Цаглінка на цаглінку… без праектаў і ахоўных касак
На працягу месяца, з 10 кастрычніка па 10 лістапада 2011 года, праходзіў маніторынг будаўнічых арганізацый Брэсцкай вобласці. Падчас яго правядзення было выяўлена 1672 парушэнні норм аховы працы. У лік парушальнікаў трапілі і арганізацыі, якія вялі будоўлю ў Ганцавіцкім раёне. Будаўніцтва некаторых аб’ектаў ішло без праектнай вытворчасці работ, з іншымі парушэннямі норм і правіл аховы працы.
На будаўнічых аб'ектах не ўсе работнікі выконваюць правілы тэхнікі бяспекі і іншы раз забываюцца апрануць каскі / Фото: Петр Гузаевский
Парушэнні ў будаўніцтве выяўлялі мабільныя групы ў складзе прадстаўнікоў інспекцый Дзяржнагляду і працы па Брэсцкай вобласці, выканкамаў, іншых службаў. Як расказаў начальнік Баранавіцкай міжраённай інспекцыі працы Канстанцін Турыбрын, падчас праверкі ў Ганцавіцкім раёне былі выяўлены “рэшткавыя з’явы” парушэнняў на будаўніцтве.
“Асноўныя парушэнні былі выяўлены падчас праверак, якія праводзіліся напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства”, — адзначыў Канстанцін Віктаравіч.
Выяўлены парушэнні на многіх прадпрыемствах.
Не прадстаўлены сумесныя арганізацыйныя мерапрыемствы па бяспечнай вытворчасці работ генпадраднай і субпадраднай арганізацыямі: ААТ “ПартнёрБудМантаж” г. Ганцавічы, будаўнічы аб’ект “Капітальны рамонт тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ”.
Было выяўлена, што на гэтых двух аб’ектах, а таксама на ДБУП “Ганцавіцкая ПМК-7”, будаўнічым аб’екце “Будаўніцтва ЖБСК-33, ЖБСК-35 у г. Ганцавічы, вул. Заводская”, ААТ “Юмса-Буд” г. Ганцавічы, “Капітальны рамонт інфекцыйнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ” будаўніцтва аб’ектаў ішло без праектнай вытворчасці работ.
Праверка знайшла і іншыя парушэнні на розных аб’ектах: работнікі не былі азнаёмлены з праектнай вытворчасцю работ, на некаторых будаўнічых аб’ектах адсутнічаў піццявы рэжым, не было ўмывальнікаў. На іншых — работнікі знаходзіліся на будаўнічых пляцоўках без ахоўных касак або ў касках, не прышпіленых рамянямі. Некаторыя наймальнікі не забяспечылі сваіх рабочых сродкамі індывідуальнай абароны. Пры выкананні работ на вышыні, дзе адсутнічалі абаронныя агароджы, работнікі не прымянялі выратавальныя паясы.
Па словах начальніка Баранавіцкай міжраённай інспекцыі працы Канстанціна Турыбрына, гэтыя парушэнні — тыпічныя для ўсіх раёнаў, дзе праходзілі праверкі.
“Асабліва гэта датычыцца “прыватнікаў”: як правіла, яны жадаюць атрымаць найбольшы прыбытак, выгаду пры мінімальных затратах”, — адзначыў Канстанцін Віктаравіч.
У выніку праверкі інспекцыяй былі выдадзены рэкамендацыі па ўстараненні грубых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.
Так, былі выяўлены парушэнні норм і правіл аховы працы, якія пагражаюць жыццю і здароўю работнікаў, па будаўнічаму аб’екту “Кінатэатр “Кастрычнік” ПБУП “Пінсксаўгасбуд ПМК-14” (галоўны інжынер Ш. В. Маўсісян); па будаўнічаму аб’екту ПУП “Івацэвічыкаапбуд” магазін “Універмаг” (галоўны інжынер А.У. Канановіч); па будаўнічаму аб’екту, які змяшчаўся на тэрыторыі РУВП Брэстхлебпрам “Ганцавіцкі хлебазавод” ААТ “БелПінскбуд” (дырэктар А.А. Наканечны).
Выдадзеныя рэкамендацыі былі разгледжаны Ганцавіцкім райвыканкамам, вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.
Пракуратурай узбуджаны 4 адміністрацыйныя вытворчасці за грубыя парушэнні патрабаванняў бяспекі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.