Categories: Новости

Пад’езд застаўся без святла…

Аб здарэнні на гарачую лінію патэлефанавала жыхарка кватэры № 7 названага дома Наталля Іокіш. “У нас згарэў тэлевізар і камп’ютар. І гэта ўжо не першы раз”, – гаварыла ў роспачы маладая жанчына. Яна расказала, што прыехалі работнікі аварыйнай службы электрасетак, аднак святло пакуль не далі, аб прычынах маўчаць.

Старшы электраманцёр раённых электрасетак Сяргей Сукач не толькі запэўніў, што на размеркавальным шчыце на ўваходзе ў дом напружанне ў норме, але і паказаў гэта з дапамогай прыбора. “Значыць, праблема, хутчэй за ўсё, у праводцы ў пад’ездзе”,– зрабіў папярэдні вывад Сяргей Міхайлавіч.

Выкліканы электрык ЖКГ Аляксандр Хандрыка знайшоў няспраўнасць: на другім паверсе першага пад’езда былі моцна абгарэлыя правады. “Старая праводка не вытрымлівае такую колькасць прыбораў, якія зараз падключаюцца”, – заключыў ён і звярнуў увагу на смецце ўнутры электрашчыта.

Вядучы спецыяліст Энерганагляду Уладзімір Верамейчык зазначыў, што раней, калі будавалі дамы, электраправодка была разлічана на 1,5 кВт, а цяпер, сапраўды, напружанне значна большае. Але галоўная праблема – гэта адсутнасць у ЖБК электрыка. “Калі няма спецыяліста, які сочыць за электрагаспадаркай, то дом падпадае пад справу выпадку: бывае, пашанцуе, а тут – не пашанцавала”,– сказаў Уладзімір Васільевіч.

“Падобны выпадак быў гады тры таму”, – узгадалі жыльцы першага пад’езда. Тады таксама пад’езд не толькі застаўся без святла, але многія жыльцы – і без тэхнікі. “Толькі ў нас згарэлі 2 халадзільнікі і 2 тэлевізары”, – расказаў гаспадар кватэры № 1. “Мы таксама засталіся без двух тэлевізараў у той раз і цяпер вось не ведаем, ці вытрымаў наш новы плазменны”, – дапоўніла гаспадыня кватэры № 10. Пацярпела тэхніка і ў іншых кватэрах.

Тым не менш, некалькі гадоў таму жыльцы пад’езда і ўвогуле ЖБК чамусьці не зрабілі належных вывадаў. Старшынёй жыллёва-будаўнічага кааператыва да гэтага часу лічыцца чалавек, які даўно не жадае выконваць гэтыя функцыі. “Алег Малашчыцкі пабудаваў сабе дом і думаць пра нашы праблемы не жадае. Вось і сёння ён нават не з’явіўся па нашым званку”, – гаварылі жыхары. Аднак у адказ на прапанову журналіста выбраць таго, хто б хацеў працаваць, і плаціць яму грошы за работу, людзі проста замоўклі…

Таму за тое, што адбываецца ўжо другі раз, і спытаць няма з каго! Хіба – з сябе: за бяздзейнасць…

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago