
Згодна з інфармацыяй аб сярэднямесячнай заработнай плаце работнікаў сельгаскааператываў Ганцаўшчыны за студзень-верасень 2011 года, самая нізкая зарплата па гаспадарцы была ў СВК “Агра-Нач”, яна склала 480,6 тысячы рублёў.
Найменш аплачваемай у раёне аказалася праца работнікаў механічных майстэрняў у СВК “Агра-Нач (ім налічана ў сярэднім па 111,5 тысячы рублёў), конюхаў у СВК “Малькавічы” (зарплата склала 165 тысяч рублёў) і падсобных работнікаў СВК “Агра-Нач” (275,9 рубля).
Не надта разгуляешся і з заробкамі каля 400 тысяч рублёў, якія былі менш, чым мінімальная зарплата. А да гэтай сумы не “дацягнулі” зарплаты работнікаў конна-ручной працы ў СГВК “Любашава”, СВК “Будча”, “Крышылавічы”, работнікаў механічных майстэрняў у СВК Малькавічы” і “Цельшына”, вадзіцелі і нават… спецыялісты СВК “Агра-Нач”.
Як патлумачыла галоўны бухгалтар СВК “Агра-Нач” Аксана Салыга, плаціць зарплату работнікам у іх гаспадарцы няма з чаго: “Адкуль узяцца зарплатам? Малака доіцца вельмі мала, раслінаводства таксама слаба развітае, выручкі амаль няма”. Выходзіць, у такіх гаспадарках, як СВК “Агра-Нач”, “Малькавічы”, “Будча”, “Крышылавічы”, СГВК “Любашава”, а таксама “Хатынічы”, “Адраджэнне”, парушаецца заканадаўства: работнікам не выплачваецца нават устаноўленая Саўмінам мінімальная зарплата (МЗП)! І гэта пры тым, што кожны год (2011-ы не быў выключэннем) сельская гаспадарка атрымлівае дзярждапамогу. Як пражыць на такія грошы? Адзін з работнікаў сельгаскааператыва “Цельшына”, зарплата якога далёкая ад мінімальна дапушчальнай, адказаў на гэтае пытанне так: “Я выпрацоўваю належныя 8 гадзін у дзень, а зарабляю мізэрна. На жабрацкую зарплату не проста немагчыма нармальна жыць — з ёю мне сорамна жонцы на вочы паказвацца. Набліжаюцца навагоднія святы, а пра падарункі дзецям, унукам такія, як я, даўно забыліся”.
Канечне, ёсць гаспадаркі, дзе заробкі ў працаўнікоў вышэйшыя. Так, у першыя 9 месяцаў гэтага года найлепш зараблялі ў “Будчы”: штомесяц аднаму сярэднестатыстычнаму работніку налічвалася па 956 тысяч рублёў, і гэты паказчык большы за раённы на амаль 200 тысяч рублёў.
Зарплаты адміністрацыі моцна “карэкціруюць” сярэднія паказчыкі зарплат працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна. Размеркаваліся зарплаты адміністрацыі наступным чынам (па нісходзячай): “Бярозавец”, “Цельшына”, “Агарэвічы”, “Любашава”, “Дубнякі”, “Будча”. Прычым найвышэйшы бал сваёй працы ў грашовым эквіваленце даў кіраўнік СВК “Бярозавец” — 2 мільёны 919 тысяч рублёў, за ім (па ўбыванні) ідуць кіраўнікі СВК “Агарэвічы”, “Будча”, “Цельшына”, “Дубнякі” і СГВК “Любашава” — зарплаты старшынь у гэтых гаспадарках перавышаюць 2 мільёны рублёў.
Чаму пры падтрымцы дзяржавы не ўсе СВК могуць выплаціць сваім работнікам нават мінімальную зарплаты?
На гэтае пытанні начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Лелес адказаў: “Прычын шмат. Галоўнае, што можна сказаць, — хто як стараецца, той так і зарабляе. Калі хтосьці 2–3 гадзіны ў дзень працуе, канечне, ён і мінімалкі не атрымае. Аплата іх працы разглядаецца ў індывідуальным парадку (напрыклад, складаюцца дагаворы падраду). А вось старанныя механізатары, даяркі могуць і дзесяць “мінімалак” зарабіць”.
Прыемна было пачуць, што нехта атрымліваў у месяц па 10 мінімальных зарплат. На жаль, пакуль мы не чулі прозвішчаў ніводнай, нават самай стараннай даяркі ці руплівейшага механізатара раёна, якія так дастойна зарабляюць. А хацелася б ведаць. Мы б абавязкова расказалі пра іх нашым чытачам.
Табліцу глядзіце ніжэй
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More