Ганцавіцкія міліцыянеры выратавалі людзей
Жонку, дачку, сябе і дваіх міліцыянераў ледзь не спаліў 41-гадовы жыхар вёскі Кукава Сяргей Ж. у мінулую пятніцу, 14 кастрычніка. Але мужным і адважным участковым інспектарам Ганцавіцкага РАУС Андрэю Букату і Ігару Казаку ўдалося выратаваць кукаўскую сям’ю і самім вырвацца з вогненнага палону.
Участковыя інспектары Андрэй Буката (злева) і Ігар Казак / Фото: Пятро Гузаеўскі
Міліцыянеры, атрымаўшы паведамленне з дзяжурнай часці РАУС, выехалі ў вёску Кукава на адзін з сямейных скандалаў, якіх за дзень іншы раз бывае каля дзясятка. Званок паступіў каля 22 гадзін 30 хвілін ад Алены Раковіч, якая працуе даяркай у СВК “Дубнякі”. Жанчына прасіла ўціхамірыць разбушаваўшагася сужыцеля.
Як расказалі супрацоўнікі міліцыі, Алена Канстанцінаўна з дачкой сустрэла іх на двары каля хаты. На парог выйшаў і “гаспадар”. Нічога не прадказвала бяды. Участковыя інспектары разам з жанчынамі зайшлі ў хату і прайшлі ў пакой, дзе на падлозе была разліта нейкая вадкасць. “Не паспелі мы спытаць, што здарылася, як раптоўна мужчына падпаліў запалку і кінуў на падлогу, — расказаў участковы інспектар міліцыі Ігар Казак. — Бензін успыхнуў. Усе кінуліся да дзвярэй. Але тут адбыўся моцны выбух, і перад намі дзверы зачыніліся. Адчыніць іх мы не маглі”.
Лейтэнант Андрэй Буката спрабаваў выбіць шклопакет спачатку нагой, потым крэслам. Але трайное шкло не паддавалася. Уверсе ў дзвярах было простае шкло. “Разважаць не было калі, агонь разгараўся, я кулаком разбіў шкло,” — сказаў радавы міліцыі.
Па словах маладога міліцыянера, а Ігар Казак працуе ў РАУС менш за месяц, Андрэй Буката дапамог яму пралезці праз праём. Пры гэтым міліцыянер параніў рукі аб вострыя асколкі шкла. Потым ён выбіў дзверы і ўсе выбеглі на вуліцу. Босы падпальшчык таксама выскачыў з хаты, параніўшы ногі аб разбітае шкло.
Міліцыянеры і далей не разгубіліся і самі пачалі тушыць пажар. “У адным з пакояў агонь крыху зменшыўся, мы забеглі і падключылі шланг да крана. Змагацца з агнём спрабаваў ужо і сам падпальшчык”, — расказаў Ігар Казак. Да прыезду выратавальнікаў пажар агульнымі сіламі патушылі.
Сяргей Жыгун быў адпраўлены у райбальніцу. Не выключана, што за наўмысны падпал і тое, што стварыў пагрозу жыццю людзей, яму пагражае крымінальная адказнасць. І сямейнаму скандалісту яшчэ будзе час падумаць аб сваім учынку.
Цяжка сказаць, як бы дзейнічаў кожны з нас у падобным экстрэмальным выпадку, але відавочна, што ганцавіцкія міліцыянеры праявілі сябе героямі. І вельмі хочацца, каб іх геройскі ўчынак, пра які з удзячнасцю расказваюць жыхары вёскі, быў ацэнены па заслугах.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт