Хто вінаваты ў заморы рыбы?
Небывалы ажыятаж царыў на рацэ Начанка на мяжы Ганцавіцкага і Клецкага раёнаў. Хто чым: хто рукамі, хто падсачыкамі – вылаўлівалі рыбу і мяшкамі вазілі дадому. Нават жанчыны лезлі ў ваду і спадніцамі хапалі шчупакоў, ляшчоў, плотак... Рыба сама выскоквала з вады.
Замор рыбы адбыўся пасля таго, як у воду трапілі шкодныя рэчывы з свінафермы / Фото: Михаил
Нямала такіх рыбаловаў было на Начанцы каля вёскі Крышылавічы, а ў суседняй Галынцы дык увогуле на рацэ было некалькі дзесяткаў чалавек Адзін хлопец з Галынкі ў размове з карэспандэнтам “ГЧ” з- гонарам дзяліўся ўражаннямі пасля небывалай рыбалкі, што ён з сябрам вылавілі ў суботу паўтара меха рыбы.
“Шчупака аднаго дык увогуле больш за метр у даўжыню рукамі злавілі”, – расказаў хлопец.
У суботу паступіў званок на “гарачую лінію” Ганцавіцкай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, што на рацэ Начанка ў Галынцы пачаўся замор рыбы і ідзе па цячэнню ў бок Ганцавіцкага раёна. Выехаўшы на раку, спецыялісты інспекцыі ўстанавілі, што трывожнае паведамленне аказалася праўдзівым.
З рыбай тварылася нешта неладнае, яна марудна плавала па паверхні, і праз некалькі гадзін пачала дохнуць. Цячэнне ракі прынясло ў хуткім часе і непрыемны запах каналізацыйных сцёкаў і аміяку. Як высветлілася, на замор рыбы ад таго, што ў ваду трапілі шкодныя рэчывы. Ад забруджвання нечыстотамі рыбе не хапала кіслароду і яна плавала паверсе.
На наступны дзень, у нядзелю, ачавідцам наступстваў забруджвання ракі стаў і аўтар гэтага артыкулу. Каля Крышылавіч і ў Галынцы каля маста на рацэ ў розных месцах плавала дохлая рыба…
Ад чаго пайшоў замор рыбы, наш карэспандэнт высветліў, пагутарыўшы з вяскоўцамі. Усе амаль ў адзін голас казалі, што сцёкі ў раку пайшлі з свінафермы, якая знаходзіцца ў вёсцы Бабічы Клецкага раёна, у некалькі кіламетрах ад Галынкі. Гэтую свінаферму наш карэспандэнт знайшоў хутка. Работнікі свінафермы на пытанні адказваць баяліся.
Адчувалася, што і спецыялістам, і нават простым работнікам гэтага сельгаспадарчага прадпрыемства забаранілі гаварыць. Але чалавек, які не пабаяўся гаварыць знайшоўся. Па словах ветырынарнага ўрача гэтай гаспадаркі, на свінаферме парвала чэк (рэзервуар для сбору жыжы) і сцёкі выліліся ў канаву, якая мае злучэнне з ракой Начанкай. Рэзервуар своечасова не ачышчалі і спрабавалі ўмацоўваць пяском, але гэтыя меры не дапамаглі.
У нядзелю, калі пад’ехаў карэспандэнт “ГЧ”, каля свінафермы працавала тэхніка – пагрузчык і самазвалы, якія адвозілі жыжу ў невядомым накірунку. Але пасля таго, як іх пачалі здымаць на фотакамеру, работы раптоўна спыніліся і тэхніка раз’ехалася.
Аднак дакладна агучыць, што менавіта непаладкі на свінаферме сталі прычынай забруджвання ракі і замору рыбы, эколагі пакуль не рашаюцца.
“Пакуль правяраводзіцца праверка, бяруцца кожны дзень пробы вады з ракі і высвятляюцца абставіны, хто вінаваты ў гэтым”, — сказаў інспектар аховы прыроды Сяргей Іокіш.
Як паведамілі па телефоне ў лабараторыі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя г. Баранавічы, пробы вады бяруцца за пяць дзён, і ўжо ў напрыканцы тыдня павінны быць канкрэтныя вынікі аналізаў і ўстаноўлена прычына гібелі жывых арганізмаў ў рацэ.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт