Мошчы святой Тэрэзы на зямлі Ганцавіцкай
Усяго каля пяці гадзін былі на ганцавіцкай зямлі 13 жніўня мошчы святой Тэрэзы. У касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі да іх маглі прыкласціся і католікі, і праваслаўныя з просьбамі прабачыць грахі і слабасці, дапамагчы вырашыць праблемы.
Дакранаючыся рукамі да каўпака, пад якім захоўваюцца мошчы Святой Тэрэзы, прыхаджане прасілі Божай міласці, заступніцтва і дапамогі ў сваіх жыццёвых клопатах / Фото: Святлана Локтыш
У касцёле горада Ганцавічы ў гэты дзень панавала асаблівая атмасфера: нячаста перад алтаром з’яўляюцца такія святыні – яскравыя вобразы набожнасці вернікаў. У гонар рэліквіі прайшла святочная імша, якую праводзілі айцец Аркадзій Куляха (выкладчык Пінскай духоўнай семінарыі) і айцец Алег Шпець – настаяцель касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. “Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса адкрыла ў сваім жыцці Бога. Яна зразумела, што на любоў можна адказаць толькі любоўю”, – гучалі пад зводамі храма.
Напрыканцы імшы былі аб’яўлены інтэнцыі (замысел, імкненне да чаго-небудзь – С. Л.) біскупа Антонія Дзям’янкі: маліцца за сем’і і па магчымасці жадаць шматдзетных сем’яў, за пакліканне да святарства і за пабудову новых касцёлаў у Беларусі.
“Праяваю любові да Бога, да бліжніх і да самога сябе з’яўляецца малітва. Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса ўсё сваё жыццё ператварыла ў малітву, разумеючы яе як узнёслае імкненне сэрца, позірк, скіраваны да Неба, плач падзякі і любові як у смутку, так і ў радасці. На пытанне, як трэба маліцца, святая давала адказ: “Як дзіця, якое яшчэ не навучылася чытаць; я проста кажу Богу ўсё, чаго жадаю, а Ён усё разумее”, – сказаў падчас Літургіі слова айцец Аркадзій, які пасля імшы прапанаваў прысутным дакрануцца да мошчаў святой Тэрэзы і папрасіць яе заступніцтва перад Богам, а таксама прабачэння слабасцей і грахоў.
Як расказаў айцец Аркадзій, ініцыятыва перэгрынацыі (дальняга падарожжа) мошчаў святой Тэрэзы належыць каталіцкім біскупам. І нездарма гэта адбываецца сёлета – з кастрычніка 2012-га па кастрычнік 2013-га католікі адзначаюць Год веры.
Перэгрынацыя мошчаў святой Тэрэзы па Беларусі пачалася 1 чэрвеня з Архікатэдры ў Мінску. Прадстаўнікі ордэна Босых Кармелітаў, якія суправаджаюць ў пілігрымцы рэліквіі, разам з ёй пабывалі ўжо ў многіх гарадах Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а з 14 жніўня адправіліся ў вандроўку па Гомельскай.
Перэгрынацыя скончыцца 27 жніўня на Віцебшчыне, пасля чаго мошчы святой адправяцца ў французскі горад Лізьё, дзе і захоўваюцца.
Увогуле, Беларусь – 76-я краіна свету на шляху перэгрынацыі мошчаў святой Тэрэзы. Магчыма, пасля гэтай пілігрымкі, у адпаведнасці са сваім абяцаннем, святая спашле на нашу шматпакутную зямлю “дождж ружаў”, які з’яўляецца сімвалам Божай ласкі.
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.