
Гэта, канечне, дзіўна: прайшло больш за 68 гадоў пасля таго, як адгрымелі баі Вялікай Айчыннай вайны, а мы і сёння нібы чуем яе адгалоскі. Раз-пораз з’яўляюцца ў СМІ паведамленні аб небяспечных знаходках беларусаў, у тым ліку і ганцаўчан. Вось і нядаўна 82-гадовы ганцаўчанін Генадзь Зігмундавіч Салтановіч у сваім агародзе знайшоў 50-міліметровую мінамётную нямецкую міну. Яе стабілізатар саржавеў і адваліўся, тым не менш, па словах супрацоўнікаў ваенкамата, міна ўяўляла сур’ёзную небяспеку.
Як расказаў Генадзь Зігмундавіч, на страшную знаходку ён патрапіў выпадкова. “Пайшоў падправіць парожак прыбіральні. Трэба было падкласці бетонны кавалак пад яго. Пачаў капаць яму, чую – нейкае жалеза ў лапату стукае. Дастаю, гляджу – снарад”, – расказаў мужчына.
Трэба аддаць належнае, знаходка не спужала ганцаўчаніна і дзейнічаў ён граматна: адразу патэлефанаваў у ваенкамат, і яго супрацоўнікі адразу ж паведамілі аб гэтым здарэнні ў РАУС, прыехалі і агледзелі снарад. Выклікалі сапёрную піратэхнічную групу з Баранавічаў, але яна павінна была прыехаць толькі на наступны дзень. Таму ўсю ноч агарод з “жывой” мінай ахоўвалі міліцыянеры. “У гэту ноч я спаў спакойна: ахоўвалі ж і мяне разам з мінай!” – жартуе цяпер Генадзь Зігмундавіч.
Гэта не першая такая знаходка Генадзя Салтановіча: гады два таму ён ужо знаходзіў снарад у сваім агародзе. Тады Генадзь Зігмундавіч паклаў яго ў сумку і панёс у аддзяленне міліцыі. Сёння пра той свой учынак ён згадвае з усмешкай: “Прыйшоў я, пачаў даставаць снарад з сумкі – міліцыянеры пакідалі свае кабінеты і наўцёкі!”. Вось і выходзіць, што граматныя дзеянні пенсіянера сёння – вынік былога вопыту.
Сам жа Генадзь Зігмундавіч, па яго словах, ні такіх “жалязяк”, ні смерці даўно не баіцца. Ён згадвае ваенныя часы: у 1944-м, калі немцы ўцякалі з горада Ганцавічы, яны ўсё пакідалі тут. Мужчына, напрыклад, згадвае, як дзіцем з вялізнай кучы нямецкіх веласіпедаў ён адзін узяў сабе. Менавіта тады і навучыўся кіраваць гэтым двухколавым транспартам.
Акрамя мірных рэчаў, паўсюль валяліся ружжы, снарады, а насупраць вакзала стаялі танкі. Ганцаўчане ўсё гэта расцягвалі па дамах. Іншы раз – з рызыкай для свайго жыцця. Генадзь Зігмундавіч выцягвае з глыбінь сваёй памяці два выпадкі: пра пастушкоў, якія ў раёне сённяшняй метэастанцыі знайшлі шашку, і яна разарвала дзяцей на кавалкі; пазней яшчэ адзін хлопчык пазбавіўся жыцця з-за сваёй цікаўнасці да нямецкага снарада…
“Мае стрыечныя браты, якія жылі тады ў гэтым доме, таксама дзецьмі збіралі і цягалі ўсё, дзе што бачылі”, – кажа пенсіянер і мяркуе, што гэта не апошняя яго такая знаходка.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More