Шчанят ад забітай аўчаркі выкінулі на снег
Мёртвая аўчарка ўсходне-еўрапейскай пароды, а каля яе на снезе ў завязаным мяшку, скруціўшыся калачыкамі і тулячыся адзін да другога, ляжалі маленькія шчанюкі. Такую карціну ўбачыў журналіст газеты "Ганцавіцкі час". які выехаў у вёску Любаша Ганцавіцкага раёна на паведамленне з "гарачай лініі".
Калі вы хочаце стаць гаспадаром аднаго з гэтых шчанят, званіце па тэл. 2-74-92 / Фото: Петр ГУЗАЕВСКИЙ
“Яны тут з адзінаццаці гадзін раніцы і вось амаль да вечара ляжаць, — сказаў жыхар вёскі, які пазваніў у “ГЧ”. – Іх тут было можа сем ці восем, але людзі шкадавалі і забралі сабе некалькі, а гэтыя тры засталіся…”.
Я развязаў мяшок і паглядзеў, адзін сабачка і дзве сучачкі… Вядома, чаму не забралі – бо сучкі, а сабачка быў надта кволы і амаль удвая меншы за сваіх астатніх. Таму нікому і не прыглянуся сіроткі.
Літаральна праз некалькі хвілін, як пад’ехаў журналіст «ГЧ», з’явіўся старшыня Любашаўскага сельсавета Уладзімір Гардзей. Ён выклікаў пагрузчык і забітую аўчарку з вуліцы пагрузілі і недзе павезлі. Пакідаць на марозе гэтых маленькіх сабачак, каб яны загінулі, я не змог.
Хоць літаральна тыдзень таму малодшай дачцэ дома ужо з’явіўся маленькі сабачка. Прывёз шчанюкоў у кватэру, наліў малака… Было відаць, што малако яны пілі толькі са сваёй маці, якую за нешта застрэлілі. Але голад навучыў іх дабываць ежу, і тыкаючыся мордачкамі, сабачаняты хутка вылакалі малако.
Канешне, трымаць у кватэры іх магчымасці няма, але і выкінуць паміраць — рука, як кажуць не падымеццца. Таму звяртаюся да нашых чытачоў, адгукніцеся, людзі, можа каму патрэбны надзейныя ахоўнікі? Званіце па телефоне: 2 74-92., альбо 80296628011.
Не выключаю, што пачнецца спрэчка. Спрэчка тых, хто выступае за знішчэнне бадзяжных сабак і абаронцаў жывёл. Яна ідзе ужо даўно і, напэўна, будзе бясконцай. Бо ёсць моцныя аргументы, як у адных, так і ў другіх.
Бадзяжныя сабакі нападаюць на хатнюю жыўнасць, з’ядаюць курэй, коз, кролікаў, кідаюцца іншы раз на людзей… Адзічэлыя каты загрызаюць парасят. І канешне, так быць непавінна, з імі трэба змагацца. Але як?
Абаронцы жывёл кажуць, што павінна быць усё цывілізавана. Але ў Ганцавічах прытулкаў для жывёлу няма, прыемнікаў часовага ўтрымання таксама. І сабак проста адстрэльваюць спецыяльнымі стрэламі з пісталета.
А потым трупы з вуліц забіраюць работнікі камунгаса ці сельсавета, на тэрыторыі якога вядзецца адстрэл. Толькі не заўсёды хутка… І гадзінамі ходзяць дарослыя і дзеці і глядзяць на забітых жывёл…
Толькі ж мы не жывёлы, і не сабакі вінаватыя, што іх выкідваюць, і яны робяцца бадзяжнымі…
PS. У пятніцу ўжо да абеда ўсіх трох шчанят забралі, і ў іх ужо ёсць гаспадары. Выказваем падзяку ўсім тым, хто не застаўся раўнадушным і пазваніў, каб прытуліць асірацелых сабачанят.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт