Categories: Новости

Аграрыі Ганцаўшчыны прайгралі ў бітве за ўраджай

З ураджайнасцю 25,5 цэнтнера з гектара наш раён займае апошняе месца па ўраджайнасці ў вобласці. У аграрыяў з іншых раёнаў вынік жніва пераступіў 30-цэнтнеравы рубеж, і толькі Лунінецкі раён паказаў вынік у 28,9 цэнтнераў з гектара. Чаму такі вынік жніва, спытаеце вы?

Ад кіраўнікоў нашых гаспадарак чуеш толькі, што надвор’е не спрыяла: то перамерзла, то высушыла, то, наадварот, заліло. Але, як гаворыцца, дрэннаму танцору і ногі перашкаджаюць…

Узялі б прыклад з суседняга Ляхавіцкага раёна, які ў мінулым годзе паказаў ураджайнасць 26,9 ц/га, а ў гэтым годзе суседзі пастараліся і намалацілі па 42,1 ц/га і сталі лепшымі ў вобласці па выніках жніва. Малайцы! Дарэчы, і Баранавіцкі раён ад нас недалёка, а іх аграрыі стаяць на другім месцы па ўраджайнасці – 41 ц/ га.

Уборочная кампания в Ганцевичском районе: на помощь пришли комбайнеры-«дальнобойщики»

У цэлым жа па Брэстчыне ўраджайнасць складае 35,5 ц/ га. Чаму ўсім надвор’е спрыяла, а нам – не? Загадка прыроды. З гэтай нагоды хочацца ўзгадаць вынікі жніва пяцігадовай даўнасці ў 2014 годзе, калі агульная ўраджайнасць у Ганцавіцкім раёне склала крыху болей за 37 ц/га.

У наступным, 2015 годзе, ганцавіцкія аграрыі засыпалі ў засекі болей за 39 тысяч тон зерня, намалаціўшы 36,4 ц/ га. Аднак больш такіх высокіх ураджаяў на Ганцаўшчыне не было. У нашым раёне перадавіком жніва сёлета стала ААТ «Любашава», дзе намалацілі 31,4 ц/га, «аўтсайдарам» – ААТ «Крышылавічы», дзе намалот жніва складае 22,2 ц/га. Але і пры такіх незайздросных паказчыках ёсць людзі, якія стараліся на ўборцы ўраджаю і якімі можна толькі ганарыцца.

Сёлета адразу чатыры экіпажы камбайнераў пераступілі рубеж у 1000 тон намалочанага зерня (у мінулым годзе гэтым вызначыўся толькі адзін экіпаж). Сёлета гэта камбайнеры з ААТ «Хатынічы» Сяргей Крупеніч і Віталь Мінько, ААТ «Будча» – Ігар Дайлід і Уладзіслаў Давыдаў, ААТ «Бярозавец» – Аляксандр Курс і Сяргей Муха, ААТ «Адраджэнне» – Сяргей і Аляксей Кісялевічы.

Хутка «Дажынкі». Ці будзе перамога ў бітве за ўраджай? (відэа)

Для сельгаспрадпрыемства ААТ «Крышылавічы» правядзенне «Дажынак» — гэта і адказнасць, і выпрабаванне, бо трэба паказаць добрыя вынікі, каб не ўпасці тварам у гразь, як кажуць, перад жыхарамі раёна. А задача няпростая , бо «Крышылавічы» ў раёне ў ліку адстаючых па выніках фінансавагаспадарчай дзейнасці. Прадпрыемства зараз знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва, якая называецца санацыяй.

У працы на зернесушыльным комплексе найлепшыя вынікі паказала Ірына Канановіч (ААТ «Хатынічы»), якая высушыла 1990 тон зерня. Жніво скончылася і хутка ганцавіцкія аграрыі адзначаць раённыя «Дажынкі-2019». Свята пройдзе ў Вялікіх Круговічах, якія адносяцца да ААТ «Крышылавічы».

Шкада, што гэтая гаспадарка не выканала наказ кіраўніка раёна Уладзіміра Бялова, які ў мінулым годзе на «Дажынках» у Хатынічах сказаў, што калі ім выпаў гонар праводзіць свята у наступным годзе, то і спрацаваць яны павінны з найлепшым вынікам у раёне. Не атрымалася – вынік найгоршы ў раёне. Ад наказаў і пажаданняў збожжа не расце..

fgun_furn

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago