Ад кожнай гаспадаркі – па рэканструяванай ферме
Перад кіраўнікамі СВК і райвыканкама падчас абласной відэаканферэнцыі, якая прайшла 13 снежня, была пастаўлена задача — кожнай гаспадарцы рэканструяваць па адной малочна-таварнай ферме.
Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, такім чынам, давёў да ведама кіраўнікоў Ганцаўшчыны і вобласці ў цэлым даручэнне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, работы СВК павінны выконваць за ўласныя сродкі.
Перад кіраўнікамі гаспадарак таксама была пастаўлена задача — зрабіць прарыў у справе паляпшэння ўтрымання дойнага статку. “Улічваючы сціслыя тэрміны, старшыні райвыканкамаў і кіраўнікі гаспадарак ужо сёння павінны дакладна ведаць, што і як ім неабходна рабіць, — сказаў Канстанцін Андрэевіч. – Калі Ганцавіцкі раён у гэтым напрамку зможа развярнуцца, гэта будзе рэвалюцыя ў сельскай гаспадарцы”.
З рашэннем рэканструяваць старыя будынкі ферм цалкам згодны старшыня СВК “Дубнякі” Уладзімір Ваганавіч. “Праедзьце па нашым раёне: колькі закінутых будынкаў! Навошта ўкладваць грошы ў новыя, калі прасцей і танней адрамантаваць, аднавіць старыя. Аднак займацца гэтым трэба было раней, — гаворыць Уладзімір Ваганавіч. — Сёння, калі ў гаспадарак набрана шмат крэдытаў, а дзяржава перастала датаваць СВК, многім будзе складана выканаць такую задачу”. Для гэтага найперш, лічыць старшыня адной з самых моцных гаспадарак раёна, трэба шчыра працаваць, аддаваць сябе рабоце.
Пакуль не ўсе старшыні СВК раёна вызначыліся, з якога боку будуць падступацца да выканання патрабаванняў кіраўніка дзяржавы, але пры гэтым настроены аптымістычна. “Задача пастаўлена, бу- дзем працаваць”, — сказаў журналісту “ГЧ” старшыня СВК “Хатынічы” Фёдар Куратнік.
Былы начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і першы намеснік старшыні райвыканкама Ганцавіцкага раёна Вікенцій Монцік, які добра ведае ўмовы існавання і дзейнасці сельгаскааператываў раёна, выказаў думку, што спадзявацца на тое, што задача будзе выканана, — амаль бессэнсоўна. “У нашым раёне 12 гаспадарак, не лічачы сельгас- участка “Дзяніскавічы”, і амаль усе на ладан дыхаюць. У большасці няма грошай нават на зарплаты работнікам. Сельгаскааператывам ніхто не дасць крэдытаў, бо яшчэ і са старымі не разлічыліся. Між іншым нават для рэканструявання, аднаўлення старых фермаў патрэбны вялікія сродкі”, — сказаў Вікенцій Ігнатавіч. Ён прыгадаў, што нават адну новую ферму на раён, у “Бярозаўцы”, будавалі з цяжкасцямі. Што ўжо казаць пра адну ферму на гаспадарку! Каб здабыць грошы на будаўніцтва, рэканструяванне, трэба прадаваць дзяржаве шмат сельгаспрадукцыі. Для гэтага патрэбна мець шмат кармоў для жывёлы, а значыць, старанна ўзорваць зямлю, сеяць добрае зерне, якасна ўбіраць ураджай.
“Сёння ж не ўзараны многія землі. Скажаце, тэхнікі няма? Ёсць! Проста прывыклі зарабляць мільёны, а рабіць пару гадзін, — сказаў Вікенцій Монцік. — Нават калі ў раён прыйдзе сапраўдны гаспадар, дык яму не адзін год спатрэбіцца, каб дабіцца станоўчых паказчыкаў”.
Новости
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности
- 18:35 Новая программа по Чернобылю стартует в 2026 году