Сябар “Ганцавіцкага часу” Алег Ладуцька працягне падпісную акцыю
Алег Ладуцька, маркетолаг мінскай IT-кампаніі, які збірае грошы на падпіску на “ГЧ”, працягне падпісную кампанію.
Алег Ладуцька з калегамі з ІТ-кампаніі / Фото: даслана А. Ладуцькай
Нагадаем, што разам з іншымі сябрамі і знаёмымі, Алег, даведаўшыся пра існаванне “ГЧ” вырашыў дапамагчы газеце з падпіскай. А заадно і дапамагчы людзям, якія не могуць падпісацца, атрымоўваць газету бясплатна. Для гэтага ён аб’явіў аб зборы грашовых сродкаў у сваіх сацыяльных сетках: “ВКонтакте”, “Facebook” і “Instagram”. Акрамя таго, мінчук кажа, што ў акцыі дапамогі ўдзельнічаюць яго калегі — працаўнікі IT-кампаніі.
—Ёсць і малазнаёмыя для мяне, а таксама ўвогуле незнаёмыя людзі. Для прыкладу з 37 ахвяраваўшых чалавек, пяць я не ведаю. Але самы вялікі данат быў зроблены менавіта невядомай мне асобай. Асабіста мне хацелася б такое рабіць на пастаяннай аснове, — кажа Алег.
У Алега ёсць жаданне наведаць Ганцавіцкі раён, бо яму цікава жыццё беларускіх рэгіёнаў. Ён лічыць, што незалежныя выданні ў рэгіёнах робяць шмат для таго, каб людзі мелі альтэрнатыву, чыталі свабодную прэсу, мелі шматбаковае бачанне сітуацыі. Таксама ён не спыняецца на дасягнутым і працягвае шукаць тых людзей, якія б хацелі атрымоўваць “ГЧ”, але не маюць на гэта дастаткова сродкаў.
—На сённяшні дзень мной падпісана 74 чалавекі на розныя перыяды падпіскі. На гэта патрачана 862, 56 рублёў. У нашым фондзе яшчэ засталося 820 рублёў і яшчэ ёсць магчымасць аформіць падпіску іншым зацікаўленым у газеце людзям, — каментуе сітуацыю сябар “ГЧ”.
Дарэчы, Алег Ладуцька працягвае пачатую традыцыю чытання і абмеркавання нашай газеты падчас абедзеннага перапынку разам з калегамі. Акрамя таго ён актыўна каментуе кожны нумар ў відэа, якія распаўсюджвае ў сацсетках. За кожны патрачаны рубель ён адлічваецца перад дабрачынцамі.
—Склаўшаяся палітычная абстаноўка ў краіне прымушае людзей нервавацца. Жадаю і ўсім чытачам “ГЧ”, а таксама свайму акружэнню быць спакойнымі, але настойлівымі ў сваіх перакананнях. Усім спакою, разважлівасці, упэўненасці. Будзем верыць у лепшае, — пажадаў Алег Ладуцька.
Чытайце таксама: В Минской IT-компании читают “Ганцавіцкі час” и помогают с подпиской
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.