
У мінулым годзе з красавіка па кастрычнік Артур Смаглюк пасвіў цялят і меў неблагі заробак, які складаў у сярэднім шэсцьсот рублёў. Акрамя таго, што плацілі грошы, сельгаспрадпрыемства заключыла з работнікамі дамову, згодна якой працаўнікі павінны атрымліваць натуральную аплату.
Прадпрыемства выплаціла Артуру за выпасны перыяд 629 кілаграмаў зерня. Пасля заканчэння палявога сезону Артура Смаглюка перавялі з поля на ферму, дзе ён даглядаў цялят і быў адказным за прывагі.
Кармы, па словах жывёлавода, былі дрэннымі, прывес у жывёлы малы: за студзень крыху больш за 200 грамаў на адну галаву за суткі. Нормай жа лічыцца сярэднесутачны тэхналагічны прывес 500–700 грамаў на адну галаву жывёлы.
“Я не вінаваты ў тым, што ў цялят няма прывесу. Не прынясу ж я з дому ім кармоў… Які корм мне давалі, такім я і карміў. Сянаж у большай сваёй частцы быў гнілым”, – кажа Артур.
Неблагія паказчыкі былі раней у жывёлавода, бо, відаць, кармы былі лепшымі. Акрамя таго, па словах Смаглюка, прадпрыемства павылічвала па 10% з заробку ў тых жывёлаводаў, у каго быў малы прывес. Артур кажа, што сам бачыў гэта ў табелі, дзе алоўкам было напісана пад некаторымі прозвішчамі «мінус 10%».
У бугалтэрыі, куды мы патэлефанавалі, бугалтар паведаміла, што сапраўды такое адлічэнне ад заробку ёсць у некаторых жывёлаводаў. Такіх (разам з Артурам) назбіралася ў студзені пяць чалавек. І гэта не тайна за сямю пячаткамі, бо пісалася ручкай па загадзе кіраўніка сельгаспрадпрыемства.
Па словах работнікаў бугалтэрыі, старшыня ААТ «Дубнякі» Сяргей Зяньковіч робіць такія мінусоўкі, каб стымуляваць некаторых работнікаў да лепшых паказчыкаў і, відавочна, такім чынам падтрымаць эканоміку падначаленай гаспадаркі.
Бугалтар па заробках і эканаміст ААТ «Дубнякі» у адзін голас сказалі, што ў Смаглюка не было належнага прывесу, а таму яму няма на што скардзіцца. У адным месяцы атрымаўся малы заробак з-за малога прывесу, а ў наступным месяцы ён можа быць лепшым.
У студзені бягучага года жывёлаводу было налічана 428,32 рублі заробку. Але пры падатках, якія адлічвае дзяржава, і аліментах у 231,83 рубля, на рукі Артуру прыйшлося атрымаць 172,81 рубля.
“Як пражыць на гэтыя грошы?” – задаецца пытаннем працаўнік сельгаспрадпрыемства. – «На працу хаджу ў дзіравых ботах, бо не магу набыць сабе новыя. Трэба рэгулярна аплачваць камунальныя паслугі, аддаць даўгі ў мясцовы магазін, бо там заўсёды даюць булку хлеба на павер», – сказаў жывёлавод.
У Артура трое дзяцей. Нягледзячы на развод (усякае ў жыцці бывае), ён жыве разам з жонкай і дзецьмі ў адной хаце. Прычым па аліментах у Артура вылічана заканадаўча ўсё правільна.
Памер аліментаў вылічваецца ў працэнтных суадносінах да зарплаты – гэта 50% даходаў на траіх дзяцей. Заканадаўствам устаноўлена сума, ніжэйшай за якую іх памер не можа быць. Гэта сума прывязана да бюджэту пражытачнага мінімуму, які складае на сённяшні дзень 239,87 рубля.
Мінімальныя сумы па аліментах: на 1 дзіця – 50%, на 2 дзяцей – 75%, на 3 дзяцей – 100% бюджэту пражытачнага мінімуму.
Людміла Варган, галоўны заатэхнік прадпрыемства, дае Артуру добрую характарыстыку. Яго ведаюць як сумленнага і адказнага чалавека. І прывагі раней у яго былі неблагія. Але, як кажуць работнікі, сена на самай справе было гнілое.
Яго старшыня ААТ “Дубнякі” Сяргей Зяньковіч атрымаў за даўгі ад ААТ “Раздзялавічы”. Смаглюк перажывае, што і зараз атрымаецца так, як і ў студзені, бо гнілое “даўгавое” сена дасць такія ж гнілыя заробкі. Тады што рабіць шматдзетнаму бацьку? Мо чакаць вясны і новага выпаснага сезону?..
Сельская гаспадарка адыгрывае важную ролю ў беларускай эканоміцы. Яшчэ ў 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што на працягу двух гадоў зарплаты работнікам сельскай гаспадаркі – «тым, хто працуе», – трэба падняць да 1000 рублёў.
У 2019 годзе Міхаіл Русы, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, сцвярджаў, што сярэдні заробак у сферы сельскай гаспадаркі пры ўмове росту вытворчасці можа перавысіць 700 рублёў.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More