Віктар Дрозд: “Ганцавіцкае ПМС – лакаматыў гаспадарак раёна”
Свечкі на святочным караваі ад райвыканкама 8 лістапада на сцэне ГДК пагасіў кіраўнік дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Ганцавіцкае ПМС” Аляксандр Шут. Дзясяткі працаўнікоў прадпрыемства ў гэты дзень атрымалі ўзнагароды і падарункі. З сувенірамі дамоў адправіліся і шматлікія госці. Пасля ўрачыстай праграмы Генеральны дырэктар ДА «Брэстмеліявадгас» Мікалай Клімовіч сказаў, што «такога размаха святкавання юбілея ПМС, як у Ганцавічах, яшчэ ў вобласці не было».
Дырэктар ПМС А.У. Шут (крайні справа) і старшыня прафкама ПМС Т. І. Табала (трэцяя справа) уручаюць падарункі ветэранам прадпрыемства. На сцэне ў гэты дзень пабывалі ветэраны праПМС, якія адпрацавалі тут больш за 40, 35, 30 і 20 гадоў. / Фото: Светлана Локтыш
Наехала гасцей з усіх валасцей!
Паўнюткая зала ГДК. Прыйшлі і прыехалі павіншаваць юбіляраў госці не толькі з нашага, але і іншых раёнаў вобласці. Кожны стараўся знайсці добрыя словы ў адрас тых, хто ішоў да свята праз штодзённую руплівую працу.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч адзначыў, што юбілей невялікага прадпрыемства святкуецца вялікім калектывам нездарма: Ганцаўшчына – той раён, які не змог бы нармальна развівацца, калі б не меліярыраваныя землі. І менавіта яны даюць каля паловы ўсёй сельгаспрадукцыі. Услед за дырэктарам ПМС Уладзімірам Шутом старшыня райвыканкама згадаў старонкі гісторыі меліярацыі: “У 1963 годзе ў Ганцавічах пражывала ўсяго 4,5 тысячы чалавек. Пасля стварэння ПМС вакол яго, як вакол сэрца, закруцілася ўся сістэма: пачалі ўзнікаць іншыя прадпрыемствы, будавацца дарогі, узводзіцца жыллё. Падставілі плячо меліяратары і калгаснікам, і рыбаводам”. Па словах Аляксандра Паўлавіча, сёння ПМС – сплаў вопыту прафесіяналаў і ініцыятыў моладзі, якія даюць дастойны заробак: па выніках 9 месяцаў гэтага года сярэдняя зарплата на прадпрыемстве склала 4,800 млн рублёў.
Старшыня райвыканкама згадаў і свае гады маленства: “Я сам родам з пінскіх балотаў, добра памятаю магутныя машыны, агромністыя валы тарфянікаў, каналы, якія кішэлі рыбай і ракамі. Дваякія адносіны тады былі ў мяне да меліярацыі: з аднаго боку, я бачыў бяскрайнія прыгожыя палі, з другога – кожнай сям’і, у тым ліку і нашай, прыходзілася апрацоўваць замест былых 30 сотак амаль па гектару зямлі…”
Успамінамі дзяліліся і іншыя выступоўцы. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд назваў ПМС “тым лакаматывам, які пацягнуў за сабой усе галіны народнай гаспадаркі раёна”.
Генеральны дырэктар ДА“Брэстмеліявадгас” Мікалай Клімовіч заўважыў, што за гады свайго развіцця меліярацыя перацярпела і крытыку, і пахвалу. Яшчэ 10 гадоў таму пра меліяратараў згадвалі толькі тады, калі землі затапляла ці засушвала. А сёння кожны другі гектар сельгасугоддзяў асушаны, дагледжаны. “Есці хочацца заўсёды, таму і работа ў нас будзе заўсёды! Сёння ПМС – моцная, тэхнічна аснашчаная арганізацыя. Але тэхніка без людзей – нішто. І тут засталіся працаваць самыя лепшыя, самыя вытрыманыя, хто прайшоў праз сіта цяжкасцей і выпрабаванняў”, – сказаў Мікалай Аляксеевіч.
З жартамі, па-сяброўску віншавалі калег кіраўнікі прадпрыемстваў меліярацыйных сістэм вобласці. Намеснік дырэктара трэста “Пінсквадбуд” Уладзімір Фёдаравіч Нікіцін адзначыў, што “50 гадоў – гэта ўзрост сталасці». Не засталіся ўбаку і прадстаўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. “Кола сельскагаспадарчых работ ні ў адным годзе не абыходзіцца без вашага ўдзелу. І вы, як надзейныя партнёры, як верныя сябры, прыходзіце на дапамогу”, – падзякаваў меліяратарам Анатоль Канановіч ад старшынь СВК раёна.
Ад імя ветэранаў ПМС з віншаваннямі меліяратарам, якія працягваюць іх справу, у відэазапісе выступіў Аляксей Сцяпанавіч Ключко. У час бліц-апытання вядучыя праграмы Анастасія Пупейка і Сяргей Калоша знайшлі ў зале нават унука тытулаванага меліяратара, Героя Сацыялістычнай працы Віктара Паўлавіча Шапавала, таксама Віктара. Ён сказаў, што хоча быць падобным да дзядулі, раўняецца па ім.
Зямлі служыцелям за працу дзякуем…
Пяцідзесяцігадовы юбілей прадпрыемства – гэта пэўная веха. Звычайна на такія даты не прыходзяць без падарункаў і ўзнагарод. І меліяратараў асыпалі імі шчодра.
За шматгадовую добрасумленную працу і дасягнутыя ў ёй поспехі, у сувязі з 50-годдзем граматы Ганцавіцкага райвыканкама яго старшыня Аляксандр Саланевіч уручыў ды-рэктару ПМС Аляксандру Уладзіміравічу Шуту, машыністу экскаватара Васілю Рыгоравічу Голубу, Пісьмо-падзяку – электрагазазваршчыку Уладзіміру Іванавічу Крупенічу.
Граматы Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў яго кіраўнік Віктар Дрозд уручыў вадзіцелю пагрузчыка Сяргею Мікалаевічу Рабцэвічу, трактарысту-машыністу Мікалаю Аляксандравічу Каско.
Генеральны дырэктар ДА “Брэстмеліявадгас” Мікалай Аляксеевіч Клімовіч падарыў юбілярам каляровы ксеракс. Граматы “Брэстмеліявадгаса” і грошы ў суме 5 б.в. (базавых велічынь) былі ўручаны намесніку дырэктара па будаўніцтве Уладзіславу Арсенцьевічу Гардзею, вадзіцелю аўтамабіля Мікалаю Адамавічу Люсько, машыністу экскаватара Аляксандру Андрэевічу Рабцэвічу, машыністу экскаватара Анатолю Васільевічу Шуляку. Падзячны ліст і грошы ў суме 3 б.в. атрымаў трактарыст-машыніст Міхаіл Аляксандравіч Завадскі.
Старшыня прафкама работнікаў АПК раёна Наталля Кандратовіч уручыла ганаровыя граматы Рэспубліканскага камітэта АПК дырэктару ПМС Аляксадру Уладзіміравічу Шуту і машыністу экскаватара Канстанціну Адамавічу Сайку, Брэсцкага абласнога камітэта АПК – інжынеру па кадастры Тамары Мікалаеўне Струкавай і вадзіцелю Рыгору Мікалаевічу Мінько, падзячныя пісьмы райвыканкама – майстру Раману Мікалаевічу Гузарэвічу і ветэранам прадпрыемства Аляксандру Фамічу Калашуку, Ніне Міхайлаўне Сташэнінай.
Сярод падарункаў – твор мастака Івана Іванавіча Караленкі “Пейзаж “Паўднёвы”, фотаапараты, тэлевізар. Дырэктар рыбгаса “Лактышы” Іван Цыган прыйшоў на юбілей з бензапілою. “Мы – адно цэлае, ПМС і рыбгас. Дык вось вам бензапіла – каб мае сажалкі былі чыстымі заўжды!” – дадаў да падарунка жарт Іван Іванавіч.
Падарункам меліяратарам стала і выступленне навучэнцаў Ганцавіцкага прафліцэя сельгасвытворчасці. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Аксана Высоцкая адзначыла цесныя сувязі прадпрыемства і навучальнай установы, згадала сваіх выпускнікоў, якія пайшлі працаваць у ПМС: Аляксандра Рабцэвіча, Ігара Ярашэвіча, Васіля Туніка, Андрэйя Лойку, Дзмітрыя Гардзея, Арцёма Рылку – і ўручыла меліяратарам тэлефон, каб заўсёды быць на сувязі.
Ганцавіцкая ПМС – актыўны ўдзельнік раённых спартыўных і турыстычных злётаў. Прадпрыемства не раз аказвала спонсарскую і шэфскую дапамогу розным установам раёна. І ў гэты дзень з вершамі і песняй завіталі да сваіх шэфаў выхаванцы дзіцячага садка №2. З невялікай гумарыстычнай праграмай выступілі самадзейныя артысты СДК вёскі Вялікія Круговічы, якія не раз звярталіся ў ПМС па дапамогу. Падзяку за цудоўнае падарожжа па азёрах Віцебшчыны, праспансіраванае прадпрыемствам, перадалі юбілярам вучні Вялікакруговіцкай сярэдняй школы. Песняй павіншавалі добрых душой дзядзяў і цёцяў з ПМС выхаванцы сацыяльнага прытулку горада Ганцавічы.
Самі юбіляры таксама пастараліся зрабіць прыемнае сваім гасцям. Дзеці атрымалі салодкія падарункі. Многія ветэраны і работнікі прадпрыемства пабывалі ў гэты дзень на сцэне, усім ім, як і гасцям, дырэктар ПМС Аляксандр Шут і старшыня прафарганізацыі прадпрыемства Таццяна Іванаўна Табала ўручылі па фірменным пакеце, у якім змяшчаліся насценны гадзіннік, фірменныя блакнот і ручка, выдадзеная спецыяльна да юбілею брашура. Дарэчы, да свята былі выпушчаны таксама юбілейныя календары.
Песнямі і танцамі аздаблялі святочную прагаму артысты дзіцячай школы мастацтваў, ГДК, госць з Лунінца Максім Перапёлкін. Вясёлая песня з добрымі пажаданнямі і феерверк з серабрыстага серпанціну на сцэне завяршылі ўрачыстую праграму. Дырэктар ПМС Аляксандр Шут “за арганізацыю такога прыгожага свята” падзякаваў старшыні райвыканкама Аляксандру Саланевічу. Арганізатары свята запрасілі ветэранаў і шаноўных гасцей за сталы са святочным пачастункам.
Гонар ПМС
У развіцці меліярацыі раёна значны след пакінулі многія работнікі прадпрыемства. Іх праца была адзначана высокімі ўрадавымі ўзнагародамі.
Так, два машыністы экскаватара, В.П. Шапавал і В.С. Александровіч, у 1971 годзе былі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна. Ордэны «Знак Пашаны» маюць машыніст экскаватара П.Д. Кладзько, трактарыст бульдозера І.В. Долмат, машыніст бульдозера М.В. Долмат, майстар Р.Р. Голуб. Пяцёра чалавек узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга: прараб У.І. Сівуха, слесар-наладчык І.І. Чыркун, майстар А.Ф. Калашук, машыніст экскаватара В.Р. Голуб, машыніст бульдозера В.М. Блінкоўскі. Тры чалавекі ўдастоіліся Ордэна Славы III ступені: трактарыст бульдозера У.Н. Аніскевіч, машыністы экскаватара М.М. Строк і У.М. Антановіч. Ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнагароджаны Р.Р. Голуб.
Медалі «За працоўныя адзнакі» маюць трактарыст бульдозера М.В. Долмат і трубаўкладчыца В.М. Кухней. Яшчэ 10 меліяратараў былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР: начальнік СМУ А.М. Яромчык, машыніст экскаватара В.С. Александровіч, майстры Р.Р. Голуб і А.Ф. Калашук, трактарысты бульдозера Л.Д. Грынько і У.Н. Аніскевіч, машыністы экскаватара В.А. Шапавал, А.С. Ключко, Г.С. Казімірчык і Л.К. Сапун. Машыніст экскаватара В.А. Шапавал стаў Лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола.
Вехі развіцця і кіраўнікі ПМС
10 лістапада 1963 г. – створана Ганцавіцкае БМУ. У1978 г. СПМК-28 ўлілося ў склад Ганцавіцкага БМУ. Узначальвалі арганізацыю паслядоўна начальнікі Д.Н. Осіпаў, А.М. Яромчык, Р.І. Дайлід, Л.А. Гордей.
Чэрвень 1981 г. – Ганцавіцкае БМУ пераўтворана ў ПМК-63, а праз год створана Ганцавіцкае МУААС. У маі 1996 г. МУААС пераўтворана ў ПМС. Кіравалі прадпрыемствам У.І. Несцяровіч, потым І.Р. Кандраценя.
У ліпені 2002 года Ганцавіцкае ПМС і ПМК-63 аб’ядналіся. З 2001 г. Ганцавіцкае ПМС узначальвае А.У. Шут.
Мовай лічбаў
Больш за 100 – столькі чалавек працуе ў ПМС. Прадпрыемства ганарыцца 8-мю працоўнымі дынастыямі.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.