
“Можа, мяне хто і асудзіць за мой учынак, але я злеплены з такой гліны, што інакш не магу, – сказаў па тэлефоне Фёдар Карпеня. – Хай дзеці вучацца, ідуць у свет”.
Па словах вяскоўца, зрабіць падарунак дзецям яго падштурхнула жаданне, каб мясцовыя дзеці мелі больш шырокія магчымасці для атрымання адукацыі, каб яны імкнуліся дасягнуць большых вышынь.
За вясковых дзяцей Фёдар Карпеня турбуецца не выпадкова. Сваіх дзяцей ў яго няма. А са школьнікамі яго зрадніла праца.
У маладосці Фёдар Барысавіч 19 гадоў адпрацаваў у Будчанскай школе настаўнікам працы, геаграфіі і чарчэння. На пенсію пайшоў з мясцовага ПМК-28, дзе 8 гадоў працаваў інжынерам па тэхніцы бяспекі.
Нягледзячы на пенсійны ўзрост, ён зноў вярнуўся ў школу і 3 гады выкладаў урокі працоўнага навучання.
Пенсіянер і цяпер не можа сядзець без справы. Ён напісаў гісторыю вёскі, а таксама з дзесятак рукапісных брашур успамінаў аб вайне. Як сказаў ветэран, цэлы год ён партызаніў у брыгадзе Леніна. Менавіта той час адлюстраваны ў яго рукапісах.
Як расказаў ветэран, у яго ёсць пра што яшчэ напісаць, але апошнім часам здароўе падводзіць, зрок паслабеў, а таму няма магчымасці чытаць і пісаць. Фёдар Барысавіч знайшоў спосаб рэалізаваць сябе па-іншаму: сабраў з пенсіі грошы на камп’ютар. Ён загадзя патэлефанаваў у Пінск і зрабіў заказ.
У вызначаны дзень супрацоўнікі фірмы прывезлі камп’ютар ў Будчанскую школу. На час іх прыбыцця пенсіянер таксама прыйшоў у школу і паведаміў адміністрацыі прыемную навіну.
“Гэта было для нас сюрпрызам”, – сказала намеснік дырэктара Будчанскай я/с-СШ Алена Савеня.
Новая адзінка ЭВМ папоўніла камп’ютарную базу школы, у якой раней налічвалася ўсяго пяць камп’ютараў на 60 вучняў школы.
Па словах Алены Савені, гэта не першы падарунак ветэрана. У мінулым навучальным годзе Фёдар Карпеня ўжо ахвяраваў школе каля шасці мільёнаў рублёў. Па словах самога ветэрана, калі б ён меў больш сродкаў, то ахвяраваў бы і большыя сумы сваім землякам, бо інакш ён жыць не можа.
“Я патрыёт і лічу, што трэба чымсьці займацца, каб быць карысным грамадству, бо кожны чалавек павінен жыць не толькі для сябе”, – кажа Фёдар Карпеня.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More