Чэбурэкі і шашлыкі з дастаўкай на трыбуны, а футбол “ні рыба, ні мяса” (Абноўлена)
Нудная і самая нецікавая гульня з апошніх трох, якія адбыліся ў Ганцавічах ў рамках чэмпіянату Брэсцкай вобласці па футболе, прайшла ў суботу, 2 чэрвеня, дзе ФК “Ганцавічы-Сузор’е” на сваім полі прымалі гасцей столінска “Будаўніка”. Такую ацэнку далі гэтаму матчу аматары футбола пасля фінальнага свістка. (Вынікі 5-га тура - ў прыкладзеных файлах)
У матчы ФК "Ганцавічы- Сузор'е" - "Строитель" Столін футбалісты бегалі ад адных да другіх варот, але безвынікова.. / Фото: Пятро ГУЗАЕЎКІ
“Нейкая цягучая была гульня, за два таймы толькі некалькі больш-менш вострых момантаў, а ў цэлым, на жаль, на гэты раз наша каманда не паказала той гульні, як у мінулых матчах, – сказаў аматар футбола Іван Худніцкі, які ніколі не прапускае ніводнай сустрэчы. – Было відавочна нават не спецыялістам футбола, што ў цэнтры на полі ў ганцавіцкай каманды нешта не ладзілася. Магчыма, не хапала таго ж Ігара Кунаша, які з’яўляецца на гэтай пазіцыі ключавым іграком”.
Некалькі небяспечных момантаў і ўдараў, калі мяч свістаў над перакладзінай – гэта ўсё, што хоць крыху паказытала нервы аматараў футбола, якія, паядаючы піражкі і чэбурэкі, сачылі за ходам гульні. Галоў на гэты раз балельшчыкі не ўбачылі… Сустрэча закончылася з лікам 0:0.
Іншыя балельшчыкі ўвогуле пакідалі стадыён незадаволенымі. “Каб ведаў, што так будуць вяла поўзаць па полі, то не пайшоў бы зусім”, – чуўся з натопу людзей хрыплы мужчынкі голас.
Разнасны гандаль – гэта бадай, самая цікавае, чым на гэты раз выдзеліліся Ганцавічы. Напэўна, пакуль у Брэстчыне ніхто не можа пахваліцца, каб балельшчыкам падносілі гарачыя піражкі, чэбурэкі і шашлыкі прама на трыбуны. Праўда, некаторыя сумавалі, што нельга пранесці на стадыён піва, тады чэбурэкаў прадавалася б яшчэ больш.
У Ганцавічах, як паказалі мінулыя гульні, пакуль самыя актыўныя балельшчыкі. На матчы ў нас прыходзяць ад 400 да 700 чалавек, а ў іншых гарадах набіраецца ўсяго каля 50-100. Аднак ганцаўчаўскія аматары на гэты раз праявілі меншы інтарэс да футбола.
На стадыёне было каля 200 чалавек, калі лічыць разам з запаснымі і футбалістамі. Ці то надвор’е спужала астатніх, ці то пераносы часу гульні, ці то рэкламы пра сустрэчу было мала…
Ну, і яшчэ адна асабліваць, на матч прыходзіць кіраўніцтва райвыканкама і райсавета. І на гэты раз “вярхушка “ на чале са старшынёй райвыканкаса Аляксандрам Саланевічам былі на трыбунах.
Наступную гульню ФК «Ганцавічы- Сузор’е» правядзе на выездзе ў Івацэвічах, дзе сутсрэнецца з мясцовай камандай «Белгазэнергарамонт». Матч запланаваны на 10 чэрвеня ў 14 гадзін.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.