Франтавыя ўмовы для ветэранаў
Амаль у франтавых умовах прыйшлося дабірацца хору ветэранаў вайны і працы ГДК на выязны канцэрт, які ганцавіцкія артысты далі ў санаторыі “Ясельда” Пінскага раёна ў мінулую пятніцу, 21 кастрычніка. Прыстойнага аўтобуса для ветэранаў не знайшлося, таму ехаць прыйшлося на тым, што знайшлі ў апошні момант.
На гэтым старэнькім аўтобусе хор ветэранаў некалі аб'ездзіў шмат гарадоў і вёсак. У аддзеле культуры зараз новыя аўтобусы, а на канцэрт у Пінскі раён транспарт прыйшлося пазычаць / Фото: Фота з архіва «ГЧ»
Па словах удзельнікаў хору, канцэрт у суседнім раёне быў запланаваны даўно. Аднак кіраўніцтва аддзела культуры паездку арганізавала не належным чынам.
“Мы ехалі ў нейкай цеснай “каробачцы”, дзе было холадна і пахла ці то дымам, ці то бензінам”, — расказала ўдзельніца калектыву Надзея Цімафееўна Рыкунова. “Так, цесна было, а яшчэ ж і апаратуру валаклі”, – згаджаецца з ёй Ганна Мікалаеўна Гайцюкевіч. “Я ехала, як той трусік”, — сказала Ніна Паўлаўна Плотка.
Згаджаюцца з выказаным і некаторыя мужчыны хору, якія расказваюць, што ў аўтобусе, разлічаным на 20 пасадачных месцаў, ехалі каля 30-ці чалавек, а магчыма і больш, нават у праходах на крэслах сядзелі. “Мы ж не адмаўляемся ад паездак, чаму ж нам не стварыць нармальныя ўмовы?!” — задае рытарычнае пытанне Іван Іосіфавіч Муха.
Нягледзячы на некамфортныя ўмовы паездкі, хор ветэранаў аказаўся загартаваны і ў “Ясельдзе” выступіў “на ўра!”. Паўтарагадзінная праграма прайшла на адным дыханні, гледачы засталіся задаволенымі і шчыра апладзіравалі, запрашалі самадзейных артыстаў прыязджаць яшчэ.
І толькі поездка на старэнькім аўтобусе ўсё ж падпорціла настрой артыстам ветэранскага хору. Стараста калектыву Галіна Юльянаўна Сільмановіч таксама знайшла ўмовы паездкі не зусім нармальнымі. “Зразумела, мы заслугоўваем большага, лепшых адносін, — сказала яна ў тэлефоннай размове і патлумачыла: — На гэты раз нас дастаўлялі ў “Ясельду” на тым транспарце, што змагла знайсці дырэктар Дома культуры Ірына Аркадзьеўна Гурская. І мы ўдзячны кіраўніцтву КПД, якое выручыла нас, прадаставіўшы аўтобус. Па сутнасці, нам дапамаглі не сарваць канцэрт”.
Дарэчы, удзячнасць кіраўніцтву КУВП “Ганцавіцкі КПД” выказвалі і іншыя ўдзельнікі хору, з якімі ўдалося пагутарыць журналісту. А вось падзяк у адрас аддзела культуры не прагучала…
Наш хор – гэта адзін з самых стабільных калектываў гарадскога Дома культуры, які з 1993 года носіць званне “народны” і ў хуткім часе адзначыць свой 25-гадовы юбілей.
Да таго ж у яго ўваходзяць людзі шаноўнага ўзросту, паважаныя ў раёне. І гэта — больш чым важкія прычыны для таго, каб ствараць належныя ўмовы для дзейнасці заслужанага калектыву.
Высветліць, чаму для ветэранаў не знайшлося прыстойнага транспарту, у начальніка аддзела культуры Ірыны Марцінкевіч не атрымалася. Як патлумачылі ў аддзеле, кіраўнік адправілася “на раён”.
А вось дырэктар ГДК Ірына Гурская з такой нагоды дала вельмі эмацыянальны каментарый, пасля якога вывады кожны можа зрабіць сам: “Слухайце, не лезьце ў гэту справу! Гэта нас датычыцца! Гэта наша дзярмо, мы ў ім і будзем капацца!”
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт