
Петр Гузаевский
Медыкі “хуткай дапамогі” губляюць каштоўныя хвіліны, спяшаючыся на выклік да хворага, паштальёны не могуць знайсці адрасата, міліцыянеры – кватэры, дзе адбылося нейкае правапарушэнне… І ўсё з-за нейкай “дробязі”: на новых кааператыўных дамах няма таблічкі з назвай вуліцы і нумарам дома.
Такіх дамоў, асабліва якія пабудавалі паўгода-год таму, каля дзесяці. І усе яны на вуліцы Кастрычніцкай. І адрасоў на іх няма. Нумароў дамоў не ведаюць нават многія жыльцы, у лепшым выпадку называюць назву сваіх кааператываў, напрыклад: ЖСПК-26, ЖСПК-27, ЖСПК-31 і г.д.
На самой справе, адсутнасць адраса на доме – гэта сур’ёзная праблема. Адны з першых на горкім вопыце адчулі яе брыгады “хуткай дапамогі” і паштальёны.
“Брыгада выязджае на выклік да хворага, а не можа знайсці яго, – расказвае Таццяна Марозік. – Для нас гэта праблема нежартоўная. Некаторыя выходзяць і сустракаюць на вуліцы. А калі дзіця маленькае захварэла, а маці адна? Яна ж яго не кіне. А ноччу ўвогуле блудзіць прыходзілася”.
Па словах Таццяны Міхайлаўны, іншы раз па рацыі вадзіцель паведамляе, што не можа знайсці дом. Звонім на нумар, з якога паступіў выклік, а гэта ў асноўным мабільныя тэлефоны, бо ў новых дамах стацыянарных тэлефонаў яшчэ няма. А спешна набіраючы нумар, трапляеш іншы раз не на таго аператара.
“Сярод ночы людзей будзіш, тыя не разумеюць, што здарылася, злуюцца спрасоння, пачынаем тлумачыць, што гэта з “хуткай дапамогі”, просім прабачэння. А гэта ўсё час і грошы. І вядома, кіраўніцтву райбальніцы не падабаецца, што мы звонім на мабільныя тэлефоны. А што рабіць застаецца? Дом знойдзем, дык пад’езды не абазначаны, дзе якія кватэры. А у новых дамах яшчэ і дамафоны”, – патлумачыла фельчар “хуткай дапамогі”.
Выратавальнікі РАНС, не чакаючы, пакуль з’явяцца на дамах шыльды з нумарамі, самастойна нанеслі на свае карты адрасы дамоў. “Нашы супрацоўнікі з выездам на месцы вывучылі, дзе знаходзяцца дамы і маршруты пад’ездаў спецтэхнікі на выпадак надзвычайных сітуацый, – сказаў начальнік РАНС Уладзімір Рапейка. – Але, канешне, адрасы дамоў павінны быць абазначаны, каб нават выпадковыя людзі, якія будуць выклікаць экстраныя службы, маглі назваць нумар дома. Аператыўнасць у нашай справе – адзін з галоўных фактараў, бо на кану нярэдка стаіць жыццё чалавека”.
Шукалі дамы на першым часе пасля таго, як новабудоўлі пачалі засяляцца навасёламі і паштальёны. Зараз ужо з нумарацыяй разабраліся, але што з таго, вылезла іншая праблемы – у большасці ЖСБК няма паштовых скрыняў. Пісьмы, газеты і часопісы, якія пакідаюць ў пад’ездах, не факт, што знойдуць свайго адрасата…
Дык як зрабіць, каб “хуткая дапамога”, паштовыя работнікі і іншыя супрацоўнікі арганізацый і прадпрыемстваў маглі знайсці адрасы жыльцоў? Насамрэч, усё не так складана, і праблема тут у іншым. Недахоп – гэта непадрыхтаванасць і адсутнасць вопыту старшынь ЖСБК. Бо адкуль ім ведаць, хто павінен павесіць шыльду з адрасам, якога памеру і ў якім месцы? Ёсць жа адказныя работнікі райвыканкама, якія абавязаны кантраляваць дзейнасць жыллёва-будаўнічых кааператываў і садзейнічаць арганізацыі работы ЖСБК. Але чаму няма ні навучання, ні дапамогі?
Старшыні новых ЖСБК яшчэ толькі вучацца кіраваць. Дамы прымаюцца з недаробкамі, і кіраўніцтва кааператываў вымушана вырашаць, як падаецца, больш важныя праблемы – дабівацца выпраўлення недаробкаў, сачыць, каб у кватэрах было ацяпленне, халодная і гарачая вада, што не заўсёды бывае, настойліва выпрошваць, каб завяршылі добраўпарадкаванне, і шмат іншых спраў. Але, як бачыце, галоўнае не толькі гэта.
Так сталася, што аўтар гэтага артыкула – старшыня аднаго з кааператыўных дамоў, 80-кватэрнага ЖСБК-28, што на вуліцы Кастрычніцкай, 49. Дом амаль 11 месяцаў як здаўся ў эксплуатацыю. Праўда, часткова, бо работы па добраўпарадкаванні так і не завершаны. І праблема, што на доме няма таблічкі з адрасам, паўстала таксама і для нашага кааператыва.
Зрэшты, праблемы няма – набыць ці заказаць работу мастаку – не самалёт купіць. Але варта скааперавацца, каб быў вытрыманы нейкі стыль.
Таму хочацца звярнуць ўвагу кіраўніцтва райвыканкама. Прапаную, не адкладваючы ў “доўгую скрыню”, падрыхтаваць і правесці навучанне старшынь ЖСБК, тым больш што пытанняў назбіралася шмат. Каб потым не губляць час на адпіскі на звароты і скаргі жыхароў гэтых дамоў.
Прывычка жыць і думаць, што нехта павінен прыйсці і ўсё зрабіць, яшчэ моцна сядзіць у галавах многіх нашых землякоў. Многія дагэтуль жылі ў дамах, якія абслугоўвала ЖКГ, многія прыехалі з вёскі і ўвогуле не разумеюць, што акрамя таго, што патрэбна плаціць за камунальныя паслугі за сваю кватэру, яшчэ трэба выдаткоўваць грошы на абслугоўванне ўсяго дома. І на таблічку з адрасам таксама, калі ў раённым бюджэце не знойдзецца сродкаў на такія “дарагія” траты. Бо калі мы самі не вырашым гэтыя пытанні, то пісьмы будуць валяцца па пад’ездах, альбо іх пагоніць вецер па вуліцы ў невядомым накірунку, а медыкі будуць шукаць дом і кватэру, у якой нехта, знемагаючы ад болю, будзе чакаць дапамогі.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More