Нацкая і Задубенская школы пайшлі “з малатка”
Будынкі былых школ у вёсках Нача і Задуб’е, а таксама гаспадарчыя пабудовы, якія размяшчаюцца на іх тэрыторыі, прадалі на аўкцыёне, які адбыўся 19 сакавіка ў Брэсце. Больш за 1000 квадратных метраў будынкаў Нацкай СШ на таргах былі куплены за 19 млн рублёў, а за школу і пабудовы ў Задуб’і агульнай плошчай каля 500 квадратных метраў пакупнік заплаціў каля 8,5 млн рублёў.
Будынак Нацкай школы, плошча якой складае 927 м.кв., прадалі за 19 млн рублёў з умовай, што новы гаспадар створыць на базе школы працоўныя месцы / Фото: Фото из архива "ГЧ"
Пачатковая цана аб’ектаў была зніжана на 80% і складала: Нацкай школы – 13 млн 475 тыс руб., Задубенскай – 4 млн 421 тыс руб.
Велізарныя па плошчы будынкі за сімвалічную плату былі прададзены з умовай, што новыя гаспадары будуць выкарыстоўваць іх для прамысловай вытворчасці, грамадскага харчавання, гандлю альбо іншых паслуг.
На базе былых школ уладальнікі павінны стварыць новыя працоўныя месцы. Пакупнікам у арэнду на 30 гадоў будуць прадастаўлены зямельныя ўчасткі – ў Начы 3,3144 га, у Задуб’і 1,5098 га.
Хто канкрэтна купіў будынкі школ і што бу-дзе створана на іх базе, пакуль высветліць не атрымалася.
“Хто канкрэтна купіў будынкі, я не ведаю, бо яшчэ не прыйшлі пратаколы аб правядзенні таргоў”, – адказаў “ГЧ” па тэлефоне намеснік старшыні райвыканкама Артур Грыгаран.
Па словах Артура Уладзіміравіча, уладальнікі самі будуць вызначаць, якімі відамі дзейнасці яны будуць займацца. На працягу двух месяцаў новыя гаспадары павінны заключыць дагавор на арэнду зямельных участкаў, і ў тэрмін не больш як праз два гады пачаць дзейнасць.
Па неафіцыйных звестках, будынак у Начы выкупіў расіянін, а ў Задуб’і – жыхар Брэста. Яны на базе школ плануюць арганізаваць аб’екты агра-экатурызму.
Але не паспелі яшчэ новыя гаспадары аформіць дакументы і ўступіць у законныя правы ўладальніка, а ў аўторак на “гарачую лінію” “ГЧ” звярнуліся жыхары з в. Нача і паведамілі, што трактар расчышчае праезд да спартыўных збудаванняў, размешчаных каля школы, а з горада збіраюцца прыехаць і спілаваць металічныя спартыўныя канструкцыі: турнікі, лесвіцу-рукаход, футбольныя вароты.
Мы звязаліся па тэлефоне са старастам вёскі Нача Леанідам Пісарыкам, які таксама быў у курсе падзей.
“Людзі справядліва падымаюць праблему. Мы не супраць, што прадалі будынкі. Наадварот, добра, што з’явіцца гаспадар, не будуць расцягваць і знішчаць маёмасць. Калі ўладальнікі арганізуюць які агра-экатурызм ці зоймуцца іншай дзейнасцю, то, можа, і мясцовым жыхарам якую працу дадуць? – сказаў Леанід Мікалаевіч. – Але навошта ж вароты і турнікі знішчаць? Хіба яны каму замінаюць? Моладзь прыязджае летам, гэта ж амаль адзіная магчымасць, дзе можна займацца спортам у Начы. Да таго ж, летам і на кожны Вялікдзень начынцы ў футбол гуляюць – “старыкі на маладзёж”. Трэба ж і іх інтарэсы ўлічваць”.
Аўтар гэтага артыкула адразу паведаміў пра званкі жыхароў вёскі начальніку раённага аддзела адукацыі Надзеі Здрок. Надзея Уладзіміраўна абяцала высветліць сітуацыю і разабрацца.
Да выхаду артыкула спартыўныя збудаванні каля былой школы не чапалі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.