Чаму ганцаўчане вымушаны маржаваць?
Вада ў “чырвоных” кранах многіх ганцаўчан недацягвае ўжо некалькі тыдняў да належных 50 градусаў. А ў асобных кватэрах ганцаўчан увогуле гарачая вада – гэта свята.
Калі ж пойдзе цёпленькая?.. / Фото: Светлана Локтыш
Апошні тыдзень “гарачая лінія” газеты “Ганцавіцкі час” стала «чырвонай» ад званкоў гараджан з вуліц Заводская (дамы №№ 10, 12, 16, 21) і Будаўнікоў (№ 32). Ганцаўчане скардзіліся, што гарачая вада ў іх дамах знікла. Не крыху цёплая або, як кажуць, летняя, а менавіта гарачая – не менш за 50 градусаў па Цэльсію – з кранаў не ідзе. Менавіта такая тэмпература прадугледжана дзяржаўнымі сацыяльнымі стандартамі, каб забяспечваць захаванне санітарна-гігіенічных патрабаванняў.
“Неаднаразова на працягу мінулага лета звярталася ў ЖКГ, званіла ў службу 115 з просьбай даць нарэшце гарачую ваду, але ўсё безвынікова, — скардзіцца Таццяна Кісялевіч з дома № 10 па вуліцы Заводскай, у якой малое дзіця. — У мінулым годзе жыхары нашага дома ўжо звярталіся ў вашу газету, і гарачая вада адразу пайшла, праўда, да першага яе адключэння. Значыць, можна грэць як належыць! Мы ж плацім як за гарачую!”
Начальнік участка кацельнай гаспадаркі КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Юрый Колас сказаў, што прычына часовых перабояў з гарачай вадой у апошнія тыдзень-два звязана з тым, што ў мікрараёне да водазабеспячэння падключаецца новы жылы шматкватэрны дом. “Да канца тыдня гарачая вада будзе”, — паабяцаў у аўторак Юрый Яўгенавіч. Пры гэтым прызнаў, што тэмпература вады зараз падаецца толькі крыху ніжэй нормы, каля 40 градусаў.
У бухгалтэрыі ЖКГ таксама не адмовілі, што тэмпературны рэжым вады не захоўваецца, але пры гэтым заўважылі: “Па факту аплаты мы рабілі пераразлік і бралі аплату за падагрэў вады да тэмпературы 40 градусаў. Напрыклад, 1 кубаметр вады каштуе сёння 3769,72 рубля. За 2 кубаметры спажывец павінен заплаціць 7540 рублёў. Аднак са скідкай на падагрэў вады ў 720 рублёў за кубаметр за верасень спажывец заплаціць 6100 рублёў. Гэта датычыцца дамоў, якія абслугоўвае жыллёва-камунальная гаспадарка. Што датычыцца жыллёва-будаўнічых кааператываў, задавайце пытанні сваім бухгалтарам”.
Такім чынам, жыхарам, дамы якіх абслугоўвае камунальная служба, кошт аднаго кубаметра гарачай вады ў верасні складзе 3050 рублёў. Са слоў і разлікаў, прадастаўленых бухгалтарам ЖБК-11 Таццянай Рулінскай, выходзіць, што вартасць кубаметра гарачай вады у верасні складала 2610 рублёў. Жыхары ЖБК-28 за верасень заплацяць па тарыфе — па 3769,72 рубля за кубаметр.
Атрымліваецца, адна і тая ж вада жыхарам розных дамоў пастаўляецца па рознай цане?
Таццяна Кісялевіч мае рацыю, калі гаворыць: “Спачатку трэба хвілін пяць спускаць ваду, каб пасля карыстацца ледзь падагрэтай. У мяне малое дзіця, якое нельга мыць у вадзе такой нізкай тэмпературы”.
Вечарам 12 кастрычніка праводзім няхітры эксперымент. Спачатку спускаем ваду да той пары, пакуль не пойдзе цёплая, набіраем яе ў тазік і правяраем “на локаць”: холадна. Апускаем тэрмометр, які больш дакладна вызначыць тэмпературу.
Вынікі эксперыменту паказалі: мы затрацілі 5 мінут, каб спусціць 23 літраў вады у каналізацыю (зразумела, туды ж адначасова спусцілі і свае грошы) і атрымалі ваду тэмпературай 22 градусы. Дарэчы, яна не пацяплела на працягу ўсяго вечара.
Такім чынам, спажывец з месяца ў месяц аплачвае: столькі кубаметраў далека не гарачай вады, колькі наматвае “чырвоны” лічыльнік і колькі ён на самай справе не траціць; нявыкарыстаную ваду, спушчаную ў каналізацыю; дадатковую энергію — газ ці электрычнасць, неабходную, каб самастойна падагрэць ваду да неабходнай тэмпературы. Інакш кажучы, плаціць за паслугу, якую атрымлівае не ў поўным аб’еме і няякасную. Плаціць не толькі грашыма, але і нервамі, здароўем.
Уявім, як бы мы паводзілі сябе, каб у магазіне заплацілі за кілаграм нармальнай каўбасы, а нам далі толькі 700 грамаў сапсаванай? На жаль, з паслугамі ЖКГ не так усё бачна, таму людзі абураюцца і плацяць, плацяць і абураюцца…
Узнікаюць пытанні да спецыялістаў КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” і райвыканкама: чаму ў Ганцавічах не дзейнічае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг” ад 16 ліпеня 2008г. № 405-З, які абавязвае выканаўцу прадастаўляць паслугі належнай якасці? Куды ідуць пераплачаныя за няякасную паслугу грошы? Рэдакцыя “ГЧ” пачакае абгрунтаваныя адказы і абавязкова вернецца да тэмы.
А вось на пытанне чытачоў газеты, што рабіць, калі вада ледзь цёплая, а вымушаным маржаваннем займацца не хочацца, адказ адзін: дзейнічаць, узброіўшыся заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Бо пад ляжачы камень вада не цячэ.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.