Светлафоры ў Ганцавічах ёсць, а бяспекі няма
Нягледзячы на светлафоры, скрыжаванне вуліц Кастрычніцкай і Мантажнікаў у г. Ганцавічы нельга назваць бяспечным з-за дрэннага асвятлення.
Першым на гэта звярнуў увагу настаяцель Свята-Ціханаўскага храма, айцец Пётр, якому прыходзіцца праязджаць тут на машыне штодзень па некалькі разоў.
“Асабліва небяспечна, калі едзеш з цэнтра і паварочваеш налева. Нядаўна вечарам жанчыну ў цёмным адзенні, без флікера, ледзь разглядзеў на цёмным асфальце”, — расказаў ён.
Вадзіцель з 15-гадовым стажам Аляксандр таксама згодны з тым, што аднаго ліхтара, які асвятляе пешаходны пераход толькі з боку вуліцы Кастрычніцкай, мала.
“Таго, хто рухаецца ў бок храма і выходзіць на дарогу, у цемнаце разглядзець сапраўды складана. А пра флікеры, на жаль, некаторыя пешаходы забываюць”, — заўважае ён.
Ад пешаходнага пераходу на названым участку дарогі і да бліжэйшага ліхтара, па прыблізных прыкідках, каля 25-30 метраў. З такой адлегласці прамень святла “не дастае” да “зебры”. І пакуль не здарылася бяды, сапраўды, гарадскім уладам варта падумаць, як зрабіць скрыжаванне больш бяспечным для гараджан і гасцей райцэнтра.
Новости
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности
- 18:35 Новая программа по Чернобылю стартует в 2026 году
Материалы по теме
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
Беларус расказаў, як здаваў на правы ў Нью-Ёрку
Першае, што робяць новапрыбыўшыя эмігранты ў ЗША, гэта здаюць на правы. Яны неабходны, як мужчынам, так і жанчынам, бо ў Амерыцы без машыны, як без ног і рук. Нью-Ёрк, бадай, што адзіны горад, дзе без яе яшчэ можна абыйсціся. Але правы - неабходны дакумент. У ЗША іх выкарыстоўваюць замест пашпарта. Таму і я, як эмігрант, таксама вырашыў атрымаць правы штата Нью-Ёрк.
Ганцавічы – на першым месцы ў Беларусі, дзе роднай мовай называюць беларускую
Брэсцкая вобласць лідзіруе па ўжыванні беларускай мовы ў штодзённым жыцці. Такое падсумаванне зрабіў «Альфа-Банк» згодна перапісу насельніцтва 2019 года. Ганцавіцкі раён – адзіны ў краіне, дзе больш за 90% насельніцтва вызначаюць беларускую мову роднай, а ў сельскай мясцовасці дык і зусім 95.8%.
У Ганцавіцкім раёне дадзеныя аб намалотах перадавікоў фальшывыя
Дзіўныя вынікі намалотаў паказваюць ганцавіцкія хлебаробы, калі знаёміцца з імі па табліцах “Перадавікі жніва”, надрукаваных у газеце “Савецкае Палессе”. Каб атрымаць дакладныя звесткі і расказаць чытачам аб выніках жніва ў сельгас-прадпрыемствах, журналіст «Ганцавіцкі чаЧ” у жніўні, звярталася да намесніка старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Юрыя Лелеса. Дарэчы, жніво, згодна справаздач, ужо завяршылася.
Нітачку пацягнеш – клубочак і разблытаецца
Заклапочанасць работнікаў прадпрыемстваў і многіх другіх жыхароў Ганцаўшчыны выклікае лёс прадпрыемстваў, якія цяпер знаходзяцца на стадыі банкруцтва. І калі па ПМК-7 перад судом стаіць пытанне аб ліквідацыі, але захоўваецца шанс, што прадпрыемства купіць нехта з Расіі, то лёс ААТ “Модуль” невядомы.