Categories: Новости

Свята вёскі “свержанцы” адгулялі першымі ў раёне

Вёска, дзе жыве найбольш пенсіянераў, даўно звыклася з цішынёй і спакоем, якія ў мінулую нядзелю, 21 ліпеня, парушылі гукі музыкі, вясёлых гульняў і танцаў, людской гутаркі і смеху. У гэты дзень у вёсцы сабралася шмат людзей: прыехалі самадзейныя артысты раённага аўтаклуба, Агарэвіцкага СДК і Малакруговіцкага клуба, госці з абласнога ўпраўлення культуры, прадстаўнікі Агарэвіцкага сельвыканкама.

Вяскоўцы асабліва старанна рыхтаваліся да гэтага дня і ў першую чаргу прывялі ў парадак свае надворкі. Нездарма, па словах старшыні Агарэвіцкага сельвыканкама Святланы Агейкі, было цяжка вылучыць, каму ў намінацыі “Лепшы падворак” уручаць каштоўныя падарункі. У выніку яны дасталіся сем’ям Валянціны Волах, Алы Дулік, Марыі Мініч і Соф’і Ермаковіч. Аднак на працягу свята было названа яшчэ шмат дастойных імён вяскоўцаў – добрых гаспадароў, народных умельцаў і майстроў.

“Вёска ўвогуле вылучаецца тым, што яе жыхары – цікавыя, годныя людзі. Тут няма п’яніц, ніколі не здзяйсняліся злачынствы. Былы старшыня калгаса імя Кірава М.М. Кунцэвіч некалі “ахрысціў” гэты населены пункт “вёскай камуністычнай працы”. Вяскоўцы і цяпер жывуць дружна, захавалі колішні камандны дух,” – вылучыла асаблівасці Новых Агарэвічаў і іх людзей Святлана Уладзіміраўна.

Менавіта пра гэта ды пра гісторыю вёскі і яе назвы распавядаў са сцэны ў час свята і адзін з яе жыхароў, Анатоль Іванавіч Дубоўскі. “Некалі прадавалі зямлю ў гэтых месцах, і першым купіў яе чалавек з в. Свержань, што на Случчыне. Так і назвалі новую вёску Свержань, а яе жыхароў “свержанцамі”, і толькі пазней перайменавалі ў Новыя Агарэвічы. Дагэтуль жывуць тут выхадцы з розных куточкаў Беларусі,” – расказваў Анатоль Іванавіч.

У час свята традыцыйна была разыграна латарэя (нават госця з Брэста выйграла мех бульбы), праведзены вясёлыя конкурсы і гульні, экспаніраваны выставы кулінарных вырабаў і работ майстроў. У канцэртную праграму былі ўключаны і песні ў выкананні мясцовых жыхароў.

Да свята належны выгляд набыў мясцовы магазін – кропка, дзе вяскоўцы не толькі купляюць неабходныя тавары, але маюць магчымасць сустрэцца, пагаварыць. Райспажыўтаварыства паклапацілася: быў пафарбаваны фасад будынка, зроблены новая агароджа і больш зручны ганак. “Мусіць, нячаста ў вас такія чэргі?” – спытаў, назіраючы, як чарговы наведвальнік прыла-джваецца ў хвост чаргі, супрацоўнік “ГЧ”. “Нячаста, – згадзіліся вяскоўцы. – Толькі ў час такіх вось святаў”.

“Раз у тры гады такое свята ў малых вёсках сельсавета праходзіць таму, што іх у нас шмат – яшчэ ёсць Красынічы, Шашкі, Перадзелы, Калонія і Дубнякі, – патлумачыла кіраўнік сельвыканкама Святлана Агейка. – Мы проста запрашаем іншых вяскоўцаў адгуляць свята разам: і не крыўдна, і весялей!”

Мовай лічбаў:
У вёсцы Новыя Агарэвічы зарэгістравана 49 двароў. Тут пражывае 96 чалавек, з іх палова (48 чалавек) працаздольных, 6 непаўналетніх, 42 пенсіянеры

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago