
З самай раніцы па вёсках, арганізацыях і прадпрыемствах раёна адправіліся “кур’еры”, якія прапаноўваюць людзям паставіць свае подпісы на чыстых лістах паперы. Па словах работнікаў енкаторых арганізацый, тэксту звароту няма, і каму ён адрасаваны таксама. Чыноўнікі тлумачаць усё на словах, што подпісы збіраюць у падтрымку У.М. Столяра, маўляў, кіраўнік, які прыйдзе пасля яго, можа аказацца горшым.
Па словах намесніка галоўнага ўрача па паліклінічнай часці ЦРБ Васіля Несцяровіча, які асабіста адным з першых паставіў свой подпіс разам з іншымі намеснікамі райбальніцы, заява з подпісамі ганцаўчан адрасавана на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара. «Мы нікога не прымушаем, кожны выбірае сам падпісвацца ці не. Ніякіх ганенняў на работнікаў не будзе», — сказаў Васіль Рыгоравіч. У паліклініцы з крыху больш чым 160 работнікаў, падпісалася больш за сто. Больш за паўсотні чалавек адмовіліся ставіць подпісы.
Як стала вядома “ГЧ”, подпісы збіраліся ў вёсках Любашаўскага,Агарэвіцкага, Люсінскага сельвыканкамаў, у СВК «Агарэвічы» , ва ўстанове аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ”, у Доме быта КУП па аказанні паслуг “Ганцавіцкі РКБА”, установах адукацыі раёна. Называць канкрэтна чыя ініцыятыва такога збору подпісаў, кіраўнікі арганізацый і падраздзяленняў не адмаўляюцца, адказваючы, што гэта ініцыятыва «зверху».
Журналістам нашай газеты тэлефануюць расхваляваныя работнікі і іншых арганізацый ды прадпрыемстваў, якія не жадаюць ставіць подпісы ў абарону старшыні райвыканкама, але баяцца, што гэта будзе пагражаць звальненнем з работы.
Але ёсць і такія, хто адкрыта выказвае недавер і не падпісваюцца. «Шкада, што да мяне не зайшлі, я б ім сказаў, што я пра ўсё думаю!, — сказаў Вячаслаў Мініч. — Да суседа майго ў Агарэвічах зайшлі, дык ён не падпісаўся, а я вось не застаў зборшчыкаў, хацелася б на іх паглядзець і сказаць усё, што я думаю. А думаю я вось што — маўчаць, што такое адбываецца, што людзей адправілі хадайнічаць за Столяра — гэта злачынства».
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More