Хадакі да Сумара з Ганцавіч
Хадайніцтва з подпісамі жыхароў у падтрымку старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Столяра ў пятніцу, 4 лістапада, завезлі губернатару Брэсцкай вобласці Канстанціну Сумару былы дэпутат парламента Аляксандр Свірыд і былы начальнік райвузла электрасувязі Мікалай Рылка.
Ці пачуе правадыр просьбы хадакоў? / Фото: drug-goy.livejournal.com
Нагадаем, што на апошнім паседжанні аблвыканкама Канстанцін Андрээвіч раскрытыкаваў працу кіраўнікоў Ганцавіцкага і Столінскага раёнаў за правал паказчыкаў па вынікам 9-месяцаў бягучага года і прапанаваў пайсці ў адстаўку.
Каб выратаваць кіраўніка раёна, на мінулым тыдні работнікі сельсаветаў, установаў адукацыі, райбальніцы і аддзела культуры, сабралі подпісы жыхароў раёна пад зваротам да Канстанціна Сумара, у якім просяць пакінуць У. Столяра на пасадзе старшыні Ганцавіцкага райвыканкама.
Па словах “трохразовага” экс-дэпутата Аляксандра Свірыда, з якім карэспандэнт “ГЧ” звязаўся па тэлефоне, ён асабіста подпісы за Уладзіміра Столяра не збіраў і сам не падпісваўся.
Аляксандр Уладзіміравіч зазначыў, што ён сам нават не быў ініцыятарам паездкі да губернатара, яго “проста папрасілі завезці подпісы, бо ён, маўляў, ведае дзе і што знаходзіцца”, якія ён перадаў у арганізацыйны аддзел аблвыканкама. Ад каго зыходзіла просьба, Аляксандр Свірыд адказаў: “Я б не хацеў адказваць на гэта пытанне…”.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября