“Нортэкс стандарт”. Клопат ці лахатрон?
У рэдакцыю нашай газеты звярнулася ўстрывожаная ганцаўчанка з нагоды таго, што незнаёмыя людзі з Баранавіч угаварылі яе паставіць сістэмы водаачысткі (фільтры) “Нортэкс стандарт”.
Як стала вядома, прадаўцы ААТ “БелРусТам” з г. Баранавічы ходзяць па кватэрах ганцаўчан, збіраюць сходы каля шматпавярховікаў і настойліва, нават напорыста прапануюць свой тавар. Пры гэтым прапануюць вялікія скідкі і ўстанаўліваюць фільтр адразу.
Першапачатковае рашэнне набыць яго ў патэлефанаваўшай нам жанчыны змянілася роздумам: ці сапраўды добра чысціць ваду фільтр, што гэта за прыбор-цуд і ці не задорагаза яго заплачана? Сумненні выклікала менавіта сапраўдная “псіхалагічная атака”прадаўцоў “Нортэкс стандарт”, а пазней – адмоўныя водгукі аб прыборы ў інтэрнэце.
“ГЧ” расследуе гэтае пытанне. Просьба да ганцаўчан, якія набылі тавар або былі сведкамі продажу і ўстаноўкі фільтра “Нортэкс стандарт”: выкажыце свае меркаванні наконт работы прыбора, яго кошту, дзеянняў прадаўцоў. Раскажыце, як адбывалася ў вас дамоўленасць і ўстаноўка прыбору. Што гэта, па-вашаму: клопат аб тым, каб грамадзяне пілі чыстую ваду, ці чарговы лахатрон? Чаму?
Будзем удзячны за дапамогу.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт