У СВК“Агарэвічы” начальства пакаралі і далі тэрмін выправіць парушэнні
Аддзелам нагляду Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па звароце галоўнага рэдактара “ГЧ” была праведзена пазапланавая праверка ў СВК “Агарэвічы”.
У СВК“Агарэвічы” начальства пакаралі і далі тэрмін выправіць парушэнні / Фото: Пётр Гузаевский
Яна тычылася парушэнняў выплаты заработнай платы цялятніцам фермы №3 СВК “Агарэвічы” і парушэнняў нормаў па ахове працы. Нядаўна ў рэдакцыю прыйшоў адказ.
Нагадаем, што падставай для звароту сталі нявырашаныя праблемы недаплат па заработнай плаце цялятніцам фермы №3 СВК “Агарэвічы, грубыя парушэнні экалагічных і санітарных нормаў: жыжа цякла ў канаву і магла трапіць у раку.
Аб гэтым ужо “ГЧ” пісала ў артыкуле «Антырэкорды па зарплатах – у жывёлаводаў СВК “Агарэвічы”». Тады публікацыя выклікала негатыўную рэакцыю спецыялістаў калгаса, якія запэўнівалі, што зарплата ў гаспадарцы налічваецца законна і парушэнняў няма. Аказалася, што не ўсё законна і парушэнні ёсць.
Згодна з адказам міжраённай інспекцыі працы, парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў СВК “Агарэвічы” былі. Устаноўлены факты парушэнняў па выплаце зарплат асобным работнікам. За май 2013 года наймальнікам праведзена даплата да мінімальнага памеру аплаты працы жывёлаводам М.П. Фаміных і Ж.І. Кравец. Таксама ўстаноўлены факт парушэння арт. 59 Працоўнага кодэкса РБ і недаплата да мінімальнага ўзроўню аплаты працы за студзень 2013 года Н.Е. Пісарык і М.П. Фаміных.
Акрамя таго, інспекцыя ўказала на неабходнасць абсталяваць памяшканне для прыёму ежы. Прыйдзецца ліквідаваць і прывесці ў нармальны стан і жыжазборнік, з якога жыжа ракой цякла ў канаву.
Службовыя асобы СВК “Агарэвічы” прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Праўда, якія памеры штрафаў накладзены на спецыялістаў калгаса, у дакуменце інспекцыі па працы не ўказваецца.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.