Пасціла з чырвонай палоскай знікае з продажу ў Беларусі
У Ганцавіцкіх гандлёвых кропках прадаецца пасціла пад колер бел-чырвона-белага сцяга. Але ў Мінску, як сцвярджае інтэрнэт, яе ўжо няма. Раскупілі ці прыбралі?
Паліна і Жора Амельяновічы дома са смачнай пасцілой / Фото: «ГЧ»
На днях аўтар пайшоў у адну з ганцавіцкіх крам і ўбачыў стосы ўпаковак з пасцілой пра якую пісалі ў інтэрнэце, што яна знікла з продажу ў сталіцы. Напэўна з-за таго, што мае незвычайную “рэвалюцыйную” афарбоўку.
На ўпакоўцы такой пасцілы напісана, што яна “ванільная”. Яе вытворцам з’яўляецца ААТ “Чырвоны Мазыранін” і робіцца яна ў горадзе Нароўля Гомельскай вобласці, які дарэчы лічыцца пакутным ад чарнобыльскай катастрофы. Але справа ў іншым. Здымкі з бел-чырвона-белай пасцілой актыўна посцілі ў інтэрнэце. У выніку чаго яна знікла з продажу ў сталічных харчовых магазінах. Ці то ўсю раскупілі, ці то прыбралі… А вось у Ганцавічах яе навалам.
Мінчукі каментуюць гэта так: “Хто там шуткаваў, што з пасцілы чырвоныя палоскі прыбяруць?”

Такі подпіс з’явіўся да фоткі з пасцілой без ужо стаўшай прывычнай чырвонай палоскі пасярэдзіне.
Вытворца пасцілы — «Чырвоны Мазыранін» спецыялізуецца не толькі на пасціле, але і на такіх салодкіх спакусах як зефір, мармелад, ірыскі. На ванільнай бел-чырвона-белай пасціле, чырвоная палоска — гэта вішнёвая праслойка. На ўпакоўцы так і пазначана — “смак вішні”. Акрамя такой палоскі, бываюць яшчэ палоскі іншых колераў: жоўтая (цытрынавая), аранжавая (апельсінавая), зялёная (яблачная). Але найбольшую папулярнасць у народа набыла менавіта пасціла з чырвонай палоскай па цэнтру.
Любашаўцы Максім Амельяновіч і Марыя Бурван купляюць час ад часу бел-чырвона-белую пасцілу сваім дзецям, якія ахвочыя на салодкае.
—Яна смачная, салодкая, але з лёгкай кіслінкай. Маім дзецям яна вельмі падабаецца. У нашага малодшага сына Жоры шмат на што алергія, але на пасцілу няма, — кажа Марыя.
Пасцілу ў колерах пратэсту нараўлянскае харчовае прадпрыемтсва пачало вырабляць з 2017 года. З палітыкай гэта ніяк не звязана.

Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.