Categories: Новости

Замест гандляроў працуюць падатковыя інспектары

Калі ў сераду сюды завіталі журналісты, перад вачыма прадстаў такі малюнак: уся танцавальная зала запоўнена шматлікімі паліцамі і скрынкамі з таварам. Пры гэтым якаснымі многія рэчы назваць было цяжка, былі сумненні і ў іх навізне. Ва ўсялякім разе, мы трымалі ў руках майкі, спартыўныя баваўняныя штаны, якія праела моль або якія выгаралі на сонечным святле. Тым не менш, рэкламны тэкст сведчыў, што гэта – “распродаж новай калекцыі ў асартыменце”.

Заяўленая ў назве распродажу цана – “Усё па 40” – таксама не адпавядала рэчаіснасці. Не кожны з тых, хто бачыў рэкламныя лісткі, дачытаў да канца: “…А также: полотенца, джинсы, постельное белье, детская одежда, парфюмерия”. Слова “ўсё”, напісанае вялізнымі літарамі, увяло ў зман пакупнікоў – чытачоў “ГЧ”. “Я накіравалася па тавар за 40 тысяч рублёў, а ўбачыла няякасныя майкі за 40 тысяч і мноства рэчаў зусім па іншых коштах,” – скардзілася Наталля.

Такая рэклама – ці не казкі гэта для дарослых, якія дапамагаюць рэкламшчыкам забяспечваць продажы? Ці можна аднесці словы рэкламных аб’яў да тых, якія “ствараюць уражанне аб перавазе тавара перад іншымі таварамі”, што забаронена Законам Рэспублікі Беларусь “Аб рэкламе”?

На гэтыя пытанні, пэўна, будзе шукаць адказы суд. Як і на пытанне, ці законна працавалі мінскія гандляры. Бо, па словах начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Валерыя Лосіка, галоўная прэтэнзія да заезджых гандляроў у падатковай інспекцыі – незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць. “Аднак канчаткова кропку паставіць суд. Ды і мы яшчэ не завяршылі сваю работу,” – сказаў Валерый Аляксандравіч і заўважыў, што да работнікаў ГДК з боку падатковай інспекцыі няма прэтэнзій: быў заключаны афіцыйны дагавор паміж двума бакамі.

Яно-то так, але ці не пераўтвараецца наш гарадскі Дом культуры ў нейкае падабенства гандлёвага цэнтра з залётнымі тарбэшнікамі? Там можна купіць то цудадзейныя коўдры і падушкі, то дзіўнай прыгажосці футры, то надта карысны посуд, цяпер вось – таннае адзенне і бялізну…

Грошы патрэбна зарабляць, аднак пры гэтым варта памятаць, што ГДК па вызначэнні з’яўляецца цэнтрам культурна-масавай і асветніцкай работы. А той вэрхал, які ў мінулыя два дні ўтварала мноства тавараў у танцавальнай зале, ніяк не захоўвае і не развівае творчы патэнцыял наведвальнікаў установы і не выклікае іх пазнавальнай цікавасці, якая датычыцца культурных каштоўнасцей. І ўжо тым больш не павышае агульную культуру ганцаўчан.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

7 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago