Згубленыя аўтамабільныя ключы можна пашукаць у “Ганцавіцкім часе”
У рэдакцыю “Ганцавіцкага часу” жыхары горада працяглы час прыносяць знойдзеныя на вуліцы рэчы. І за пэўны час тут назбіралася добрая калекцыя ключоў і бірулек ад іншамарак. Некаторыя з іх цягам часу нават пачалі ржавець, бо так і не знайшліся гаспадары, а некаторыя прынесеныя не так даўно.
Згубленый рэчы ў "ГЧ" / Фото: Аляксандр Пазняк
Акрамя таго, сюды трапляюць і мабільныя тэлефоны. Бо некаторым людзям зручней прынесці іх у рэдакцыю, каб тут далі абвестку знойдзенай рэчы ў групах “Вконтакте” і “новости Ганцевичей”, чым звяртацца ў міліцыю.

Згубленый рэчы ў “ГЧ”
Ня так даўно жанчына прынесла знойдзены 9 мая сучасны мабільны тэлефон, у якім нават за тры дні не разрадзіўся акамулятар. Праз 20 хвілін пасля падачы інфармацыі аб знаходке ў інтэрнэце, у рэдакцыю завітала гаспадыня тэлефону, якая паведаміла, што пра згублены тэлефон даведалася ад дзяцей, якія ўбачылі маціну рэч ў інтэрнэце. Дарэчы, ў чахле тэлефона былі і гаспадыніны грошы: долары і расійскія рублі.

Згубленый рэчы ў “ГЧ”
Пакінутыя ў рэдакцыі рэчы — сведчанне таго, што людзі давяраюць “ГЧ” і яе рэдактару Пятру Гузаеўскаму. Таму, калі хто згубіў аўтамабільныя ключы і не ведае дзе, запрашаем паглядзець іх у рэдакцыю газеты. Дарэчы, адзін з прынесеных мабільных тэлефонаў так і застаўся без свайго гаспадара. Хаця не аднойчы аб ім журналістамі падавалася абвестка.

Згубленый рэчы ў “ГЧ”
Калі вы знайшлі якую-небудзь рэч, не спяшайцеся яе прысвойваць, або ўтойваць у сябе. Дапамажыце гаспадару знайсці згубленае. Ад гэтага будзе лепей і вам, і чалавеку, які згубіў рэч. Зробленае дабро яшчэ нікога не зрабіла хужэй. Наадварот, гармонія і ўнутраны мір запануюць у такім сэрдцы.

Згубленый рэчы ў “ГЧ”
Пры гэтым трэба памятаць парады міліцыі, што да выяўленых у грамадскіх месцах і транспарце безгаспадарных партфеляў, сумак, свёрткаў трэба ставіцца з асаблівай асцярожнасцю. Такія рэчы нельга чапаць, падымаць, кідаць і адкрываць. Калі безгаспадарную сумку знаходзяць у салоне аўтобуса, па правілах, кіроўца павінен высадзіць пасажыраў і выклікаць міліцыю.
Артыкул 10.6 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі вызначае, што прысваенне знойдзенай заведама чужой маёмасці цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь. А тыя ж дзеянні ў асабліва буйным памеры згодна з арт. 215 Крымінальнага кодэкса Беларусі караюцца грамадскімі працамі, або штрафам, або арыштам.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября