Замест гандляроў працуюць падатковыя інспектары
У мінулы аўторак, 29 кастрычніка, падатковая інспекцыя праверыла мінскіх жыхароў, якія гандлявалі туркменскім шырспажывам у танцавальнай зале ГДК. Меркавалася, што распродаж тавараў з назвай “Усё па 40” працягнецца да 3 лістапада. Аднак ужо 30 кастрычніка замест гандляроў у ГДК на ўсю моц працавалі супрацоўнікі падатковай інспекцыі – канфіскоўвалі тавар.
Пасля мінскіх гандляроў супрацоўнікам раённай падатковай інспекцыі працы хапіла надоўга / Фото: Светлана Локтыш
Калі ў сераду сюды завіталі журналісты, перад вачыма прадстаў такі малюнак: уся танцавальная зала запоўнена шматлікімі паліцамі і скрынкамі з таварам. Пры гэтым якаснымі многія рэчы назваць было цяжка, былі сумненні і ў іх навізне. Ва ўсялякім разе, мы трымалі ў руках майкі, спартыўныя баваўняныя штаны, якія праела моль або якія выгаралі на сонечным святле. Тым не менш, рэкламны тэкст сведчыў, што гэта – “распродаж новай калекцыі ў асартыменце”.
Заяўленая ў назве распродажу цана – “Усё па 40” – таксама не адпавядала рэчаіснасці. Не кожны з тых, хто бачыў рэкламныя лісткі, дачытаў да канца: “…А также: полотенца, джинсы, постельное белье, детская одежда, парфюмерия”. Слова “ўсё”, напісанае вялізнымі літарамі, увяло ў зман пакупнікоў – чытачоў “ГЧ”. “Я накіравалася па тавар за 40 тысяч рублёў, а ўбачыла няякасныя майкі за 40 тысяч і мноства рэчаў зусім па іншых коштах,” – скардзілася Наталля.
Такая рэклама – ці не казкі гэта для дарослых, якія дапамагаюць рэкламшчыкам забяспечваць продажы? Ці можна аднесці словы рэкламных аб’яў да тых, якія “ствараюць уражанне аб перавазе тавара перад іншымі таварамі”, што забаронена Законам Рэспублікі Беларусь “Аб рэкламе”?
На гэтыя пытанні, пэўна, будзе шукаць адказы суд. Як і на пытанне, ці законна працавалі мінскія гандляры. Бо, па словах начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Валерыя Лосіка, галоўная прэтэнзія да заезджых гандляроў у падатковай інспекцыі – незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць. “Аднак канчаткова кропку паставіць суд. Ды і мы яшчэ не завяршылі сваю работу,” – сказаў Валерый Аляксандравіч і заўважыў, што да работнікаў ГДК з боку падатковай інспекцыі няма прэтэнзій: быў заключаны афіцыйны дагавор паміж двума бакамі.
Яно-то так, але ці не пераўтвараецца наш гарадскі Дом культуры ў нейкае падабенства гандлёвага цэнтра з залётнымі тарбэшнікамі? Там можна купіць то цудадзейныя коўдры і падушкі, то дзіўнай прыгажосці футры, то надта карысны посуд, цяпер вось – таннае адзенне і бялізну…
Грошы патрэбна зарабляць, аднак пры гэтым варта памятаць, што ГДК па вызначэнні з’яўляецца цэнтрам культурна-масавай і асветніцкай работы. А той вэрхал, які ў мінулыя два дні ўтварала мноства тавараў у танцавальнай зале, ніяк не захоўвае і не развівае творчы патэнцыял наведвальнікаў установы і не выклікае іх пазнавальнай цікавасці, якая датычыцца культурных каштоўнасцей. І ўжо тым больш не павышае агульную культуру ганцаўчан.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.