Браканьер траўміраваў начальніка інспекцыі
У хірургічнае аддзяленне райбальніцы 8 красавіка з сур’ёзнай траўмай нагі пасля рэйду па выяўленні рыбакоў-браканьераў трапіў начальнік Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Міхаіл Пішч. Невядомы браканьер на легкавым аўтамабілі праігнараваў сігнал “спыніцца”, наехаў на ахоўніка прыроды, прыціснуўшы яго да службовага УАЗа, пасля чаго знік з месца здарэння.
фото с сайта http://novostivl.ru/files/files/28/27728.jpg
Такое дзёрзкае нападзенне на супрацоўнікаў Міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету было здзейснена ў Ганцавіцкім раёне ўпершыню.
“Не чакаў я такога, ніколі за ўвесь час працы падобных выпадкаў не здаралася, таму ні я, ні калегі не паспелі нават зброю прымяніць”, – сказаў Міхаіл Васільевіч.
Як расказаў начальнік інспекцыі, якога аўтар гэтага артыкула наведаў у бальніцы, рэйдавая група ў складзе трох чалавек пачала сачыць за падазронымі людзьмі, якія знаходзіліся каля вадасховішча “Лактышы”, яшчэ з вечара ў суботу. Некалькі машын стаялі на дамбе вадасховішча “Лактышы”, якое ў народзе называюць во-зера “Дзікае”. І яшчэ некалькі чалавек былі на веласіпедах, – напэўна, сачылі за абстаноўкай, і павінны былі папярэдзіць аб набліжэнні “рыбаховы”.
“Гэта была фактычна арганізаваная групіроўка. Па ўсім было відаць, што дзейнічалі яны ўжо не ўпершыню: тры машыны і некалькі чалавек на веласіпедах, – сказаў Міхаіл Пішч. – Дзе яны лавілі рыбу, ці ў возеры, ці недзе на тэрыторыі ААТ «Рыбгас “Лактышы”, устанавіць цяжка, але ўлоў, напэўна, быў немалы”.
Інспектары сядзелі ў засадзе амаль да раніцы. Каля чатырох гадзін, калі было яшчэ цёмна, у бок, дзе стаяў службовы УАЗ, рухалася легкавушка. Начальнік інспекцыі выйшаў і, святлоадбівальным дыскам даў загад спыніцца, каб праверыць, што вязуць у гэтай машыне. “Машына прытармазіла, а потым рэзка павярнула ў мой бок, прыціснуўшы мяне да УАЗа. Усё адбылося вельмі хутка і нечакана. Я ўбачыў толькі, што ў машыне сядзелі трое, і былі яны са спужанымі тварамі”, – расказаў Міхаіл Васільевіч. Працягнуўшы ад пярэдняга да задняга крыла машыны начальніка інспекцыі, легкавушка ўперлася збоку ў задняе кола, вадзіцель газаваў так, што адсунуў УАЗ з дарогі на ўзбочыну. А потым, здаўшы назад, аўтамашына рванула і скрылася.
Адзін інспектар быў у засадзе, другі таксама не паспеў зрэагаваць на такую нахабнасць браканьераў. Не змаглі інспектары заўважыць ні нумара, ні маркі машыны.
УАЗ атрымаў ўмяціны дзвярэй, хутчэй за ўсё, ёсць пашкоджанні ёсць і ў легкавушкі, што павінна аблегчыць пошук парушальнікаў.
Па словах Міхаіла Васільевіча, урач-хірург абнадзеіў, што пераломаў няма, але нагу “закавалі” ў гіпс.
Пра прынцыповасць і непадкупнасць начальніка міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Міхаіла Пішча і інспектараў ўжо стварыўся пэўны імідж. І некаторыя ганцаўчане па-сяброўску не раз казалі пра тое, што трэба быць асцярожным, бо добрасумленная служба можа стаць рызыкоўнай для здароўя, а прынцыповасць не давядзе да дабра. На гэтыя папярэджанні Міхаіл Васільевіч адказаў: “Трэба ж некаму гэтым займацца, ёсць законы, правілы, і іх нельга парушаць, і павінны быць людзі, якія будуць лавіць браканьераў”.
Пакуль начальнік інспекцыі ў бальніцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць злачынцаў, якія дзеля нажывы падверглі небяспецы жыццё чалавека. На момант вёрсткі, 12 красавіка, звесткаў пра тое, што парушальнікаў знайшлі, не паступала.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт