Хочаш быць у курсе падзей – падпішыся на «ГЧ»
Каля трох дзясяткаў новых падпісчыкаў з горада і раёна з’явілася ўсяго за дзве гадзіны ў газеты “Ганцавіцкі час” падчас акцыі, якую правялі супрацоўнікі рэдакцыі “ГЧ” у суботу, 19 мая, на кірмашы г. Ганцавічы.
Пятро Гузаеўскі ўручае галоўны прыз віктарыны – электрачайнік – ганцаўчанцы Надзеі Хадневіч / Фото: Анна КОЧЕГАРОВА
Падчас рэкламнай акцыі, прымеркаванай да падпіскі на другое паўгоддзе 2012 года, усе жадаючыя мелі магчымасць паўдзельнічаць у віктарыне і, адказаўшы на нескладаныя пытанні пра гісторыю “Ганцавіцкага часу”, атрымаць падарункі і прызы. Барацьба за галоўны прыз – электрачайнік – разгарэлася паміж двума падпісчыкамі, якія правільна адказалі на пытанні.
Дарэчы, пытанні былі нескладаныя. Адно з іх – калі выйшаў першы нумар газеты “Ганцавіцкі час? Таксама трэба было назваць пяць аўтараў, якія друкуюцца ў газеце, і месцы знаходжання рэдакцыі “ГЧ”, якія былі за 10 гадоў. Адказалі на гэтыя пытанні правільна двое падпісчыкаў: маладая жанчына і мужчына. Яны правільна назвалі пяць адрасоў, дзе размяшчалася рэдакцыя. А вось адказ на дадатковае пытанне: дзе было шостае месца, пра якое ведалі нямногія, здзівіў супрацоўнікаў рэдакцыі. Правільны адказ дала маладая ганцаўчанка Надзя Хадневіч. Ёй і дастаўся галоўны прыз віктарыны. Мужчына аказаўся джэнтльменам і шчыра павіншаваў Надзею з перамогай.

Падчас акцыі ганцаўчане таксама задаввалі журналістам хвалюючыя пытанні, падказвалі тэмы. На некаторыя з пытанняў адказы з’явяцца ў бліжэйшых нумарах.
Акцыі на падпіску на газету “Ганцавіцкі час” будуць праводзіцца і ў вёсках раёна. У пятніцу, 25 мая, з 11 да 13 гадзін, сустрэча з чытачамі пройдзе ў в. Раздзялавічы, у панядзелак, з 10 да 12, – у в. Дзяніскавічы, 29 мая – у в. Ганцавічы з 11 да 13, 1 чэрвеня – у в. Люсіна, 2 чэрвеня – на кірмашы г. Ганцавічы.
Рэдакцыя газеты дзякуе ўсім падпісчыкам і чытачам газеты за тое, што ў складаны час крызісу і дарагавізны вы падтрымліваеце “Ганцавіцкі час”. Нашы журналісты і далей будуць стаяць на баку аб’ектыўнасці і справядлівасці, трымаць вас у курсе падзей, якія адбываюцца ў раёне і краіне. Заставайцеся з намі.
P.S.
25 мая рэдакцыя газеты правяла акцыю ў в. Раздзялавічы. Галоўны прыз – венцілятар – атрымала жыхарка вёскі Тамара Васільеўна Рабцэвіч, якая адказала на ўсе пытанні віктарыны:
1. У якім сельскім савеце знаходзіцца вёска Раздзялавічы?.
2. Назавіце сельскія саветы Ганцавіцкага раёна?
3. Назавіце, калі выйшаў першы нумар газеты «Ганцавіцкі час»?.
4. У якім стагоддзі, згодна пісьмовых крыніц, узнікла вёска Раздзялавічы?
5. Назавіце назву першага калгаса вёскі Раздзялавічы?

Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт