Даярка расказала, як дабілася аплаты
Доўгажыхарка з вёскі Лактышы Марыя Ленкавец з 15-ці гадоў пачала даіць кароў, і гэты занятак стаў яе прафесіяй. Жанчына добра спраўлялася на дойцы і па доглядзе калгаснай жывёлы, а каб не дапусціць прыпісак ці недалікаў з боку кіраўніцтва, Марыя Паўлаўна сама падсумоўвала надоенае малако і з цягам часу была прызначана загадчыцай фермы.
85-гадовая жыхарка вёскі Лактышы Марыя Ленкавец. / Фото: Сяргей Багроў
Працоўны шлях Марыі пачаўся ў роднай вёсцы Стараселле Клецкага раёна, калі яна пайшла даіць пяць кароў да заможнага чалавека. На той час калгасаў яшчэ не існавала. Калектывізацыя пачалася трохі пазней – у людзей пазабіралі гумны ды скаціну, і Марыя прадаўжала працаваць даяркай ужо ў калгасе.
Сабе ў памочніцы на ферму Марыя паклікала сяброўку. Калі каровы пацяліліся, старшыня закупіў цэлую групу цялят і даручыў дзяўчатам іх даглядаць.
“А я жартам і кажу: «Як выгадую ўсіх цялят, то адно з групы аддасце мне як аплату за догляд». Старшыня з радасцю згадзіўся”, – успамінае Марыя Паўлаўна.
Яна папрасіла, каб добра забяспечвалі кармамі, набрала 35 цялят і адначасова працавала на дойцы кароў.
Аднойчы двое цялят аб’еліся і ледзь не здохлі. Але Марыя «выратавала» сітуацыю. Яна дамовілася, каб цялят зарэзалі, а тушы завезла ў Заастравечча і прадала на базары. На заробленыя грошы купіла двух цялят і паставіла ў сваю групу, як бы нічога і не здарылася.
«Увосень, калі падгадаваных цялят пагналі на пашу, я папрасіла ў старшыні разлік. А ён кажа: «Бяры цяля з-пад каровы, а не з групы». Я прамаўчала, а вясной зноў запатрабавала абяцанае, але старшыня не рэагаваў», – успамінае даярка.
Дапамог разабрацца раённы чыноўнік. Калі ён восенню наведаў ферму, Марыя расказала аб праблеме. Даведаўшыся, што гэта была вусная дамова, госць працягнуў кавалак паперы з нумарам тэлефона і сказаў звяртацца да яго, калі старшыня да нядзелі не разлічыцца, як абяцаў.
На другі дзень намеснік старшыні райвыканкама даў загад разлічыцца – так яно і атрымалася. Матуля даяркі была вельмі рада, што дачушка прывяла дамоў кароўку. Гэта была добрая падтрымка для іх шматдзетнай сям’і, якую жыццё не песціла ад самага пачатку: бацька памёр у час вайны, калі Марыі было 10 гадоў.
Дзяўчынка была старэйшай сярод чатырох дзяцей і таму даглядала малодшых, калі маці ішла ў калгас на працу. Матулі патрэбна была дапамога, таму, скончыўшы чатыры класы, Марыя пакінула вучобу і пайшла працаваць даяркай. Хоць маці прасіла не браць на сябе цяжкія абавязкі, але дачушка не паслухалася, бо хацела аблегчыць матулін лёс. На працы час ляцеў хутка.
Браты падраслі, а Марыя пазнаёмілася з Дмітрыем з Лактышоў і пераехала да яго ў вёску. Там яны пабудавалі хату і нарадзілі траіх дзяцей. У Лактышах Марыя таксама пайшла працаваць даяркай і атрымлівала больш за дзвесце рублёў штомесяц. За добрыя надоі кожную дзесяцідзёнку даяркі атрымлівалі прэміі па пяць і па дзесяць рублёў.
Марыя двойчы займала ў раёне другое месца па паказчыках надояў. Муж Дзмітрый працаваў у калгаснай будаўнічай брыгадзе і зарабляў на будаўніцтве хат. Яны трымалі сваю гаспадарку: дзвюх кароў, свіней, курэй. Ад нялёгкай працы пачалі чапляцца хваробы, і ў 53 гады Марыя Паўлаўна атрымала групу непрацаздольнасці і пенсію.
Не паспела азірнуцца, як ёй націкала 85 гадоў. Хата апусцела: дзеці даўно ўладкаваліся ў Ганцавічах, не стала мужа. Напамінам аб маладых гадах служаць фотаздымкі, якіх вельмі шмат на сценах вясковай хаты. Каб вечары праходзілі хутчэй, Марыя Ленкавец вяжа спіцамі шкарпэткі, чытае газеты. Доўгажыхарка мае добры зрок і з задавальненнем успамінае маладыя гады.
Глядзіце яшчэ:
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт