Ганцаўчане пачалі прыбіраць могілкі / Фото: Аляксандр Пазняк
Вясна ўносіць свае карэктывы. Хутка Вербніца, Вялікдзень і Радаўніца. Таму людзі хочуць прыбраць магілы сваіх дзядоў, бацькоў і родзічаў.
Людзі не толькі падмятаюць мінулагодняе лісце, але і паднаўляюць помнікі, фарбуюць агароджу, выносяць смецце.
Ганцаўчане пачалі прыбіраць могілкі
Не гледзячы на праблемы і клопаты, навалу каранавірусу, ганцаўчане дбаюць пра сваіх продкаў.
Аляксандр Чабатарэнка прыйшоў сёння на могілкі, каб падправіць магілы. Замешваючы раствор, ён сказаў:
“У мяне тут пахавны бацька, дзядуля, бабуля. Трэба да Вялікадня зрабіць усё належным чынам. Час ідзе і магілы псуюцца”.
Ганцаўчане пачалі прыбіраць могілкі
Найбольш людзей чакаецца на могілках, вядома, на Радаўніцу. Але тады ўжо павінна быць усё прыбрана.
Людзі актывізуюцца, бо часу да святаў засталося ня так і шмат. Тым больш і надвор’е спрыяе вычышчэнню і прыборцы могілак.
Ганцаўчане пачалі прыбіраць могілкі
Радаўніца – традыцыйна беларускае свята. І яго назва магчыма звязаная з літоўскім raudine – «малітва за памерлых з плачам і галашэннем». Яшчэ адзін варыянт паходжання назвы – па кораню «рад» – радавацца святу Вялікадня памерлых.