
На плошчы на гэты раз не было ні выставы навейшай тэхнікі, ні экскурсій школьнікаў і выхаванцаў з дзіцячых садкоў, якія раней з захапленнем глядзелі на магутныя трактары “Джон-Дзіры”, МТЗ, камбайны і іншыя цуда-машыны. У параўнанні з мінулымі гадамі сціплай была выстава сельгаспрадукцыі, у ГДК вытворцы выставілі ўсяго некалькі інфармацыйных стэндаў.
Толькі ААТ “Райаграсэрвіс” на вялікім, прыгожа аформленым стэндзе змясціў шмат цікавай інфармацыі: пра гісторыю прадпрыемства, пра тое, чым жыве яно сёння, якія чакаюць перспектывы, будуць рэалізоўвацца інвестыцыйныя праекты. Будучыню ў таварыстве бачаць за тэхабслугоўваннем і рамонтам сучаснай тэхнікі, нарошчваннем выпуску рапсавага алею. Як бачаць будучыню на астатніх прадпрыемствах, у сельгаскааператывах і ці бачаць яе ўвогуле, застаецца толькі здагадвацца.
Але ўсё ж асобныя сельгаскааператывы пастараліся і, падпарадкоўваючыся традыцыі, ушанавалі хлеб як найвялікшае багацце: прывезлі свае караваі з зерня новага ўраджаю і іншую прадукцыю. Асабліва СВК “Будча”, які дэманстраваў хатняе сметанковае масла, элітныя гатункі гародніны і розныя прысмакі.
Выручыла ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат”, якое запрашала прадэгуставаць розныя гатункі сыру, кефіру, ёгурту.
Ну, і яшчэ сваю прадукцыю прадставіла фермерская гаспадарка “Агра-Восень” з Дзяніскавіч. Морква, буракі, капуста — тое, што пакуль ганцаўчане яшчэ могуць дазволіць сабе есці кожны дзень.
Па словах вяскоўцаў, не надта пампезнай была і афіцыйная частка мерапрыемства (што, дарэчы, і спадабалася многім прысутным. – заўв. Аўт.). Асабліва ў гэтым годзе сельгасвытворцам Ганцаўшыны пахваліцца не было чым. Кіраўніцтва вобласці крытычна ацаніла работу сельскай гаспадаркі нашага раёна.
Ганцаўшчына па выніках 9 месяцаў “заваліла” першы год пяцігодкі. Канечне, былі аб’ектыўныя прычыны таго, што аграрыі не атрымалі паказчыкаў, на якія разлічвалі: нашкодзіла стыхія. Але наракаць толькі на надвор’е не варта. Буйны град сёлета найбольш зачапіў сельгасугоддзі СВК “Дубнякі”, аднак кіраўніцтва і працаўнікі гаспадаркі знайшлі рэзервы і даволі дастойна закончылі сельскагаспадарчы год. Што замінае астатнім, каго град амаль не зачапіў? Штогадовыя “крыўды” на надвор’е набілі аскоміну.
Яскравей за ўсё адлюстроўваюць сітуацыю лічбы статыстыкі, а яны несуцяшальныя. Магчыма, жывёле ў некаторых гаспадарках у наступным годзе «абрэжуць пайку». Кароўкі будуць менш есці сена, якога нарыхтавалі ў раёне на 7932 тоны (на 17,6%) менш, чым у мінулым годзе, сенажу на 38126 тон (на 15,7%) менш, сіласу таксама (нарыхтавалі менш на 9,7%).
У цэлым сёлета па стане на 1 кастрычніка ў параўнанні з гэтым жа перыядам 2010 года аграрыі Ганцаўшчыны недабралі 30128 тон кармоў, амаль 13%.
Мяса таксама рэалізавалі менш, чым у мінулым годзе, – усяго 1207,3 тоны, што на 8,4% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Лепш спрацавалі жывёлаводы ў малочнай галіне. Але хваліцца асабліва таксама няма чым. На 4,2% павялічылі толькі валавы надой малака – 17445,1 тоны. Але гэта адбылося за кошт нязначнага павелічэння пагалоўя. А вось рагулі ў сярэднім далі меншы надой на 0,5%.
Па словах аднаго з кіраўнікоў сельскагаспадарчай галіны, колькасць малака, якую надойваюць зараз у раёне, у былыя часы даваў адзін калгас імя Кірава ў Агарэвічах. Спецыяліст прывёў прыклад: у Фінляндыі ў сярэднім надой на адну карову – 7,5 тысячы ў год, у Швецыі дасягае нават 9,5 тысячы літраў у год. Нават у 1940 годзе былі калгасы у Саюзе, якія давалі надоі па 5 тысяч літраў ад каровы.
Зараз з сучаснымі тэхналогіямі, навейшым абсталяваннем нават да паказчыку перадваенных гадоў ганцавіцкім сельгасвытворцам далёка-далёка.
Але ж не будзем толькі пра сумнае… Найбольш запамінальнымі на самім мерапрыемстве былі, зразумела, прыемныя моманты — калі працаўнікам, якія звязаны з сельскай гаспадаркай, уручалі граматы абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама прэміі ў канвертах.
Свята закончылася, а аграрыям ізноў працаваць – цяжка, многім без выхадных, разважаючы, як на калгасную зарплату звясці канцы з канцамі.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More