Круговіцкі “Волат” чуў і ведае шмат. Панарамнае фота 360
У Беларусі больш за сем дзесяткаў дрэў, якія перасягнулі мяжу ў некалькі стагоддзяў. Дуб “Волат” у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна — адно з іх.
Дуб "Волат" / Фото: Аляксандр Пазняк
З 2018 года ён мае статус батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння.
Самаму старому дубу ў свеце 2000 год, а найстарэйшаму ў Беларусі каля 800. Расце гэтае дрэва ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. У нашай краіне таксама ёсць дрэвы, якія ўваходзяць у спіс дзесяці найстарэйшых у Еўропе.

На раённых “Дажынках” у 2019 годзе ля круговіцкага “Волата” зрабілі інфармацыйную шыльду, якую прымацавалі да вялізнага валуна. Надпіс на ім сведчыць:
“чэрэшчаты дуб
батанічны помнік прыроды мясцовага значэння
“дуб “волат”
2019 год”.
Віталь Герасіменя, супрацоўнік краязнаўчага музея ў Ганцавічах кажа, што дубу давалі розны ўзрост: ад 400 да 700 гадоў. Аднак праведзеныя даследванні паказалі іншае…
Узрост Круговіцкага дуба па пашпарту помніка прыроды — 230 год. На ствале дрэва прысутнічаюць шнары ад маланкі, маецца два дупла (забетанаванае 0,8•0,3 м і закрытае 1•0,5•0,4 м). Агульная вышыня дуба — 27,4 м, вышыня ды першай жывой галіны — 2,5 м. Плошча кроны складае 660 квадратных метраў. Яго не абшчапіць нават утрох!

“Волат” — маўклівы сведка мінулага Беларусі — памятае даўнія часы: славутых ваяроў і паўстанцаў за волю свайго краю; стомленых падарожнікаў, якія адпачывалі, схаваўшыся пад ахоўны цень; любоўныя жарсці і абдымкі, якія ўзгараліся пад ім.
Чытайце таксама: Вялікдзень у Вялікіх Круговічах

Дуб у Круговічах стаіць як ахоўны знак для ўсёй Ганцавіцкай зямлі.


Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.