедам, актывістаў не задаволілі. Вяскоўцы лічаць, што пад эгідай барацьбы з жуком-караедам выразаецца шмат здаровага лесу.

Адказ на сходзе па спрэчным пытанні высечкі лесу ў асноўным прыйшлося трымаць выконваючаму абавязкі дырэктара лясгаса Уладзіміру Лагвіновічу.

Уладзімір Паўлавіч сказаў, што выразанне лесу нават у той 5-кіламетровай зоне каля вёскі неабходна рабіць тэрмінова. Па яго словах, вяршынны жук-караед у лічаныя месяцы знішчае дрэвы, і калі з ім не змагацца, то наступствы могуць быць катастрафічныя – сосны і елкі ператворацца ў сухастой. А своечасова спіленае нават захворанае дрэва – гэта яшчэ дзелавая драўніна. Калі час будзе ўпушчаны, то яно ператворыцца ў дровы, а шкода будзе значна большай. На адным дрэве можа быць да 2 тысяч караедаў, якія пасля размнажаюцца, разлятаюцца і паражаюць здаровыя дрэвы.

“Адзіны спосаб змагання з караедам – вырубка і спальванне рэшткаў кроны і галін, – сказаў У. Лагвіновіч. – І гэта трэба рабіць не адцягваючы”. Кіраўнік лясгаса адзначыў, што караед распаўсюджваецца вельмі хуткімі тэмпамі. А таму патрэбна аператыўна выяўляць кожнае хворае дрэва.

Ён дадаў, што агульная плошча лесу на тэрыторыі раёна нават пакрыху павялічваецца і складае больш за 10 тысяч гектараў. Што тычыцца суцэльных высечак, то ў Люсінскім лясніцтве ў гэтым годзе лес нарыхтоўваўся на 18,3 гектара.

З залы людзі задавалі шмат пытанняў. Размова ў цэлым была канструктыўная, хоць зрэдку з месца былі эмацыйныя выпады вяскоўцаў, што з высечкамі лесу існуе спакуса для розных дзяльцоў, іх карыслівых інтарэсаў і карупцыі. Незразумела, хто і куды вывозіць дзяржаўнае багацце.

У. Лагвіновіч адказаў, што ёсць нямала дзяржаўных органаў, якія жорстка кантралююць усе працэсы лесанарыхтовак, перавозкі, якія адбываюцца па таварна-транспартных накладных і іншых дакументах, таму нельга выказваць бяздоказныя падазрэнні.

Жыхар Люсіна Віктар Жалезны паведаміў старшыні дзяржкантролю, што людзей, якія паставілі подпісы, запалохвалі.

«Мне ніхто не пагражаў, але я ведаю людзей, якім пагражалі. І я выдатна ведаю, што яны могуць напісаць скаргу ў пракуратуру за шантаж», – сказаў ён. Але назваць прозвішчы Віктар адмовіўся, патлумачыўшы, што людзі баяцца страціць працу, хоць гэты факт дакладны.

Старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў і старшыня райсавета Віктар Дрозд запярэчылі, што гэта галаслоўныя абвінавачванні. Кіраўнік раёна заклікаў не баяцца і адкрыта назваць прозвішчы тых, каму і хто пагражаў звальненнем за тое, што нехта паставіў подпіс пад зваротам. “Дайце факты – і той, хто пагражаў, будзе звольнены!” – яўна не жартуючы, сказаў Уладзімір Уладзіміравіч.

Сур’ёзна словы Віктара Жалезнага ўспрыняў і старшыня Баранавіцкага дзяржкантролю Алег Данілаў, які сказаў, што ў сераду будзе весці асабісты прыём, на якім не будзе кіраўніцтва райвыканкама і сельсавета, таму жыхары могуць адкрыта выказаць факты асабіста яму – і меры будуць прыняты.

Больш за ўсіх задаваў пытанні і вёў дыялог адзін з ініцыятараў па ахове лесу Уладзімір Рылка. “Мне не ўсё роўна, што адбываецца вакол мяне. Я хачу, каб і пасля нас нашым дзецям і ўнукам застаўся лес, каб яны жылі ў ладзе з прыродай. А я бачу грубейшыя парушэнні, бо калі караед заражае адно ці тры дрэвы, у нас выразаюць усё навакол, – сказаў бацька семярых дзяцей. – Дык вы патлумачце, ці ёсць нейкія нормы? Калі стаіць тры хворыя дрэвы, то колькі яшчэ здаровых трэба выразаць?”

 

Нямала часу спатрэбілася, каб растлумачыць вяскоўцам тыя нормы, якія існуюць, і чым адрозніваецца суцэльная вырубка ад санітарна-выбарачнай і г.д. Дапамог у гэтым Уладзімір Бялоў, які адразу ж удакладняў пытанні, і народ зразумеў адказ.

Але складанасць гэтых адказаў у тым, што паставіць дыягназ дрэвам нават дасведчанаму лесапатологу няпроста, ды і не заўсёды першае пажаўценне кроны азначае, што дрэва захварэла.
Павялічвае праблему і тое, што з моманту выяўлення лесаводам паточанага караедам дрэва да таго, як ажыццявіць мерапрыемствы па знішчэнні насякомых, тэрмін вельмі кароткі. На ўсе працэдуры — тыдні два-тры, не больш, асабліва пры высокай тэмпературы. І змагацца трэба не толькі з ужо захворанымі дрэвамі, неабходна забеспячыць аператыўны маніторынг хваёвых насаджэнняў, паставіць на ўлік, прызначыць і правесці санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў максімальна кароткі перыяд.

Здзівіла на сходзе, што спачатку чыноўнікі спрабавалі разбірацца з подпісамі пад зваротам, а не высвятляць фактычную праблему і незадаволенасць грамадзян. Гэта была марная трата часу. Бо нават калі нехта адзаве свой подпіс, то сутнасць ад гэтага не зменіцца. Да таго ж, пасля сходу вяскоўцы казалі, што начальства замест таго, каб разбірацца, хто і куды вывозіць лес, спрабуе высветліць, ці людзі ў другі раз падпісваліся пад зваротам. Хоць ім канкрэтна адказалі – подпісы збіралі раней у чатыры інстанцыі, а адпраўлялі толькі ў красавіку ў адну. “Калі трэба, збяром не сто, а дзвесце і трыста подпісаў”, – сказаў пенсіянер Павел Барысавіч.

Чым скончыцца праверка, яшчэ невядома, бо да справы падключаны дзве інспекцыі – аховы жывёльнага і расліннага свету і аховы прыроды і прыродных рэсурсаў.

Старшыня Баранавіцкага Камітэта дзяржкантролю Алег Данілаў сказаў, што для правядзення праверкі па звароту грамадзян задзейнічаны інспекцыі аховы прыроды, а таксама прапанаваў жыхарам звяртацца да яго асабіста.

«Ніхто сёння не дасць гарантыі і суцэльным высечкам, ці дасць гэта эфект па тым лесе, якому 50 гадоў, ці няма, але, прынамсі, законнасць дзеянняў пакуль пацвярджаем. Мы пакуль не бачым незаконных дзеянняў з боку Ганцавіцкага лясгаса, але працэс пайшоў, і мы будзем праводзіць праверку. – сказаў старшыня Баранавіцкага Дзяржкантролю Алег Данілаў. – Як бы там ні было, зварот паступіў, і будзе праведзена праверка».

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago