За розыгрыш прызоў без рэгістрацыі — “Савецкае Палессе” па закону павинен быць штраф ад 50 да 500 базавых велічынь
Хто не рызыкуе, той не п'е шампанскага! Газета “Савецкае Палессе” вырашыла рызыкнуць і не падпарадкоўваючыся Указу Прэзідэнта, правесці розыгрыш сярод падпісчыкаў без дзяржаўнай рэгістрацыі. Дзіўна, што газета, заснавальнікам якой з’яўляюцца Ганцавіцкі райвыканкам і Ганцавіцкі раённы Савет дэпутатаў, парушае заканадаўства.
За розыгрыш прызоў без рэгістрацыі — штраф ад 50 да 500 базавых велічынь
Адказваючы на пытанні чытачоў газеты “Ганцавіцкі час” і іх прапановы правесці розыгрыш, падобны на той, які аб’явіла рэдакцыя газеты “Савецкае Палессе”, хочацца засцерагчы калег з “СП”, а жыхароў Ганцаўшчыны, у тым ліку і чытачоў “ГЧ” (бо многія выпісваюць дзве газеты) – розыгрыш можа і не адбыцца.
Гэта рэкламная гульня і правесці яе зараз не так проста, як раней. Заканадаўства для СМІ змянілася, каб правесці розыгрыш, патрэбна прайсці рэгістрацыю розыгрышу ў Міністэрстве гандлю, устаноўленую Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2003 г. № 51 «Аб правядзенні рэкламных гульняў у Рэспубліцы Беларусь”. Працэдура гэта не бясплатная і патрабуе часу.

“Савецкае Палессе” рэгістрацыю не прайшло – гэта факт. На сайце Мінгандлю Рэспублікі Беларусь па стане на 29.11.2013 года (абноўлена 2 снежня) “Савецкага Палесся” няма ў спісе зарэгістраваных.
У правілах правядзення рэкламнай гульні ёсць 14 пунктаў, якія патрэбна выканаць і якія павінны ўтрымлівацца ў рэкламе розыгрышу. У «СП» няма нумара рэгістрацыі, складу і памеру прызавога фонду і крыніц яго фарміравання, складу камісіі з прозвішчамі і пасадамі і шмат чаго іншага. Акрамя таго, павінен быць адкрыты асобны рахунак для розыгрышу.
Зараз “Савецкаму Палессю” трэба думаць, як выкруціцца з гэтай сітуацыі, каб не падмануць чытачоў, і спадзявацца, што рэдакцыю пранясе і яе не прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
За парушэнне заканадаўства аб рэкламе (у дадзеным выпадку ч.2 арт. 12.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), нават мінімальны штраф на юрыдычную асобу складае 6,5 млн рублёў. Вядома ж, рэкламавацца далей ім таксама нельга, бо памер штрафу можа вырасці да 65 млн рублёў.
Прапанову правесці розыгрыш мы скарыстаем і пастараемся правесці яго пры падпісцы на 2-е паўгоддзе. А на час гэтай падпісной кампаніі рэдакцыя “Ганцавіцкі час” вырашыла частку сродкаў, якія вы аддасце на падпіску, пералічыць на добрую справу. У нас у раёне ёсць дзеці, у якіх няма цацак і якія каштуюць цукеркі толькі на Новы год ці па святах. Ёсць дзеці-інваліды, якім таксама патрабуецца дапамога.
Таму ў рамках акцыі, якую, спадзяюся, падтрымаюць і іншыя, ад кожнага з вас, хто падпішацца на “Ганцавіцкі час”, будзе зроблены ўклад у добрую справу, каб дзеткі атрымалі падарункі і хвіліны шчасця. Гэта, лічым мы, даражэй за прызы.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.