Дом здадуць, хоць і з перавышэннем тэрмінаў
Сярод 33-х дамоў у вобласці, будаўніцтва якіх вядзецца не па тэрмінах, і 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Арлоўскага г. Ганцавічы. Ці будзе ён здадзены да 1 верасня, як абяцалася?
Дом здадуць, хоць і з перавышэннем тэрмінаў / Фото: Светлана Курилик
Аб тым, што ЖБВК-37 – адзін з тых дамоў Брэстчыны, што будуецца з перавышэннем тэрмінаў, стала вядома з “Удакладненага пераліку шматкватэрных жылых дамоў, будаўніцтва якіх здзяйсняецца з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў па Брэсцкай вобласці (па стане на 01.07.2013)”. Як сведчыць дакумент, шматпавярховік павінны былі здаць у ліпені гэтага года. Адказнымі за яго ўвод у эксплуатацыю прызначаны намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама В.К. Давыдчык, дырэктар КУП “Ганцавіцкі УКС” І.Б. Качурка і генеральны дырэктар ААТ “Пінсксаўгасбуд” В.І. Мелеш.
Тэрміны здачы шматпавярховіка былі зацягнуты па розных прычынах, аб якіх мы пісалі ў “ГЧ” раней (артыкул “ЖСПК для многодетных будет сдан до 1 сентября”, “ГЧ” за 11 ліпеня 2013 г.). З галоўных прычын называліся недахопы па аддзелцы кватэр і непадведзеныя камунікацыі.
Ці зробяць падарунак да Дня ведаў шматдзетным сем’ям? Каб даведацца пра гэта, журналіст звярнулася да адказных асоб.
Адна з іх, а менавіта намеснік старшыні па будаўніцтву райвыканкама Уладзімір Давыдчык сказаў, што толькі выйшаў з адпачынку, паабяцаў разабрацца і прапанаваў звязацца праз гадзіны дзве-тры. Аднак нявырашаных спраў у Уладзіміра Канстанцінавіча, відаць, назапасілася столькі, што ні ён не патэлефанаваў у рэдакцыю, ні мы з ім ужо не змаглі звязацца ні ў гэты дзень, ні на наступны, калі ён аказаўся «заняты».
Начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Ігар Качурка замест канкрэтнага адказу на прамыя пытанні журналіста спрабаваў сам задаваць іх. У выніку, Ігар Барысавіч заявіў, што камунікацыі да ЖБВК-37 былі даўно падведзены, а праблема хавалася толькі ў аддзелцы кватэр. Маўляў, вышэйназваны дом быў здадзены… яшчэ ў ліпені. Цікава тады, як мог шматпавярховік трапіць ва “Удакладнены пералік…”?
У.П. Рылка, гаспадар сям’і, якая з’яўляецца членам ЖБВК-37 і раней звярталася ў рэдакцыю з пытаннем зацягвання тэрмінаў будаўніцтва шпатпавярховіка, быў абураны такім адказам чыноўніка: “Каму яны голаву марочаць? У мінулую пятніцу мы хадзілі на будаўніцтва. Калі ў першым пад’ездзе аддзелку амаль завяршылі, то ў другім – толькі пачалі. І невядома, ці паспеюць усё зрабіць да верасня”.
“Паспеем! – аптымістычна запэўніў журналіста галоўны інжынер ЧБУП “Пінсксаўгасбуд – ПМК-14” Шаген Мавсісян. – Асноўныя работы будуць выкананы 100-працэнтна да 1 верасня, у нас яшчэ ёсць некалькі дзён. А вось устараняць дробныя недахопы, тое, што не задавальняе жыльцоў, будзем пазней, для гэтага таксама даецца час”.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт