Categories: Новости

Лепш з’есці скварку, чым закапаць 200 кілаграмаў мяса

Званкі паступалі з вёсак Чудзін, Агарэвічы, Кукава, Вялікія Круговічы, Ганцавічы і райцэнтра. Напрыклад, жыхары в. Агарэвічы расказалі пра “экстраннае пасяджэнне ў райвыканкаме” з нагоды АЧС.  Жыхары Любашава запэўнівалі, што “атрымалі загад да 5 верасня выразаць усё пагалоўе свіней”.  Гараджане сцвярджалі, што быў “аддадзены негалосны загад за месяц знішчыць усіх свіней” пасля таго, як у райцэнтры “было зафіксавана тры выпадкі падзяжу свіней і адзін – афрыканскай чумы”

Нам нават назвалі адрас, па якім у ноч з нядзелі на панядзелак адбыўся падзеж жывёліны: на вуліцы Набярэжнай. Маўляў, у амаль 200-кілаграмовага парсюка паднялася тэмпература, ён паружавеў і загінуў за некалькі гадзін.

Жанчына, у гаспадарцы якой загінула жывёліна, гэтага не абвяргала, а вось каменціраваць здарэнне адмовілася. На ўсе пытанні ў яе быў адзін адказ: “Тэлефануйце ў ветэрынарную службу”. Аднак рэакцыя суседзяў па вуліцы гаварыла сама за сябе: у аўторак, калі журналіст “ГЧ” наведаўся сюды, свіней калолі на многіх падворках амаль цэлы дзень. Такая ж сітуацыя, расказалі людзі, была яшчэ ў мінулы панядзелак: некаторыя гаспадары прыняліся нішчыць жывёлу нават вечарам, пасля работы.

Як вядома, менавіта адсутнасць дакладнай і праўдзівай інфармацыі, прытойванне яе і нараджае розныя чуткі. Каб пацвердзіць альбо развянчаць іх, журналісты “ГЧ” звярнуліся з пытаннямі да розных адказных асоб.

Адказ начальніка ўпраўлення кантролю за супрацьэпізаатычнай работай дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Івана Смільгіля быў такі: “Пакуль па вашым раёне вынікі аналізаў на АЧС адмоўныя. Больш дакладную інфармацыю вам дадуць у вашай ветэрынарнай службе”.

Старшыня Любашаўскага сельвыканкама Уладзімір Гардзей абверг чуткі, што аддадзены загад забіваць свіней. “Усё гэта выдумкі, ніякіх загадаў з сельвыканкамаў не паступала, – сказаў ён. – Аднак мы рэкамендуем не рызыкаваць і на ўсялякі выпадак калоць свіней”. Уладзімір Мікалаевіч параіў таксама не красці кукурузу з поля і не даваць яе дамашняй жывёле: дзікія свінні з’яўляюцца адной з самых верагодных крыніц распаўсюджвання вірусных захворванняў.

Галоўны ветурач раёна Ганна Рычаева, дарэчы, пацвердзіла выпадак віруснага захворвання на вуліцы Набярэжнай у г. Ганцавічы. “Але віной таму не афрыканская чума”, – запэўніла спецыяліст. Ветурач таксама расказала, што іх служба сочыць і за дзвюма хворымі жывёлінамі ў Любашаве, але пакуль яны небяспекі не ўяўляюць. Спецыяліст таксама рэкамендуе калоць свіней, вага якіх перавышае 30 кілаграмаў. Лепей быць гатовымі да пазаштатнай ці надзвычайнай сітуацыі, лічыць Ганна Пятроўна.

Калі спецыялісты заклікаюць паступова пазбаўляцца свіней, значыць, небяспека ўсё ж ёсць, і сур’ёзная. І ўлада, і людзі зацікаўлены знайсці найлепшы выхад для ўсіх бакоў. 

Давайце ўявім сітуацыю, калі абвесцяць, што ў раёне выяўлены выпадак АЧС. “Пад пагрузчык” пойдуць свінні і старыя, і малыя. Дрэнна людзям, якія страцяць шмат грошай: максімальны кошт жывой вагі каштуе не болей за 17 тысяч, ды і невядома, калі ў раённым бюджэце знойдуцца сродкі на іх выплату.

Правядзём прыкладныя падлікі. Няхай у вёсцы 400 надворкаў. У адным – няма свіней, у другіх – па 2-3 асобіны. У сярэднім у вёсцы набярэцца каля 500 свіней. Возьмем сярэднюю вагу кожнай за 100 кг. Калі гэтыя свінні будуць падлягаць знішчэнню, дык з раённага бюджэту трэба будзе выдаткаваць 850 мільёнаў рублёў! А ў раёне не адна вёска, у райцэнтры таксама многія гаспадары трымаюць жывёлу. Уявіце, колькі месяцаў, а то і гадоў прый-дзецца чакаць грошай, і як іх “з’есць” за гэты час інфляцыя…

Дык забіваць свіней ці можна пачакаць? На гэтае пытанне, пэўна, кожны гаспадар павінен даць сабе адказ сам. На нашу думку, лепш не рызыкаваць і застацца са скваркай, чым “закапаць у зямлю” і месяцы працы, і немалыя грошы, затрачаныя на корм.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

7 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago