Хор ветэранаў ГДК адзначыў 25-гадовы юбілей
Хвалюючым, кранальным да слёз атрымаўся ўрачысты вечар, прысвечаны 25-годдзю з дня ўтварэння хору ветэранаў ГДК, які прайшоў 7 лістапада ў гарадскім Доме культуры. У падарунак “віноўнікі” ўрачыстасці атрымалі прэмію і вечар адпачынку за святочным сталом.
У першым радзе актавай залы ГДК размясціліся былыя ўдзельнікі хору ветэранаў, на сцэне — яго сённяшні склад на чале з кіраўніком Лідзіяй Карняйчук і акампаніятарам Вольгай Купрыянік. Павіншаваць юбіляраў прыйшлі іх сваякі, сябры, а таксама аматары песеннай творчасці.
“Без хору нельга ўявіць ніводнага буйнога раённага мерапрыемства. Ён вяртае нас у мінулае, — зазначыў падчас выступлення старшыня райвыканкама Уладзімір Столяр. — Хор — гэта асаблівая форма зносін, у якой моцныя пачуцці калектывізму, таварыства. Песня ў выкананні такога калектыву бярэ за жывое, за душу”.
Начальнік аддзела культуры Ірына Марцінкевіч успомніла, як роўна 25 гадоў назад, 7 лістапада 1986 года, яна — на той час малады кіраўнік ГДК разам з хорам хвалявалася перад першым яго выступленнем. Ірына Барысаўна і сёння беражліва захоўвае пажоўклыя спісы першых удзельнікаў і характарыстыкі на іх, асабіста ведае кожнага з сённяшніх яго спевакоў. Шчыра гучалі словы кіраўніка аддзела, адрасаваныя юбілярам: “Калі хор адпраўляецца на абласныя фестывалі, агляды, я ўпэўнена, што ён абавязкова вернецца з дыпломам”.
Творчых поспехаў і бурных апладысментаў пажадалі “віноўнікам” урачыстасці старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Статкевіч, дырэктар Дзіцячай школы мастацтваў Валерый Марцінкевіч, які, дарэчы, адзначыў высокае выканаўчае майстэрства калектыву. Цёпла павіншаваў юбіляраў паэт Аляксей Галаскок, музычныя падарункі “ўручылі” салісты ГДК Ліза Шахрай і Віктар Багроў, а таксама танцавальныя калектывы гімназіі і ГДК. “Няхай заўсёды хор радуе гледача сваім бельканта — прыгожымі спевамі”, — пажадалі калегі па сцэне, музыканты духавога аркестра.
Шмат добрых слоў было выказана ў адрас таленавітага кіраўніка хору Лідзіі Іосіфаўны Карняйчук, якая ўсё жыццё прысвяціла служэнню музыцы. Не забыліся і пра імянінніка Аляксандра Свірыда, які пяць гадоў назад віншаваў калектыў з 20-годдзем у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а цяпер сам з’яўляецца салістам хору ветэранаў.
Хвалюючым і шчымлівым сюрпрызам стала сумеснае выкананне былымі і сённяшнімі ўдзельнікамі хору песні “Чырвоны гваздзік”, з якой яны 25 гадоў таму ўпершыню выйшлі на сцэну.
Тых, каго ўжо няма сярод жывых, успомнілі пайменна, іх памяць ушанавалі мінутай маўчання.
Каля дзвюх гадзін доўжылася мерапрыемства. Прыгожа вялі праграму вядучыя Святлана Юркіна і Віктар Супрун. Гучала шмат добрых песень у выкананні хору, вакальных груп і сямейных дуэтаў.
Гледачы цёпла апладзіравалі і салістам Галіне Сіль-мановіч, Ганне Гайцюкевіч, Надзеі Рэкуновай, Надзеі Будавей, Івану Муху, Віктару Грышману…
“Усё цудоўна, толькі рэпертуар у хора сумнаваты”, — падзялілася ўражаннямі ганцаўчанка Галіна Пішч. “Прыгожа спявае хор, але хочацца, каб яго песні былі крыху весялейшымі”, — сказала і Ларыса Галаскок.
Спонсарамі юбілейных мерапрыемстваў выступалі райвыканкам, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання ветэранаў, аддзелы адукацыі і культуры райвыканкама, індывідуальныя прадпрымальнікі Таццяна Шуляк і Ірына Майсюк.
У падарунак ветэраны атрымалі не толькі ўрачыстае мерапрыемства на сцэне ГДК, але і вечар адпычынку ў кафэ-більярдзе — са святочнай вячэрай і танцамі, а таксама прэмію, канверт з якой уручыла кіраўніку хору начальнік аддзела культуры райвыканкама І.Б. Марцінкевіч. Пры гэтым Ірына Барысаўна ад душы падзякавала юбілярам за тое, што яны “сваім талентам столькі гадоў радуюць гледача”.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.