«Мы ведаем, што ў Ганцавічах даўно абяцаюць пабудаваць басейн. Людзей турбуе гэтае пытанне. Раён насамрэч мае вялікую колькасць сацыяльна-эканамічных праблемаў, але ж тут жывуць такія ж беларусы, як дзе заўгодна. Мусіць быць нейкі мінімальны сацыяльны стандарт. Каб і дзеці і дарослыя маглі хадзіць у басейн. Гэта патрэбна і карысна для людзей і ў любой цывілізаванай краіне – гэта стандартны набор рэчаў, якія павінны быць для людзей, – сказаў адзін з удзельнікаў ініцыятыўнай групы Алесь Лагвінец.
– Калі ўлада сапраўды працуе для народу, то яна павінна рэагаваць на яго патрабаванні і адпаведна планаваць затраты з бюджэту. Зразумела, што грошай у бюджэце не хапае. Але мы спрабуем паказаць уладзе на прыарытэтныя накірункі. Паперш мы імкнемся дапамагчы людзям, а з другога боку дапамагаем і тым жа уладам атрымаць дадатковыя інструменты для вырашэння пэўных пытанняў.
Па словах адной з удзельніц Аліны Нагорнай, якія называюць сваю ініцыятыву рухам “Дзея”, яны ездзяць па многіх гарадах Беларусі, высвятляюць якія актуальныя праблемы і патрэбы хвалююць жыхароў і дапамагаюць пісаць звароты, збіраць подпісы. Упершыню яны наведалі Ганцавічы.
Ганцаўчане “ЗА” басейн!
Па горадзе спачатку прайшлі чуткі, што прыехалі ці нейкія аферысты, ці апацыцыянеры і за нешта агітуюць. Супрацоўнікі міліцыі, праверыўшы, што нічога шкоднага яны не робяць, перашкаджаць не сталі. За некалькі гадзін было сабрана каля 350 подпісаў.
Па cловах маладых людзей, ганцаўчане у большасці з задавальненнем ставілі подпісы, а некаторыя і самі ўзялі падпісныя лісты, каб працягнуць збор подпісаў самастойна.
“Праблему ў горадзе ведаюць добра, што яе не аднойчы уздымалі ў тым ліку ў прэсе. Навогул, рэакцыя на збор подпісаў па гэтай праблеме ў людзей станоўчая, але у некаторых прасачыўся недавер і не да нашай справы, а да таго, што нічога ў рэшце ня зменіцца», – сказала Аліна Нагорная.
Народ і ўлада за адно, а хто дасць грошы?
Пра неабходнасць басейна ў райцэнтры выказваюцца не толькі жыхары горада. Папярэдні кіраўнік райвыканкама Аляксандр Саланевіч казаў:
– Згодны: несправядліва, што ў Ганцавічах няма басейна. І дзе б я ні быў пазней, дзе б ні працаваў, перада мной будзе маячыць гэта. Дрэнна для мяне, што не прыехаў у першы год Прэзідэнт. Нешта змянілася б, думаю. А цяпер будзе складана: два гады адпрацаваў, ого-го які попыт чакае! У мінулым годзе было запланавана пабудаваць басейн. І грошы ў суме 20 млрд прадугледжваліся. Але ў апошні момант сказалі: нічога новага не пачынаць…
Годы прайшлі, і вось гэтая тэма зноў на слыху. Кіраўніцтва Ганцавіцкага райвыканкама вясной, 16 сакавіка 2018 года, падчас рабочай паездкі прэм’ер-міністра Беларусі, таксама агучыла прапанову пра будаўніцтва комплексу з басейнам.
Такі аб’ект хоць і патрабует затрат, але зробіць горад і раён больш прывабным для жыцця, многія будуць мець магчымасць праводзіць аздараўленне і не патрэбна будзе ездзіць у іншыя гарады, бо для многіх наведванне басейна, гэта ўжо вострая неабходнасць, каб захаваць здароўе.
Кіраўнік урада (зараз ужо іншы — прыкм. рэд. ПР) пагадзіўся, што Ганцавіцкаму раёну не хапае сучаснага цэнтра для заняткаў спортам, і даручыў за два месяцы прапрацаваць гэтае пытанне з Брэсцкім аблвыканкамам і прадумаць крыніцы фінансавання. Разглядалі ці не – невядома. Але інфармацыя пра вынікі абмеркавання да народа пакуль не дайшла.
Што было ў звароце?
Так як ініцыятары з Мінску не мясцовыя, у звароце галоўным адрасатам яны ўказалі старшыню Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Бялова. Але ж вядома, што такі аб’ект без дапамогі з вобласці, а магчыма, і садзеяння ўраду і Прэзідэнта, не абыйдзецца. У раённым бюджэце грошай на будаўніцтва няма.
А ў астатнім па сутнасці было ўсё правільна. Бо прасілі не толькі мясцовую ўладу. Больш зварот выглядае, як дапамога людзей, якія выказваюць падтрымку кіраўніцтву райвыканкама і ездасць пазіцыі, што басейн у Ганцавічах патрэбны.
У гэтай сувязі звяртаемся з просьбай прыняць усе належныя захады, каб унесці будаўніцтва басейна ў стратэгію развіцця Ганцавіцкага раёну, да канца 2018 году абнародваць графік яго будаўніцтва і пабудаваць басейн у вызначаны графікам час.
Чаму патрэбен басейн?
Па-першае, басейн-гэта выдатная прафілактыка ад скаліёзу; па-другое, гэта яшчэ адно месца, дзе можна з карысцю правесці свой вольны час; па-трэцяе, ездзіць пастаянна ў суседнія горады не зусім зручна, ды і дорага. Быў выпадакі, калі бацькі адпраўлілі дзіця на год у іншы горад да родзічаў, каб яно магло наведваць басейн. А колькі тых, хто не мае неабходнаць, а не мае магчымасці ездзіць у той жа Клецк? Плаванне – гэта вельмі карысна для здароўя, гэта скажа не толькі доктар.
Канешне, сорамна, што не мясцовыя жыхары, а са сталіцы прыязджаюць збіраць подпісы. Нам трэба зрабіць гэта самастойна. Дабівацца дабрабыту трэба самім. І ініцыятыва людзей тут важная справа.
Прасіць фінансавай дапамогі кіраўніцтву райвыканкама ў вобласці ці вышэй, няпроста, бо раён датацыйны і мае зараз цяжкасці ў эканоміцы. Але ж у цэлым мы ганцаўчане – гэта народ Беларусі і чаму не звярнуцца з просьбай аб дапамозе, калі гэта на агульную карысць людзям?
А збор подпісаў трэба працягнуць. Некалькі гадоў таму аўтар гэтага артыкула размаўляў з алімпійскай чэмпіёнкай Аляксандрай Герасіменяй, карані якой з вёскі Будча. Яна абяцала падтрымаць. Яе ліст, з просьбай аказаць падтрымку і пабудаваць басейн у Ганцавічах, будзе добрым дадаткам да звароту з подпісамі жыхароў раёна ў Брэсцкі аблвыканкам і Адміністрацыю Прэзідэнта.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More