Вось дык пачаставала ўнучку!..
У “Ганцавіцкі час” ледзь не кожны дзень звяртаюцца людзі з пытаннямі і скаргамі. Кожны мае патрэбу выказацца, а нярэдка праз газету данесці інфармацыю і да іншых жыхароў Ганцаўшчыны.
Калі журналіст «ГЧ» завітала ў «Мінутку», торты былі свежыя / Фото: Светлана Локтыш
На днях да журналіста “ГЧ” звярнулася жыхарка в. Дзяніскавічы Лідзія Галуза. Вось што расказала Лідзія Аляксееўна:
«Нячаста атрымлі-ваецца праведваць дзяцей у райцэнтры, таму хочацца пачаставаць іх чымсьці смачным. У чарговы свой прыезд зайшла я ў магазін «Мінутка» і купіла невялікі торт, каб было з чым папіць чаю. Дарослыя так і не дакрануліся да торта — не дайшла справа. А вось унучка, якой два з паловай гады, пакаштавала бабулін пачастунак. Яна, праўда, не даела свой кавалак — ён упаў. І добра! Бо хутка дзяўчынка паскардзілася, што ў яе баліць жывоцік, потым пачаліся ваніты, а праз некалькі гадзін нам прыйшлося выклікаць “хуткую дапамогу”. У нявесткі на руках другое малое дзіця, таму ў бальніцы з унучкай некалькі дзён ляжала я.
Мы занеслі торт у Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, яго забраў на праверку Аляксандр Зуйкевіч. Пакуль афіцыйнага адказу адтуль не атрымалі.
Патэлефанавала я і прыватніку, які трымае магазін “Мінутка”, Аляксандру Дзмітровічу. Паскардзілася, што ў яго магазіне мне прадалі торт, на якім не было ні даты выпуску, ні тэрміну годнасці (агледзелі, калі ўнучцы стала дрэнна). Чакала хаця б спачування. Замест гэтага, як кажуць, нарвалася на грубасць. “Дакажыце, што не вы яе сарвалі!” — пачула ад прадпрымальніка. А калі я сказала, што вымушана буду зрабіць запіс у Кнізе заўваг і прапаноў, А. Дзмітровіч і ўвогуле “сарваўся”: “Папрывыкалі мне тут кніжкі патрабаваць!”
Вось так я “пачаставала” блізкіх: унучцы “зарабіла” хваробу, яе сям’і і сабе — перажыванняў. Ведаю, што даказаць сваю правату складана, таму прашу вас праз газету перасцерагчы пакупнікоў: каб не трапляць у падобныя непрыемныя сітуацыі, не шкадуйце часу і заўсёды правярайце даты вырабу тавараў і тэрміны іх прыгоднасці. Дзеля здароўя ўласнага і сваіх блізкіх”.
Каментарыі
Памочнік урача-эпідэміёлага ДУ “Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Аляксандр Зуйкевіч:
— Торт, пра які ідзе гаворка, на даследаванне ў наш цэнтр прыняслі толькі 7 снежня, хаця куплены ён быў 4 снежня і невядома як захоўваўся. Тым не менш вынікі даследаванняў прадукту — адмоўныя: патагеннай кішэчнай мікрафлоры не выяўлена.
Прадпрымальнік Аляксандр Дзмітровіч:
— Машына ў наш магазін “Мінутка” прывозіць прадукты чатыры разы на тыдзень, таму прадукты ў нас свежыя. Торт, які купіла жанчына з Дзяніскавіч, таксама быў свежы. Дарэчы, мне яго ніхто не вяртаў і не паказваў, а этыкетку маглі зняць тыя, хто скардзіцца.
Жанчыне, якая патэлефанавала мне, я не грубіў, наадварот, яна размаўляла са мной на павышаных танах, таму я вымушаны быў адключыць тэлефон.
Я звязваўся з інфекцыйным аддзяленнем, каб даведацца пра стан хворай дзяўчынкі. Мне сказалі, што гэта было не атручванне, а алергічная рэакцыя.
Загадчык інфек-цыйнага аддзялення Валянціна Бобка:
— Разумею хваляванні бабулі, аднак іх нельга звязваць з тым, што дзяўчынка з’ела торт. Мы ўзялі ў дзяўчынкі неабходныя аналізы, у тым ліку аналіз кала на патагенную флору, — вынікі атрымалі адмоўныя. Хвароба дзяўчынкі была больш падобна на віруснае захворванне, на фоне тэмпературы яе ванітавала. Усё гэта проста супала з тым, што дзяўчынка пакаштавала торт. Дзякуючы нашаму лячэнню і клопатам блізкіх людзей, дзяўчынка хутка вылечылася і была выпісана ў добрым стане.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.