Categories: Новости

«Цырульнік — гэта творца і трошкі рамеснік»

“Быў сонечны сакавіцкі дзень, калі мы ўпершыню прыступілі да работы ва ўласнай цырульні. І такія ж светлыя надзеі і мары былі ў нас у пачатку  прадпрымальніцкай кар’еры, — наперабой расказваюць Людміла і Наталля. — Першым кліентам стаў Уладзімір Сакалоў, які дагэтуль карыстаецца нашымі паслугамі.  Пэўна, з яго «лёгкай рукі» пайшла наша справа. Канечне, дзень на дзень не прыходзіцца, але за мінулыя гады мы не можам паскардзіцца на недахоп кліентаў. Ёсць і такія, хто, як Уладзімір, даверыўся нам  аднойчы і застаецца верным да гэтай пары. Нават сем’ямі прыходзяць”.

Наша гутарка праходзіць урыўкамі: цырульнікі робяць стрыжкі чарговым кліентам, пры гэтым не забываюць звяртацца да іх, каб параіць, як лепш даглядаць за валасамі, спытаць, як бы яны хацелі пастрыгчыся, якія будуць заўвагі, проста зрабіць камплімент. Кожнага тут сустракаюць як самага чаканага кліента, кожнаму дораць усмешку, падтрымліваюць жартам ці добрым словам. Зразумела, да такіх пазітыўных майстроў, якія пры гэтым любяць сваю справу, хочацца вяртацца зноў і зноў.

А ў тым, што Людміла і Наталля любяць сваю прафесію, сумненняў не засталося, калі яны адказвалі на пытанне: “Цырульніцкая справа — гэта мастацтва ці рамяство?”. Абедзве жанчыны, ні хвіліны не сумняваючыся, адказалі: “У першую чаргу — мастацтва”.  “Мы ж не проста стрыжом, каб пастрыгчы, ці фарбуем каб пафарбаваць: для нас галоўнае, каб прычоска ўпрыгожвала чалавека, падкрэслівала яго найлепшыя рысы і хавала дробныя недахопы. Бывае, чалавек ужо ведае, што хоча бачыць. А іншы раз прыходіцца абмяркоўваць з кліентам яго будучы вобраз, даваць парады. І толькі пасля таго працуем як рамеснікі”, — тлумачыць Людміла. Наталля дадае: “Дома ўсякае бывае. А прыйдзеш сюды, зоймешся справай, пастрыжэш аднаго-двух кліентаў, пагутарыш з імі — глядзіш, і настрой зусім іншы”.
Любоў да сваёй справы жанчыны пранеслі нават не праз адно дзесяцігоддзе. Абедзве ў розны час закончылі Брэсцкае вучылішча бытавога абслугоўвання, працавалі ў КБА, у мужчынскай зале — Людміла з 1987 года, Наталля з 1989-га. Калі заняліся прадпрымальніцтвам, у розных месцах райцэнтра наймалі памяшканні. “Дзе толькі не працавалі, і паўсюль памяшканні вымывалі, рабілі ў іх рамонты. Гэта ж столькі энергіі было”, — усміхаючыся, згадвае Людміла. Цяпер вось прыжыліся на вуліцы Мантажнікаў, і ўжо нікуды ў іншае месца не хочацца.

Бывала, па два чалавекі працавалі і ў мужчынскай, і ў жаночай залах іх цырульні. У розны час ра- зам з гэтымі “старажыламі” працавалі Наталля Стральчэня і Святлана Дубіна, якія пазней адкрылі свае цырульні, Ірына Бярозка, якая спрабавала заняцца ўласнай справай, а таксама Надзея Сакавых, Святлана Кандраценя і Алена Барысевіч. Аб рабоце з кожнай з іх Людміла і Наталля згадваюць з цеплынёй, ды і яны часам завітваюць да былых калег.

Пасля таго, як прадпрымальнікам прапанавалі адкрываць прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, Наталля Шуляк і Людміла Цыган прынялі рашэнне застацца ІП і працаваць без памочнікаў. Разам з імі засталася працаваць толькі дачка Людмілы, Святлана Віннік, якая цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Як і матулю, маладую дзяўчыну некалі захапіла цырульніцкая справа, і цяпер яна  ўжо мае стаж сем гадоў. А ў красавіку Святлана плануе выйсці на сваё рабочае месца.

Пытаюся ў субяседніц, ці часта бываюць паміж імі разлады. Адказваюць, што раней здараліся, але абедзве хутка “адходзілі” — агульная работа згуртоўвала. А цяпер занадта добра ведаюць адна адну, сябруюць, таму спрэчкі, мажліва, і бываюць зрэдку, а вось сварак няма. “Калі па нейкіх прычынах адной з нас няма на рабоце, дык другой так не хапае напарніцы!” — усміхаюцца сяброўкі. “Пэўна, — пытаюся, — і не да пенсіі вам будзе, як жа адна без другой?” “Не, — жартуюць. — У нас на пенсію іншыя планы. Вось напрацуемся, пойдзем на заслужаны адпачынак — і будзем катацца па замежжы”.

Жарты жартамі, а мары часта збываюцца. Няхай збудуцца і на гэты раз!

Валентина Пинчук

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

7 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago