Уладзімір Кандрацюк памятае сваіх сяброў
Вядомы ганцавіцкі бізнесовец Уладзімір Кандрацюк штогод адзначае Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Уладзімір Уладзіміравіч Кандрацюк за працоўным сталом / Фото: Аляксандр Пазняк
Гэты дзень штогод адзначаецца 11 красавіка і ўсталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, які адбыўся 11 красавіка 1945 года.
З 18 мільёнаў вязняў 11 мільёнаў былі знішчаны ў 14 тысячах пунктах смерці – лагерах, турмах, гета. Праектная магутнасць знішчэння толькі канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым склала да 30 тысяч чалавек у дзень. Да 20% ад агульных страт у Другой сусветнай вайне складаюць дзеці.
Ганцаўчанін Уладзімір Уладзіміравіч Кандрацюк, малалетні вязень канцлагера ў гэты дзень успамінае сваіх сяброў, таксама вязняў, якіх ужо няма ў жывых. Ён адзначыў:
“Мы кожны год збіраліся разам і адзначалі ў гэты дзень вызваленне ўсіх вязняў свету. У гэтым годзе мае роздумы перарваў Пётр Паўлавіч Гузаеўскі, які завітаў у госці на каву. Ён павіншаваў мяне з гэтым святам, а потым разам мы паехалі да ўдавы Сцяпана Фёдаравіча Кучынскага. Прыехалі да Ларысы Іванаўны, павіншавалі. Так і “Ганцавіцкі час” успомніў і павіншаваў вязняў канцлагераў”.
Сістэма канцлагераў у Германіі была ліквідаваная разам з разгромам гітлерызму, асуджаная ў прысудзе Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу як злачынства супраць чалавечнасці.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.