
Светлана Курилик
“Мне здаецца, на знакамітых канцэртах, якія праходзяць у Мірскім замку, якраз не хапае нашых талентаў!” – пажартаваў Сяргей Вітальевіч напрыканцы канцэртнай праграмы. І каля трохсот гледачоў, якія ў гэты вечар прыйшлі “пахварэць” за сваіх калег, дружнымі апладысментамі падтрымалі кіраўніка.
“Дзве з паловай гадзіны ішоў канцэрт, яшчэ паўгадзіны – узнагароджванне! А мы і не заўважылі часу…” – здзіўляліся, пакідаючы залу, дзве жанчыны. І гэта, па словах расчуленай ледзь не да слёз Надзеі Уладзіміраўны Здрок – начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, выступілі яшчэ далёка не ўсе фіналісты! Астатнім дадуць “слова” на жнівеньскай нарадзе настаўнікаў і мерапрыемствах з нагоды Дня настаўніка ў кастрычніку.
Тыя ж самадзейныя артысты, якія ўжо выступілі, пэўна, яшчэ доўга будуць перажываць хвіліны творчай радасці і абмяркоўваць падзею з калегамі. Што адчувалі яны – тыя, хто прывык стаяць перад класам, – калі выходзілі пад святло рампаў і “ахову” куліс? Менавіта з гэтым пытаннем журналіст зазірнула ў час канцэрта ў грымёркі, дзе, дарэчы, панавала атмасфера ўсхваляванасці, творчага ўздыму і ўзаемападтрымкі.
“Я адчувала сябе на сцэне як дома! За 25 гадоў педагагічнай працы можна было стаць кім хочаш, і артыстам таксама”, – дарыла адкрытыя ўсмешкі фіналістка раённага фестывалю ў намінацыі “Лепшы канферанс” Радміла Міхлюк (СШ № 1), якая, дарэчы, прызналася, што выйшла на сцэну ўпершыню. “Перад класам стаяць, канечне, лягчэй: і людзей менш, і бліжэй яны да цябе. Затое на сцэне мы атрымалі столькі станоўчых эмоцый!” – наперабой дзяліліся ўражаннямі ўдзельніцы трыа з Будчы, фіналісты фестывалю ў намінацыі “Вакальная творчасць” Любоў Савеня і Раіса Коўш. “Такая энергія падтрымкі ішла з глядзельнай залы, што я, здаецца, яшчэ спявала б і спявала б!” – “гарэлі” вочы ў яшчэ адной вакалісткі, педагога Любашаўскай я/с — пачатковай школы Святланы Зяньковіч.
Сапраўды, нават тыя, у каго на сцэне ад хвалявання перахапляла дыханне, хутка спраўляліся з гэтым, дзякуючы падтрымцы гледачоў. Магчыма, апошнія былі ўдзячны калегам не толькі за смеласць паказаць работнікаў адукацыі з іншага ракурсу, але і за ўдала падабраныя канцэртныя нумары.
“Песню “Сэрца зямлі маёй”, якую мы спявалі з сынам, выбраў менавіта ён, – расказала настаўніца Хатыніцкай СШ Жанна Ярашэвіч. – Сашу вельмі спадабалася мелодыя. Я падтрымала яго, бо песня сапраўды прыгожая”. Але Бабаевай песню “Мая Беларусь” калісьці прапанавалі выканаць работнікі ГДК, і яна сапраўды ўдала “паклалася” на голас спявачкі. Песню “Баяніст” кіраўнік трыа з Будчы Любоў Гузоўская прывезла з курсаў…
Гледачы не шкадавалі апладысментаў не толькі для гэтых песень, але і пасля падораных ім танца “Фламенка”, уласных вершаў педагогаў і твораў беларускіх паэтаў, прачытаных імі, песень “Адажыа”, “Асенні танец”, “За чатыры дні да вайны”… Ды й ці пералічыш усе нумары, выкананыя як добра вядомымі публіцы Іванам Бондарам, Алай Вадзюцінай, Віктарам Супруном, Кацярынай Ісаевай, Юляй Лентнер, так і тымі, хто прыехаў у райцэнтр з вёсак і, магчыма, упершыню ўзяў у рукі мікрафон!
Што ж датычыцца выступлення педагогаў з Люсінскай д/с – СШ, дык яны заслугоўваюць асобнай гаворкі. Ужо адной толькі сцэнкай “Перад святам” (урывак з “Палескай глушы” Я.Коласа) люсінскія артысты, як кажуць, проста “парвалі залу”! Не гаворачы ўжо пра тое, што былі тут і вакальныя нумары, і выдатны канферанс Аляксандра Занькі і Наталлі Савеня. Увогуле, рашэнне журы аддаць гэтым артыстам перамогу ў намінацыі “Лепшая праграма” (рэжысёр – Аляксандр Занька) было зразумелым і неаправяргальным: самабытнасць, каларытнасць, непадобнасць да іншых – такія эпітэты найбольш падыходзяць, каб вызначыць выступленне люсінцаў.
Увогуле, прыемным было тое, што сярод артыстаў не выбіралі больш ці менш таленавітых – усе фіналісты былі названымі “лепшымі” ў сваіх намінацыях і атрымалі адпаведныя дыпломы з рук начальніка аддзела адукацыі Надзеі Здрок.
“На такія канцэрты варта прыходзіць адпачываць у вольны час усёй сям’ёй”, – сказаў настаўнік Хатыніцкай сярэдняй школы Дзмітрый Бондар.
P.S. Па словах намесніка начальніка райвыканкама Сяргея Сарокава, 20% заробленых на канцэрце сродкаў (білет каштаваў 10 тысяч рублёў) пайшлі на арэнду памяшкання, дзе праходзіў фінальны канцэрт фестывалю, а 80% стануць першым унёскам у арганізацыю святочнага “агеньчыка” для ветэранаў педагагічнай працы ў Дзень настаўніка.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More