Categories: Новости

Стыхія на некалькі гадзін паралізавала работу ў Ганцавіцкім раёне (Абноўлена)

Як стала вядома “ГЧ”, пасля парываў ветру былі пашкоджны адразу дзве лініі электраперадач, магутнасцю 110 тысяч вольт, якія сілкуюць горад. І не толькі горад, амаль усе вёскі раёна, акрамя вёскі Малькавічы, былі абясточаны.

Па словах дырэктара філіяла «Баранавіцкія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга» Дзмітрыя Гаўрылені, прычынай часовага адключэння электраэнергіі сталі наступствы анамальнага выпадзення ападкаў і парываў ветру, якія павалілі дрэвы. Па паведамленню сіноптыкаў, за суткі выпала дэкадная норма ападкаў, балоцістыя глебы размяклі і ў выніку шквальнага ветру на асобных участках дрэвы ўпалі на лініі электраперадач і гэта прывяло да аўтаматычнага адключэння ліній сілкавання магутнасцю 110  тысяч вольт. 

Ганцавіцкія работнікі электрасетак справацалі досыць хутка.  У першую чаргу пераключылі на лінію электраперадач, якая ідзе ад Багданаўкі Лунінецкага раёна, а праз некаторы час была адноўлена праца ліній з боку Раздзялавічы-Ганцавічы. Электрычнасць у горадзе з’явілася на некаторых прадпрыемствах праз гадзіну, а на большай тэрыторыі горада святло з’явілася праз дзве з паловай гадзіны.

Па словах намесніка начальніка філіяла РУП “Брэстэнерга”Баранавіцкія электрычныя сеткі Ганцавіцкага РЭC Віталя Давыдчыка, брыгады спачачатку падключылі электрычнасць  на самых важных аб’ектах праз лініі, якія выкарыстоўваюцца пад час аварыйных выпадкаў..

“У першую чаргу падключылі хлебазавод, дзіцячыя садкі, банкі, магазіны. Спрабуем ахапіць найбольшую колькасць важных прадпрыемстваў і арганізацый“, – сказаў “ГЧ” Віталь Іванавіч, які таксама на той час ў складзе аварыйнай брыгады выезджаў на ліквідацыю наступстваў стыхіі.

 Дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Баранавіцкія электрычныя сеткі» Дзмітрый Гаўрыленя станоўча адначыў работнікаў электрасетак Ганцавіцкага  раёна за тое, што насельніцтва і прадпрыемствы Ганцавіцкага раёна былі хутка забеспячаны электрычнасцю і змаглі хутка аднавіць працу у звычайным рэжыме. Дарэчы, ад ганцаўчан ім таксама вялікая ўдзячнасць, асабліва ад аматараў футбола, якія змаглі паглядзець захапляючыя прамыя трансляцыі еўрапейскіх матчаў.

“Трэба аддаць належнае работнікі электрасетак з Ганцавіч спрацавалі аператыўна,   – сказаў Дмітрый Антонавіч. – Але работы па месцах аварый яшчэ працягваюцца.Праца замаруджваецца тым, што мясоваць балоцістая, вады у некаторых месцах амаль па паясніцу, і падагнаць тэхніку вельмі праблематычна,але паступова няспраўнасці ліквідуюцца”. 

Рымвід

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

3 часа ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

7 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

7 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago