Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
Ад шчырага сэрца віншую вас са святам Божага Нараджэння!Гэтая ўрачыстасць распавядае нам пра рэальнасць уваходжання Бога ў гісторыю чалавека і пра Божую любоў да яго, любоў да свету, у якім чалавек жыве. Праз гэтае ўваходжанне Сын Божы асвяціў і ўзвысіў да збавеннай годнасці жыццё кожнага з нас.
Да Нараджэння Хрыстова касцёл упрыгожваюць святочна прыбранымі елачкамі і ладзяць віфлеемскую батлейку. Яе дэкарацыі напамінаюць нам пра тое, як прыйшоў на свет Збаўца. Фота Сяргей Багроў / Фото: Сергей Богров
Праз сваё нараджэнне Хрыстос прагне вылечыць нашыя сэрцы сваёй любоўю. Хоча, каб зычлівасць, любоў, радасць і супакой гэтага святога дня заўсёды валадарылі ў нашых сэрцах. Ён прыйшоў на свет, каб навучыць нас змагацца з нашымі людскімі слабасцямі: як перамагаць зло дабром, нянавісць – любоўю, хлусню – праўдай, абыякавасць – клопатам і спачуваннем.
Ламаючыся аплаткам і складаючы ўзаемныя пажаданні, забудзьма пра тое, што нас раздзяляе. Пастараемся з гэтага моманту быць у адносінах адзін да аднаго больш добрымі і зычлівымі.
Віншую католікаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць Нараджэнне Хрыста. Віншую братоў праваслаўных, якія перажываюць пост і рыхтуюць дарогу прыходзячаму Збаўцу.
Праўда аб уцелаўленні Бога павінна аб’ядноўваць нас у веры і змаганнях дзеля яе чысціні, захавання хрысціянскіх каранёў і будавання жыцця на духоўных каштоўнасцях.
Хачу пажадаць вам, паважаныя браты і сёстры, у гэтае свята сапраўднай Хрыстовай радасці. Няхай зорка Пана не перастае свяціць у нашых сэрцах, указваючы нам шлях праўды, любові і супакою.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт