Артысты з Раздзялавіч і Хатыніч – зоркі фестывалю фольк-мадэрн
Зоркамі VІІ рэспубліканскага фестывалю «Таўкачыкі на Каляды», які прайшоў у Палацы прафсаюзаў у Мінску 10 студзеня, сталі фальклорныя калектывы “Хатовічы” з Хатыніч і “Завіца” з Раздзялавіч. Выступленне самадзейных артыстаў з Ганцаўшчыны арганізатары назвалі разынкай фестывалю.
Калектыў «Хатовічы» з'яўляецца адным з унікальнейшых фальклорных калектываў краіны / Фото: Светлана Локтыш
На фольк-мадэрн-фестываль гурты “Хатовічы” і “Завіца” трапілі пасля жорсткага адбору, які прайшоў у нашым раёне 30 снежня 2011 года. Арганізатар мерапрыемства Юрый Выдранок «па-свойму ўнікальнымі» назваў два гэтыя калектывы Ганцаўшчыны.
«Вёска Раздзялавічы знаходзіцца пасярод палескіх балот, там захаваўся архаічны, дахрысціянскі абрад Каляд. У ім замест Каляднай зоркі будзе гарбуз са свечкай. Гэта з’ява, пра якую ў фальклорным свеце яшчэ ніхто не чуў», — расказаў журналістам Юрый Выдранок.
Калектыў “Завіца” выступаў у другім аддзяленні і “сарваў” нямала апладысментаў гледачоў. А ў першым аддзяленні здзіўлялі ўдзельнікаў і гледачоў фестывалю хатыніцкія жанчыны. Яны паказалі абрад калядавання, пабудаваны на мясцовым аўтэнтычным матэрыяле. Упершыню на такой вялікай сцэне прагучалі некаторыя хатыніцкія песні, былі паказаны мясцовыя рытуалы і звычаі. Увогуле, іх упрыгожвалі ступа і таўкачык з Хатыніч, якімі “Каляду таўкла” разам з арганізатарам Юрыем Выдранком адна з хатовіцкіх бабулек, Кацярына Іванаўна Ярашэвіч. Удзельніцы “Хатовіч” здзівілі гледачоў і сваімі касцюмамі, а чапец “круціць” па-самабытнаму вучылі нават вядомую вакалістку знакамітага этна-рок-шоу-гурта “Ur’ia” Вольгу Рыжкову.
“Мы выступалі трэцімі, — расказала кіраўнік “Хатовіч” Марыя Зельвіч. — І пасля таго ўвесь час былі ў цэнтры ўвагі публікі і журналістаў. Нават калі пасля выступлення занялі свае месцы ў зале, фота- і кінакамеры сачылі за намі, здымалі нашы касцюмы. А пасля мы давалі шматлікія інтэрв’ю”.
На фестывалі выступалі лепшыя калектывы рэспублікі — групы “Нагуаль”, “Альтанка”, “Дзівасіл”, “Ветах”, “Мотальскія суседзі” і іншыя. Прыехалі і замежныя госці: Масуд Талібані і група «Авіндар» (Беларусь — Іран), мультыінструменталіст Барталамей Лех Палыга (Польшча). Аднак “прынцыпіяльным адрозненнем” фестывалю ад пяпярэдніх, яго разынкай арганізатары назвалі менавіта выступленне “аўтэнтычных бабулек” з Ганцавіцкага раёна.
З фестывалю ганцавіцкія артысткі прывезлі шмат эмоцый і падарункі. А гурту “Хатовічы” паабяцалі таксама зрабіць тэлеверсію каляднага абраду, калі прырода нарэшце ўсталюе сапраўднае зімняе, снежнае надвор’е, і запрасілі прыняць удзел у рэспубліканскім фестывалі 6 мая з самабытным хатыніцкім абрадам “Юр’е”.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт