
Петр Гузаевский
У намінацыі «Лепшы вакаліст» (1-е прызавое месца) перамагла Наталля Рылка, у намінацыі «Лепшы вядучы» журы не выявіла абсалютнага лідара і 1-е месца прысудзіла Кірылу Апановічу і Валерыі Смоліч. І ў намінацыі «Лепшы творчы праект» 1-е прызавое месца атрымала творчая група «Вулічныя мімы»: Андрэй Глеб – вакал (рэп), Яўген Радкевіч – бітбокс, Уладзіслаў Муха – харэаграфія (брэйкданс), Уладзіслаў Гайцюкевич – харэаграфія (брэйкданс), Дзмітрый Гардзей – харэаграфія (брэйкданс).
Журы крыху адышло ад рамкаў палажэння конкурсу і асобна ўручыла дыплом і падарунак самай юнай і безумоўна таленавітай дзяўчынцы, 8-гадовай Мілене Дрозд, якая парадавала сваімі выступленнямі амаль поўную залу гледачоў.
«Тры месяцы таму, калі маладыя спецыялісты прапанавалі правесці гэты конкурс, яны не здагадваліся і прадставіць не змаглі, наколькі шматпланава можна паказаць і выявіць вашы таленты. Дзякуй у першую чаргу таленавітым педагогам, – сказаў старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў падчас узнагароджвання пераможцаў. – «У кожным чалавеку ёсць нешта харошае, яго толькі трэба добра абшукаць» – гэта жарт, які агучылі на гэтай сцэне ў канцы мінулага стагоддзя ўдзельнікі КВЗ “Паліцэйская акадэмія”. Той талент, які заўважылі ў вас, ён раскрываецца, і хочацца, каб ён яшчэ больш раскрыўся»
Як адзначыла дырэктар ГДК Ірына Гурская, мерапрыемства было незвычайным, таму што фактычна стваралі праграму конкурсу “Я – талент” самі ўдзельнікі. “Юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі сучасныя маладзёжныя накірункі субкультур, самі выбілі сябе нумары, у якіх, як ім здавалася яны маглі сябе рэалізаваць. І гэта моцна адрознівала мэты мерапрыемства ад тых, да якіх звычайна прывыклі ганцавіцкія гледачы. Таму, магчыма, нехта і не зусім застаўся задволены, – сказала дырэктар ГДК Ірына Гурская. – Але галоўнае, што знайшліся новыя таленавітыя дзеці. І гэта дасць магчымасць шырэй паглядзець на субкультуры, якімі цікавіцца сучасная моладзь, каб і мы, дарослыя, маглі лепш разумець сваіх дзяцей”.
Пасля выступлення давялося пачуць розныя меркаванні мерапрыемства. І тым, што яно было адрозным, ад іншых, якія праходзілі ў ГДК, пагадзіліся многія. І як звычайна новае, успрымалася не толькі з захапленнем і станоўчымі ўражаннямі.
Усё ж былі з боку гледачоў і крытычныя заўвагі. На адсутнасць песень на беларускай мове звярнуў увагу не толькі аўтар артыкула. Сапраўды, калі меркаваць па гэтаму конкурсу, то моладзь расце на культуры рускамоўнай і англамоўнай. Колькасць песень была 50/50. Беларускіх песень не было ўвогуле.
Як ні прапагандуюць, ні “адраджаюць” родную мову, у рэальнасці вынікі адраджэння паказаў гэты конкурс, калі ўдзельнікі самі выбіралі нумары – і не выбралі ніводнай песні на беларускай мове. І самі работнікі ГДК выказаліся пра гэта са шкадаваннем. “Шкадую, што не ўдалося паказаць выступленне рок-гурта, які спяваў на беларускай мове, незадоўга да фіналу па нейкіх прычынах выступіць у іх не атрымалася”, – сказала Маргарыта Саланевіч, якая займалася падрыхтоўкай гэтага праекта.
Яшчэ адной з крытычных заўваг было тое, што ў зале і на сцэне было вельмі цёмна. Гэта падабалася моладзі і не вельмі было даспадобы некаторым дарослым, якім хацелася больш уважліва разглядзець удзельнікаў. А таксама жартавалі, што ў ГДК, відаць, даўно не працавала “дымавая машына”, якая стварала пэўны эфект туману. Зараз яе эксплуатавалі па поўнай – “качагарылі” так, што астматыкам у спешным парадку прыйшлося пакінуць залу.
Але астатнія, у чаканні новых нумароў, якія не былі падобны адзін на другі, на такія дробязі не звярталі ўвагі. 13-гадовая дачка аўтара гэтага артыкула Кацярына ацаніла гэтае мерапрыемства адным словам – “класна!”.
Падзяліцца ўражаннямі аб новым конкурсе, у якім была пастаўлена мэта знайсці новыя ганцавіцкія таленты, і дапамагчы іх рэалізаваць мы папрасілі аднаго з самых актыўных стваральнікаў гэтага праекта – Маргарыту Саланевіч.
“Мне вельмі складана ацаніць у цэлым фінал гэтага конкурса, лепш гэта бачылі тыя, хто быў у зале, але па настрою ўдзельнікаў бачу, што гледачам таксама спадабалася. Я магу сказаць, што ёсць у Ганцавічах сапраўдныя таленты, якія трэба падтрымліваць і развіваць, – сказала работнік ГДК Маргарыта. – І гэта не толькі мая думка, так лічаць людзі, якія прафесійна займаюцца вакалам, танцамі і якія дапамагалі рыхтаваць удзельнікаў конкурсу”.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More